Наваполле (Навапольскі сельсавет)
аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Навапо́лле[1] (трансліт.: Navapollie, руск.: Новополье) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’най Горкі, 30 км ад Мінска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пціч.
Аграгарадок
Наваполле
| ||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва паходзіць ад участка зямлі — новае поле[2].
Гісторыя
правіцьНаселены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Наваполле», была кузня[2].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1942 годзе немцамі былі забітыя 9 жыхароў[2].
З 8 ліпеня 1954 года цэнтр Навапольскага сельсавета.
Насельніцтва
правіць- 1960 год — 160 жыхароў
- 1999 год — 311 жыхароў
- 2002 год — 103 двары, 290 жыхароў
- 2010 год — 112 гаспадарак, 317 жыхароў
- 2012 год — 113 гаспадарак, 330 жыхароў
- 2019 год — 328 жыхароў[3]
Інфраструктура
правіць- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Бібліятэка (адкрытая ў 1958 годзе)[4]
- Дзіцячы сад
- Ветэрынарны пункт
- Дом культуры
- Крама
- Аддзяленне сувязі
- Сярэдняя школа
- У 2013 годзе на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»
Славутасці
правіць- Брацкая магіла 125 савецкіх партызан, якія загінулі ў баі з нямецкімі войскамі 7 ліпеня 1944 года. Тут, сярод іншых, пахаваны Яўген Лізюкоў. Месціцца каля школы[2].
Спіс вуліц
правіць- Маладзёжная вуліца
- Пасялковая вуліца
- Садовая вуліца
- Цэнтральная вуліца
- Цяністая вуліца[5]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г ГВБ 2013, с. 162.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 1 мая 2024.
- ↑ Навапольская вясковая бібліятэка (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2018.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Наваполле // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 162. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.