Яўген Ільіч Лізюкоў

Яўген Ільіч Лізюкоў (1899, Гомель — 1944) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці. Брат Аляксандра Ільіча і Пятра Ільіча Лізюковых.

Яўген Ільіч Лізюкоў
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1944(1944-07-07)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Член КПСС з 1944 года. У Чырвонай Арміі ў 19181932, удзельнік грамадзянскай вайны. Працаваў дырэктарам канторы Галоўутарчэрмет у горадзе Джанкой Крымскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт, быў цяжка паранены і дэмабілізаваны. Пасля заканчэння школы па падрыхтоўцы партызанскіх кадраў пры Цэнтральным штабе партызанскага руху (1942) накіраваны на акупаваную тэрыторыю Мінскай вобласці. Старшы лейтэнант, камандзір партызанскага атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Фрунзэ, начальнік штаба атрада імя Чкалава 225-й брыгады імя Суворава, камандзір атрада імя Молатава 2-й Мінскай брыгады. Загінуў у баі з групай немцаў, якія прарваліся з акружэння каля вёскі Грэбень Пухавіцкага раёна. Пахаваны ў вёсцы Наваполле Пухавіцкага раёна, на магіле ўсталяваны помнік.

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць
 
Мемарыяльная дошка ў Гомелі на вуліцы Братоў Лізюковых.
  • У Гомелі ў гонар Яўгена Ільіча, Аляксандра Ільіча і Пятра Ільіча Лізюковых названа вуліца — вуліца Братоў Лізюковых[2].
  • Таксама іменем братоў Лізюковых названыя вуліцы ў горадзе Чачэрску і аграгарадку Нісімкавічы Чачэрскага раёна.
  • У беларуска-славянскай гімназіі № 36, размешчанай па вуліцы братоў Лізюковых, адкрыты музей братоў Лізюковых; на будынку гімназіі ўсталявана мемарыяльная дошка[3]
  • У 2019 годзе ў Гомелі на плошчы Перамогі ўсталяваны памятны знак у гонар братоў Лізюковых[4][5].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.