Грэбень (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Грэ́бень[1] (трансліт.: Hrebień), таксама Грабе́ня[1]вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Вёска
Грэбень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 45 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840021
Грэбень на карце Беларусі ±
Грэбень (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Грэбень (Пухавіцкі раён)
Грэбень (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Грэбень (Пухавіцкі раён)

Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва Грэбень можа паходзіць ад тэрміна грэбень — пералом схілу грады, пагорка, таксама ўзвышаная паласа сярод забалочанай мясцовасці. Таксама назва магла ўтварыцца ад пераасэнсавання асновы грэбля — дарога цераз балота, з канавамі, часам пасыпаная хворастам.

На думку краязнаўцы Аляксандра Ельскага, назва магла пайсці ад слова грэбці, бо тут у старажытнасці павінен быў быць рачны паром, які дзейнічаў з дапамогай вёслаў[2].

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць
 
Крыштоф Валадковіч, першы вядомы ўладальнік Грэбеня

На старых картах і дакументах Грэбень называўся Грэбня. У старажытнасці тут быў тракт, які злучаў поўдзень і поўнач Русі Літоўскай. На думку Аляксандра Ельскага, ля Грэбеня мусіў быць рачны перавоз. Пазней тут з’явіўся ўмацаваны мост[2].

У пісьмовых крыніцах паселішча вядомае з 1492 года[3]. Напісанне старабеларускай мовай: Гребень[3]. У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У 1633 годзе вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў дакумент, які дазваляў уладальніку Грэбеня Крыштофу Валадковічу, пісару менскага ваяводства, браць мыта за праезд па мосце[4].

У XVI стагоддзі Грэбень належаў Адахоўскім, і гэта быў іх фундум (галоўны фальварак, які належаў толькі гаспадару). У 1621 годзе Рафал Адахоўскі прадаў Грэбень Янушу Быхаўцу (?—1653) шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла», які паходзіў са Смаленскай зямлі, і яго жонцы Ганне з Горскіх. Праз дзесяць гадоў Грэбень быў у валоданні Валадковічаў. Ад пачатку XVIII стагоддзя Грэбенем валодалі Радзівілы, фундум каторых быў у недалёкім Анопалі. У 1743 годзе была пабудаваная царква. У канцы XVIII стагоддзя Грэбень з суседнімі Берчукамі, Яськевічамі і Слабадой набыў Станіслаў Ельскі, палкоўнік пяцігорскі і скарбовы камісар у Вялікім Княстве Літоўскім[4].

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе ў вёсцы былі царква Раства Багародзіцы, карчма, вадзяны млын, сукнавальня. У першай чвэрці XIX ст. праз эксдывізарскі суд Грэбень стаў уласнасцю Кабылінскіх (Себасцьяна Кабылінскага), а праз вена ад Анны Кабылінскай перайшоў да Лыкавых[4].

У 1839 годзе на сродкі памешчыцы Анны Лыкавай з Кабылінскіх пабудаваная драўляная царква. У 1858 годзе сяло і маёнтак, прыватная ўласнасць. У 1861 годзе адкрытае народнае вучылішча. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года ёсць хлебазапасны магазін, млын, піцейны дом, царква. Краязнавец Аляксандр Ельскі ў другой палове XIX стагоддзя пісаў, што палова жыхароў Грэбеня ёсць сялянамі, а палова засцянковай шляхтай[4].

У 1876 годзе ўладальніцамі маёнтка былі: Генрыета Восіпаўна Лыкава, Анна Міхайлаўна Лыкава, Марыя Міхайлаўна Лыкава (усе праваслаўныя дваранкі, уласнасць атрымана ў спадчыну), мелі 643 дзесяціны зямлі[6].

У 1889 годзе буйным землеўладальнікам у вёсцы быў праваслаўны селянін Антон Восіпавіч Багрыцэвіч, які меў 43,3 дзесяціны зямлі[7], у сяле землеўладальнікам быў праваслаўны селянін Іван Рамуальдавіч Джарыба (Дзярыба), які меў 27 і ⅚ дзесяціны[8]. Маёнткам Грэбень валодалі праваслаўная дваранка Марыя Міхайлаўна Лыкава, якая мела 600 дзесяцін зямлі[9] і дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Анна Міхайлаўна Багдашэўская (народжаная Лыкава[10]), якая мела 344 дзесяціны[11]. У 1913 годзе ўласніцай маёнтка была Анна Багдашэўская, было 647 дзесяцін зямлі[12].

Найноўшы час

правіць
 
Капліца ў Грабені, 1909 г.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Да пачатку 1920 года створаная школа 1-й ступені. У 1930 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Світанне», была кузня, стальмашня, рымарня. З 1938 года вёска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 2002 годзе вёска ў Навапольскім сельсавеце. У красавіку 2025 года валанцёры аднавілі шляхецкія пахаванні на мясцовых могілках, у тым ліку пахаванні сям’і Кабылінскіх[13].

Насельніцтва

правіць
  • 1800 год — 30 двароў, 209 жыхароў
  • 1858 год — 153 жыхары
  • 1897 год — 60 двароў, 375 жыхароў; маёнтак — 2 двары, 43 жыхары
  • 1907 год — 54 двары, 349 жыхароў; маёнтак — 104 жыхары
  • 1917 год — сяло, 38 двароў, 202 жыхары, усе беларусы; вёска — 15 двароў, 77 жыхароў, усе беларусы; маёнтак — 1 двор, 104 жыхары, з іх 65 беларусаў і 39 палякаў[14]
  • 1960 год — 296 жыхароў
  • 1999 год — 109 жыхароў
  • 2002 год — 41 двор, 74 жыхары
  • 2010 год — 33 двары, 62 жыхароў
  • 2012 год — 24 гаспадаркі, 43 жыхары
  • 2019 год — 45 жыхароў

Інфраструктура

правіць

На 2002 год у вёсцы былі сярэдняя школа, фельчарскі-акушэрскі пункт, Дом культуры, бібліятэка, ветэрынарны ўчастак, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, крама, аддзяленне сувязі[15].

Славутасці

правіць
 
Сямейнае пахаванне Кабылінскіх. На пярэднім плане магіла Юзафа Кабылінскага сына Себасцьяна[заўв 2].
  • Курганны могільнік. На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Курганы, побач з балотам.
  • Сямейнае пахаванне Кабылінскіх

Страчаная спадчына

правіць
  • Капліца
  • Царква Святога Міхаіла Архангела (1839—1922)
  • Сядзіба (XVIII/XIX — 1917)

Спіс вуліц

правіць
  • Цэнтральная вуліца[16]

Вядомыя асобы

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Ротмістр навагрудскі (1778). Валодаў маёнткам Прылепы Менскага ваяводства (1789), жыў у мястэчку Лагойск. 27 лістапада 1796 года прысягнуў на вернасць Расійскай імперыі. 1-й жонкай была Схаластыка Растоцкая, другой Элеанора Аўгустоўская[5].
  2. Вайсковец Расійскай імперыі. Выхаванец кадэцкага корпуса (1809—1812), капітан (1823), гараднічы бабруйскі (1826—1835). Удзельнік бітвы пад Лейпцыгам (1813), узяцця Парыжа (1814), кавалер ордэна Святой Ганный 4-й ступені (за адвагу, праяўленую ў часе вайны 1812 года і замежнага паходу расійскай арміі[5].

Крыніцы

правіць
  1. а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Грабе́ня, ж. (за Грабе́няю)
  2. а б Jelski A. 1882, с. 174.
  3. а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 205.
  4. а б в г Jelski A. 1882, с. 175.
  5. а б Гербоўнік беларускай шляхты 2022.
  6. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 90.
  7. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 163.
  8. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 179.
  9. Памяць 2003, с. 88.
  10. Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи 1903, с. 29.
  11. Памяць 2003, с. 78.
  12. Nad Świsłoczą 1914, s. 98.
  13. ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: У парафіях Мар’іна Горка і Рудзенск працягваецца традыцыя аднаўлення надмагільных помнікаў – Catholicminsk.by. catholicminsk.by. Праверана 16 красавіка 2025.
  14. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 93.
  15. ГВБ 2013, с. 133.
  16. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць