Грэбень (курганны могільнік)

Грэбень — курганны могільнік дрыгавічаў каля в. Грэбень Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Апісанне правіць

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Курганы, побач з балотам. Захавалася 3 курганы вышынёй 2,5 м, дыяметрам 10 м (раней было 44 насыпы).

Даследаванні правіць

Адкрыў і даследаваў у канцы 19 ст. К.П. Тышкевіч, раскапаны 3 курганы. У першым 2 пахаванні: адно ў насыпе, другое ў яме глыбінёй каля 2 м, дзе таксама былі рэшткі жалезных рэчыў. Паміж пахаваннямі (на глыбіне 70 см) знойдзены бронзавая шпілька ў драўляным футарале і бронзавы пярсцёнак. У другім кургане на глыбіні 1,4 м пахаванне па абраду трупапалажэння: мужчынскі шкілет без рэчаў. У 3-ім насыпе на глыбіне 10 см знойдзены чэрап дзіцяці, глыбей (65 см) - вуголле і рэшткіспаленных касцей, на глыбіні 1 м - шкілет мужчыны.

У 1985 г. могільнік абследавала Т.С. Бубенька. Належаў дрыгавічам.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Гістарыка-этнаграфічным музеі ў Літвы.

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9