Берчукі́[1] (трансліт.: Bierčuki, руск.: Берчуки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 53 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, на рацэ Грэбенка (мясцовая назва — Берчукоўка, прыток Пцічы).

Вёска
Берчукі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Бірчукова, Бірчукі
Насельніцтва
  • 42 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
Берчукі на карце Беларусі ±
Берчукі (Беларусь)
Берчукі
Берчукі (Мінская вобласць)
Берчукі

Гісторыя правіць

Праз Берчукі калісьці праходзіў старажытны тракт з Менска да Слуцка на Валынь і далей[2]. У XVII стагоддзі вёска была ўласнасцю Халецкіх, паводле пасагу перайшла да князёў Радзівілаў, пазней была спадчынай Ельскіх[2].

У канцы XVIII стагоддзя вёска Бірчукова ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Каля 1820 года паводле эксдывізорскага суда перайшло да Гласкаў[2]. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Бірчукі ў Дудзіцкай воласці. У 1897 годзе быў хлебазапасны магазін, капліца, асобна фальварак на 25 жыхароў.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчаная часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1933 годзе працавалі калгас, кузня і сталярная майстэрня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[3]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[4].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

  • 1800 — 14 двароў, 98 жыхароў
  • 1858 — 78 жыхароў
  • 1897 — 40 двароў, 271 жыхар; фальварак — 25 жыхароў
  • 1908 — 53 двары, 357 жыхароў
  • 1917 — 52 двары, 281 жыхар; маёнтак — 57 жыхароў
  • 1960—160 жыхароў
  • 1999 — 56 жыхароў
  • 2002 — 27 двароў, 46 жыхароў
  • 2010 — 42 жыхары

Вядомыя асобы правіць

Спіс вуліц правіць

  • Азёрная вуліца[6]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в Jelski A. 1880, с. 220.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Берчукі // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 118. — 528 с. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Bierczuki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — T. I Aa – Dereneczna. — 1880. — С. 220. — 960 с.

Спасылкі правіць