Тракт
Тракт[1] (польск.: trakt, лац.: traktus, літаральна — валачэнне) — гістарычная назва транспартнай дарогі, якая злучала буйныя гарады або рэгіёны, а таксама сучасная назва аб’ектаў вулічнай сеткі.
Гісторыя
правіцьПа трактах ішлі рэгулярныя перавозкі пасажыраў, грузаў і пошты паміж буйнымі гарадамі.
Гасцінец часоў Кіеўскай Русі, які злучаў Кіеў з Малдавіяй, называўся Княжым трактам.
Старадаўні гасцінец у Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве, што злучаў абедзве сталіцы — Вільню і Кракаў, называўся Каралеўскім трактам.
У Сібіры і на Урале працягваюць называць дарогі трактамі: галоўным чынам гэта звязана з памяццю аб гістарычным маршруце Сібірскі тракт, які праходзіў праз усю Расію і злучаў яе з Кітаем. Напрыклад, аўтамабільная дарога федэральнага значэння ў Расіі ад Новасібірска да дзяржаўнай мяжы з Манголіяй называецца Чуйскім трактам.
Адрасныя аб’екты
правіцьНазву «тракт» маюць некаторыя вуліцы (адрасныя аб’екты). Трактамі названы шэраг магістральных выездаў з Мінска: Даўгінаўскі тракт, Ігуменскі тракт, Лагойскі тракт, Смілавіцкі тракт, а таксама менш значныя мінскія вуліцы: Азярцоўскі тракт, Менкаўскі тракт, Сморгаўскі тракт, Старавіленскі тракт.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Тракт // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 137. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Зарэмскі У. К. Тракт пашто́вы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 500. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тракт // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 504. — 663 с.
- Тракт // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 823. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.