Ігуменскі тракт (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь
Ігуменскі тракт — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска ў жылым раёне Лошыца, перасякаецца з вуліцай Янкі Лучыны. Названа ў гонар горада Чэрвень (да 1923 — горад Ігумен), да якога скіравана (на поўдзень ад Мінска).
Ігуменскі тракт Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі |
Назва ў гонар | горада Чэрвень (да 1923 — горад Ігумен) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчэнне
правіцьЗ’яўляецца працягам вуліцы Маякоўскага (ад моста праз раку Лошыца) і заканчваецца скрыжаваннем з Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай.
Перасякае вуліцы Чыжэўскіх, Паўла Шпілеўскага, завулак Чыжэўскіх, вуліцы Іосіфа Гашкевіча, Янкі Лучыны, Прушынскіх.
Забудова
правіць- (вул. Чыжэўскіх, 4) — Богаяўленская царква.
- (вул. Іосіфа Гашкевіча, 1) — каталіцкая капліца Маці Божай Ружанцовай.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ігуменскі тракт (Мінск)
- Ігуменскі тракт на map.by Архівавана 26 лістапада 2010.