Сморгаўскі тракт
Смо́ргаўскі тракт — тракт у Цэнтральным раёне Мінска. Ідзе ад вуліцы Кахоўскай да Прыгараднай, перасякае Брагінскі сквер.
Сморгаўскі тракт Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Цэнтральны |
Гістарычны раён | Сморгаўка |
Назва ў гонар | Сморгаўка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСморгаўскі тракт названы па засценку (хутары) Сморгаўка (Сморгаўцы) і аднайменным прадмесці. Засценак месціўся прыкладна там, дзе цяпер вуліца Прыгарадная і зялёная зона, якая пераходзіць у ворныя землі. У сярэдзіне XIX ст. у месцы, дзе сыходзяцца вуліца Чарвякова і Сморгаўскі тракт, было звычайнае скрыжаванне дзвюх дарог: налева — на Даўгінава (старажытная вёска ў Вілейскім раёне, важны пункт на шляху з Варшавы ў Полацк), направа — на Сморгаўку[1]. Пазней гэтыя дарогі ператварыліся ў вуліцы і атрымалі свае назвы — Даўгінаўскі і Сморгаўскі тракты. Пасля на скрыжаванні з’явіліся хаты, вырас прыватны сектар. У 1960-х гадах ля прыватнага сектара пабудаваныя 5-павярховыя хрушчоўкі[2].
Зноскі
- ↑ Галіна Новікава. Даўгінава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 211.
- ↑ Александр Лычавко.. Интересные факты о легендарной площади Перемен . The Village (24 кастрычніка 2020).
Літаратура
правіць- Сацукевіч І. Прадмесці // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн.. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — Т. 2. — С. 669. — 704 с. — ISBN 985-6302-46-3.
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 447.
- Smorgówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X (Rukszenice — Sochaczew), 1889. — S. 833.