Пагуляйка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Пагуля́йка[1] (трансліт.: Pahuliajka, руск.: Погуляйка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 39 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 22,5 км ад Мінска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Грэбенка (мясцовая назва — Берчукоўка[2], прыток Пцічы).

Вёска
Пагуляйка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Пагулянка
Пагуляй
Падгуляйка
Пагуляйка Грабенская
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 19 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
Пагуляйка на карце Беларусі ±
Пагуляйка (Беларусь)
Пагуляйка
Пагуляйка (Мінская вобласць)
Пагуляйка

Назва Пагуляйка (Пагулянка) сустракаецца на Беларусі ў значэнні «аблога, пакінутае поле»[3].

Гісторыя

правіць

У XVIII стагоддзі вёска Пагуляй належала Радзівілам, адносілася да маёнтка Грэбень, уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[4]. У канцы XVIII стагоддзя разам з Грэбенем куплена Станіславам Ельскім.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Па эксдывізіі каля 1820 года перайшла ад Ельскіх да іншых гаспадароў разам з фальваркамі Берчукі, Грэбень і Яскавічы[2]. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе землеўладальнікамі ў фальварку Падгуляйка былі (усе — праваслаўныя сяляне): Усцін Рыгоравіч Бягун (6 дзесяцін зямлі), Вікенцій Данілавіч Войтка (28 дзесяцін), Сямён Іванавіч Грыб (16 дзесяцін), Кірык Паўлавіч Крук (6 дзесяцін), Архіп Малы (12 і 3/4 дзесяціны), Парфён Сямёнавіч Моўчан (30 дзесяцін), Еўдакім Андрэевіч Станішэўскі (56 дзесяцін), Сава Рыгоравіч Тажоўка (12 дзесяцін), Яфім Францавіч Чумак (10 дзесяцін)[5].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрытая школа першай ступені (памяшканне наёмнае).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 20 студзеня 1960 года Пагуляйка ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[6]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[7].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[8].

Насельніцтва

правіць
  • 1897 — вёска, 14 двароў, 96 жыхароў; хутар, 11 жыхароў
  • 1908 — вёска, 13 двароў, 116 жыхароў; урочышча, 3 двары, 46 жыхароў
  • 1917 — вёска, 20 двароў, 143 жыхары; Пагуляйка Грабенская, 4 двары, 24 жыхары
  • 1960 — 114 жыхароў
  • 1999 — 44 жыхары
  • 2002 — 18 гаспадарак, 30 жыхароў
  • 2010 — 26 жыхароў
  • 2019 — 19 жыхароў[9]

Спіс вуліц

правіць
  • Цяністая вуліца[10]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Jelski A. 1887, с. 529.
  3. Яшкін І. Я. 1971.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 284.
  5. Памяць 2003, с. 77—99.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  7. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  8. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 19 верасня 2024.
  10. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць