Кукіга
Кукі́га[1] (трансліт.: Kukiha, руск.: Кукига) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 31 км на захад ад Мар’інай Горкі, 57 км ад Мінска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Вёска
Кукіга
|
Гісторыя
правіцьНаселены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. На картах абазначаўся таксама як Закукіга.
У 1940 годзе пасёлак у Сяргеевіцкім сельсавеце Рудзенскага раёна. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1942 года ў выкіну нямецкай карнай аперацыі вёска спалена. Пасля вайны вёска была адноўлена[2].
29 чэрвеня 2006 года вёска перададзеная з ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавета ў склад Праўдзінскага пасялковага савета[3]. Да 28 траўня 2013 года ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].
Насельніцтва
правіць- 1940 год — 10 двароў, 42 жыхары
- 1960 год — 49 жыхароў
- 1999 год — 18 жыхароў
- 2002 год — 7 двароў, 13 жыхароў
- 2010 год — 8 жыхароў
- 2012 год — 6 гаспадарак, 11 жыхароў
- 2019 год — 7 жыхароў[5]
Спіс вуліц
правіць- Цэнтральная вуліца[6]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Кукіга // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- ↑ «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Архівавана 22 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Рашэнне мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 траўня 2013 Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Кукіга // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх