Дубрава (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ду́брава[1] (трансліт.: Dubrava, руск.: Дуброво) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 52 км на захад ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Вёска
Дубрава
Дубрава, 2021 г.
Дубрава, 2021 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244755016
Дубрава на карце Беларусі ±
Дубрава (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Дубрава (Пухавіцкі раён)
Дубрава (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Дубрава (Пухавіцкі раён)

У аснове назвы тэрмін, які абазначае тып лесу — дубовы лес, дубрава.

Гісторыя

правіць

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У 1926 годзе ў Сяргеевіцкім сельсавеце Шацкага, з 1927 да 1935 года Пухавіцкага раёнаў Менскай акругі Беларускай ССР. З 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе ў Пухавіцкім раёне. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[2]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета.

Насельніцтва

правіць
  • 1926 год — 11 двароў, 54 жыхары
  • 1999 год — 4 жыхары
  • 2002 год — 1 двор, 2 жыхары
  • 2012 год — 1 гаспадарка, 2 жыхары[3]
  • 2019 год — 1 жыхар[4]

Спіс вуліц

правіць
  • Цэнтральная вуліца[5]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дубра́ва, ж.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  3. Дуброва // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 135. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Дуброва // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 135. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.

Спасылкі

правіць