Залессе (Пярэжырскі сельсавет)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, Пярэжырскі сельсавет

Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 32 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.

Вёска
Залессе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 45 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244885031
Залессе на карце Беларусі ±
Залессе (Пярэжырскі сельсавет) (Беларусь)
Залессе (Пярэжырскі сельсавет)
Залессе (Пярэжырскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Залессе (Пярэжырскі сельсавет)

Гісторыя

правіць

У XIX стагоддзі фальварак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць генерала Аляксандра Іскрыцкага, адносіўся да маёнтка Такарня. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. Аляксандр Іскрыцкі меў з жонкай Антанінай Мянжынскай сына Андрэя. Дачка Андрэя Іскрыцкага, Алімпіяда Жылінская[2], выйшла замуж за Івана[3] Бунге, такім чынам маёнтак праз вена перайшоў да Бунге[4]. У 1889 годзе фальварак ва ўласнасці ў праваслаўнай дваранкі Алімпіяды Бунге, было 140 дзесяцін зямлі[5].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Фальварак нацыяналізаваны, населены пункт меў статус пасёлка. Пазней створаны калгас імя Леніна.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[6]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[7].

У 1968 годзе да Залесся быў далучаны пасёлак Паляны.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[8].

Насельніцтва

правіць
  • 1908 год — 3 двары, 49 жыхароў
  • 1917 год — 1 двор, 66 жыхароў, сярод іх 50 беларусаў і 16 «іншай нацыянальнасці» (не вялікаросы, палякі, украінцы ці яўрэі)[9]
  • 1999 год — 72 жыхары
  • 2002 год — 26 двароў, 54 жыхары
  • 2010 год — 37 жыхароў
  • 2019 год — 45 жыхароў[10]

Спіс вуліц

правіць
  • Бэзавая вуліца
  • Дачны завулак
  • Завулак Матэматыкаў
  • Мінская вуліца
  • Сонечная вуліца[11]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Олимпиада Андреевна Бунге . geni_family_tree. Праверана 6 снежня 2023.
  3. Генерал Яўген Андрэевіч Іскрыцкі, украінска-беларускія карані. Праверана 6 снежня 2023.
  4. SgKP 1892, с. 358.
  5. Памяць 2003, с. 79.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  7. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  8. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  9. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 102.
  10. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 15 верасня 2024.
  11. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць