Валасач

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Валаса́ч[1] (трансліт.: Valasač, руск.: Волосач) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 40 км на захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, 27 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы. Непадалёк ад азёр Сіняя Града і Круглае.

Вёска
Валасач
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244755011
Валасач на карце Беларусі ±
Валасач (Беларусь)
Валасач
Валасач (Мінская вобласць)
Валасач

Гісторыя правіць

Раннія часы правіць

Аляксандр Ельскі пісаў, што Валасач ляжыць на беразе велізарных балот, якія ёсць адгалінаваннем меркаванага дагістарычнага «Мора Герадота» на Палессі[2].

Пазней лясное ўрочышча ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, якое належала да дамена Сяргеевічы.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. Пры падзеле пушчы паміж сёстрамі Барбарай з Прозараў Букатовай і Ружай з Прозараў Ельскай каля 1796 года частка ў памеры каля 4 валок адышла да дамена Дудзічы Ельскай. У 1857 годзе дудзіцкая частка Валасача была падзеленая паміж даменамі Дудзічы і Замосце братоў Міхала і Аляксандра Ельскіх[2].

У канцы XIX ст. урочышча ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Валасач, які адносіўся да Сяргеевічаў, быў у валоданні Івана Андрэевіча Бунге, цалкам ачышчаны ад лесу, стаў паселішчам, якое гаспадар здаваў у арэнду[2].

У 1908 годзе засценак.

Найноўшы час правіць

Пад канец лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. На 1933 год працаваў калгас, была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У траўні 1943 года вёска была спалена, забітыя 104 жыхары. Пасля вайны вёска адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4]. 28 траўня 2013 года вёска перададзеная з ліквідаванага Праўдзінскага пасялковага савета ў склад Навапольскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

  • кан. XIX ст. — 7 жыхароў
  • 1908 — 29 двароў, 188 жыхароў
  • 1917 — 34 двары, 217 жыхароў
  • 1940 — 45 двароў, 220 жыхароў
  • 1960 — 90 жыхароў
  • 1999 — 12 жыхароў
  • 2002 — 4 двары, 4 жыхары
  • 2010 — 3 жыхары
  • 2012 — 2 гаспадаркі, 2 жыхары

Спіс вуліц правіць

  • Цэнтральная вуліца[5]

Вядомыя асобы правіць

  • Сямён Пархімовіч (1912—1998) — Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в Jelski A. 1893, с. 891.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  4. а б «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 25 лютага 2020.

Літаратура правіць

  • Валасач // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 122—123. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Wołosacz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — 1893. — С. 891. — 960 с.

Спасылкі правіць