Сіняя Града
Сіняя Града — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 29 км на захад ад горада Мар'іна Горка, за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Церабель. Адносіцца да басейна ракі Пціч.
Сіняя Града | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 180,1 м |
Даўжыня | 0,32 км |
Шырыня | 0,14 км |
Плошча | 0,036 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,8 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,036 км², даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
Возера размешчана на ўскрайку асушанага балота. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-тарфяністыя, параслі хмызняком, забалочаныя. Зарастае слаба.
У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Республика Беларусь. Минская область. Пуховичский район: карта. Марьина Горка: план / Ред. С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.
Спасылкі
правіць- Ліст карты N-35-92 Архівавана 1 мая 2013.