Ленінскі (Пухавіцкі раён)
Ле́нінскі[1] (трансліт.: Lieninski, руск.: Ленинский; да 1920-х гадоў — частка вёскі Азяры́чына) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці). Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета.
Вёска
Ленінскі
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВёска заснаваная ў 1920-я гады праз падзел вёскі Азярычына, першапачаткова мела статус пасёлка.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Дзейнічала савецкае падполле, савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У часе карных нямецкіх аперацый у ліпені 1943 года і сакавіку 1944 года былі спаленыя ўсе 40 дамоў. Пасля вайны пасёлак адноўлены.
24 лістапада 1966 года да вёскі далучаныя тэрыторыі скасаваных пасёлкаў Рэчкі і вёскі Астраўкі Узлянскага сельсавета.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 1999 год — 83 жыхары
- 2002 год — 41 двор, 68 жыхароў
- 2010 год — 43 жыхары
- 2019 год — 37 жыхароў[3]
Славутасці
правіць- Капліца. Месціцца пры ўездзе ў вёску. Збудаваная Алесем Гурковым у гонар 2000-годдзя хрысціянства.
Спіс вуліц
правіць- Кічкі вуліца
- Няміга вуліца
- Рэчкі вуліца
- Салаўіная вуліца[4]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Ленінскі // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 153. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ленінскі (Пухавіцкі раён)