Вераб’ёўка (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне

Вераб’ёўка[1] (трансліт.: Vierabjoŭka, руск.: Веробьёвка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 36,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 52,5 км ад Мінска, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Вёска
Вераб’ёўка
Вераб’ёўка, 2021 г.
Вераб’ёўка, 2021 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 34 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
Вераб’ёўка на карце Беларусі ±
Вераб’ёўка (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Вераб’ёўка (Пухавіцкі раён)
Вераб’ёўка (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Вераб’ёўка (Пухавіцкі раён)

Патранамічная назва, утвораная ад асновы верабей.

Гісторыя

правіць
 
Урочышча Вераб’еўка на плане Азярычына 1867 года.

Урочышча Вераб’ёўка вядома прынамсі з сярэдзіны XIX стагоддзя.

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, месца пасялення жыхароў Азярычына[2].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У лютым—сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі былі спалены ўсе 47 дамоў вёскі[3].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1999 год — 68 жыхароў
  • 2002 год — 38 двароў, 68 жыхароў
  • 2010 год — 52 жыхары
  • 2012 год — 47 жыхароў
  • 2019 год — 34 жыхары[5]

Спіс вуліц

правіць
  • Садовая вуліца[6]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Слаўнае сяло Азярычына 2019, с. 332.
  3. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 2 мая 2024.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць