Малінаўка (Навапольскі сельсавет)
Малі́наўка[1] (трансліт.: Malinaŭka, руск.: Малиновка; да 1920-х гг. — фальварак Казлы́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 50,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 55,5 км ад Мінска, 27,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Вёска
Малінаўка
| ||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьКазлы, другая назва фальварка Казёлкі — беларускія варыянты назвы расліны Consolida regalis.
Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва можа паходзіць ад прозвішча Казёл.
Малінаўка паходзіць ад назвы расліны, распаўсюджаны тапонім, які даваўся савецкай уладай населеным пунктам з «немілагучнай назвай».
Гісторыя
правіцьУ XIX ст. было два памежныя фальваркі Казлы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, належалі да дамена Дудзічы, уласнасць Ельскіх. У 1857 годзе адышлі да дамена Замосце, уласнасць Аляксандра Ельскага. Другі варыянт назвы — Казёлкі[2]. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкай уладай у 1920-х гадах фальваркі нацыяналізаваныя, сталі пасёлкамі Малінаўка і Арэхаўка (не існуе, месцілася на паўночны захад ад Малінаўкі па дарозе на Церабель, знятая з уліку ў 1993 годзе).
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4].
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 9 жыхароў
- 1908 год — 1 двор, 5 жыхароў
- 1926 год — 10 гаспадарак, 37 жыхароў
- 1999 год — 15 жыхароў
- 2002 год — 5 двароў, 7 жыхароў
- 2010 год — 10 жыхароў
- 2012 год — 11 жыхароў
- 2019 год — 11 жыхароў
Спіс вуліц
правіць- Цэнтральная вуліца[5]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Jelski A. 1883, с. 568.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Малінаўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 157. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз.
- Jelski A. Kozły // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom IV: Kęs — Kutno. — 1883. — С. 568. — 960 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малінаўка (Навапольскі сельсавет)