Кухараўка
Ку́хараўка[1] (трансліт.: Kucharaŭka, руск.: Кухаревка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч.
Вёска
Кухараўка
| ||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва ўтвораная ад прозвішча Кухар, Кухарэвіч, якое мае ў аснове слова кухар.
Гісторыя
правіцьПераход Кухараўка ўпамінаецца ў інвентары вёскі Азярычына 1701 года[2]. Пад пераходам, верагодна, маецца на ўвазе брод на Пцічы. Таксама ўрочышча Кухараўка пазначана на плане Азярычына 1867 года.
Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, месца рассялення жыхароў Азярычына[3].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У траўні 1944 года ў выніку нямецкай карнай аперацыі пасёлак быў спалены, забіты 5 жыхароў. Пасля вайны населены пункт быў адноўлены[4].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[5].
Насельніцтва
правіць- 1940 год — 30 двароў, 123 жыхары
- 1999 год — жыхароў
- 2002 год — 8 двароў, 13 жыхароў
- 2010 год — 14 жыхароў
- 2019 год — 14 жыхароў[6]
Спіс вуліц
правіць- Зарэчная вуліца
- Набярэжная вуліца[7]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Слаўнае сяло Азярычына 2019, с. 29.
- ↑ Слаўнае сяло Азярычына 2019, с. 335.
- ↑ Кухараўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Кухараўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз.
- Санько З., Санько Ю. Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў. — Мінск: Тэхналогія, 2019. — 352 с. — ISBN 978-985-458-302-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кухараўка