Будзёнаўка (Пухавіцкі раён)
Будзёнаўка[1] (трансліт.: Budzionaŭka, руск.: Будёновка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 54 км ад Мінска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Вёска
Будзёнаўка
| ||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва дадзеная ў рамках савецкай ідэалогіі 1920-х гадоў, у гонар Сямёна Будзённага, военачальніка, актыўнага ўдзельніка барацьбы за ўсталяванне савецкай улады.
Гісторыя
правіцьНаселены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР, месца пасялення жыхароў Азярычына[2].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі былі спаленыя ўсе дамы вёскі, забітыя 3 жыхары[3]. Пасля вайны вёска была адноўленая.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[4].
Насельніцтва
правіць- 1999 год — 21 жыхар
- 2002 год — 12 двароў, 19 жыхароў
- 2010 год — 14 жыхароў
- 2019 год — 7 жыхароў
Спіс вуліц
правіць- Дружная вуліца[5]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Слаўнае сяло Азярычына 2019, с. 332.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 2 мая 2024.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Будзёнаўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 122. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Санько З., Санько Ю. Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў. — Мінск: Тэхналогія, 2019. — 352 с. — ISBN 978-985-458-302-0.
- Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будзёнаўка (Пухавіцкі раён)