Генрык Вейсенгоф
Генрык Вейсенгоф, таксама часам Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф (польск.: Henryk Bonawentura Kazimierz Weyssenhoff; 26 ліпеня 1859, Пакрэўна, Ковенскі павет — 23 ліпеня 1922, Варшава) — беларускі мастак, жывапісец.
Генрык Вейсенгоф | |
---|---|
польск.: Henryk Bonawentura Kazimierz Weyssenhoff | |
Род дзейнасці | мастак, genre painter, пейзажыст |
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1859[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1922[3][4][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзіслаў Вейсенгоф[d] |
Маці | Юзэфа з Быкоўскіх[d] |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНашчадак старажытнага шляхецкага роду нямецкага паходжання герба Лебедзь, які пасяліўся ў XVII стагоддзі ў Лівоніі. Бацька Генрыка — Уладзіслаў Вейсенгоф, вядомы пісьменнік, удзельнік паўстання 1863 года, быў сасланы ў Сібір. Неўзабаве маці Генрыха, Юзэфа з Быкоўскіх, з дзецьмі паехала ўслед за мужам у ссылку. Дзяцінства Генрык Вейсенгоф правёў на Урале.
Першыя ўрокі выяўленчага мастацтва Вейсенгоф атрымаў у ссыльнага жывапісца Люцыяна Крашэўскага (брата вядомага польскага пісьменніка Юзафа Крашэўскага). У 1874 годзе бацька Вейсенгофа быў амніставаны, з забаронай на пражыванне ў родных месцах. Сям’я пасялілася ў Варшаве.
З 1874 года ён пачаў навучацца ў класе рысавання ў прафесара жывапісу Войцеха Герсана[6]. На творчасць маладога мастака звярнуў увагу жывапісец Генрых Семірадскі, які дапамог Вейсенгофу паступіць у 1880 годзе ў Пецярбургскую імператарскую акадэмію мастацтваў. Да 1885 года вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі[6]. У гэты час за кампазіцыю «Транспарт параненых» яму быў прысвоены сярэбраны медаль і званне мастака. У 1889 годзе выехаў у Мюнхен[6], дзе стажыраваўся пад кіраўніцтвам Альфрэда Кавальскага-Веруша .
У 1903—1904 гадах жыў у Парыжы, пасля чаго пасяліўся ў маёнтку бацькоў у вёсцы Русаковічы Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці Беларусі).
У час Першай сусветнай вайны мастак вымушаны быў пераехаць у Варшаву, дзе і памёр у 1922 годзе.
Творчасць
правіцьТворчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшчы[6].
Аўтар рэалістычных пейзажаў[6], якія характарызуюцца лірычным настроем. Ён таксама выступаў, як графік і скульптар.
Заўзяты паляўнічы, Генрых Вейсенгоф неаднаразова адлюстроўваў на сваіх палотнах лясных звяроў і птушак на ўлонні дзікай прыроды. У сядзібе ў Русаковічах трымаў свойскіх медзведзянят, якіх таксама адлюстроўваў у сваіх работах.
Ім была створана серыя ілюстрацый да твораў стрыечнага брата Юзафа Вейсенгофа: зборніка вершаў «Эротыка» (1911) і рамана «Собаль і панна » (1913).
Карціны Вейсенгофа карысталіся поспехам у крытыкаў і гледачоў, неаднаразова былі адзначаны медалямі на выстаўках, у прыватнасці, сярэбраным медалём на выстаўцы ў Парыжы ў 1900 годзе.
Генрык Вейсенгоф быў членам варшаўскага аб’яднання мастакоў «Pro Arte ».
Зрабіў эскізы дыплому сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі ў Мінску ў 1901 годзе.
Выстаўкі
правіцьУдзельнік мастацкіх выставак у Пецярбургу (1888, «Транспарт параненых», «Беларускія могілкі. Русаковічы»), Берліне (1891, «Могілкі»), Львове (1891, «Куток у Польным»), Парыжы (1901, «Снег»), Мінску (1916, «Прадчуванне», «Змаганне», «Хмара», «Цішыня», «Беларускія паляўнічыя», «Паляўнічыя з сабакамі»).
Галерэя
правіць-
«Поле макаў», каля 1900 г. Нацыянальны музей у Варшаве
-
«Таямнічая песня», каля 1920 г. Нацыянальны музей у Варшаве
-
«Шляхецкая сцэна. Гісторыя кінжала. Гісторыя ятагана», 1891. Нацыянальны музей у Варшаве
-
«Лось на балоце», 1903
-
«Зімовы пейзаж». Нацыянальны музей у Варшаве
-
«Беларускія могілкі ў Русаковічах», 1889. Нацыянальны музей у Познані
-
«Літоўскі двор», каля 1908. На карціне паказана сядзіба ў Русаковічах і свойскія медзведзяняты Генрыка Вейсенгофа. Карціна страчана
-
Ілюстрацыя да твора «Собаль і панна» Юзафа Вейсенгофа
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Henri or Henryk Weyssenhoff // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Henryk Weyssenhoff
- ↑ Henryk Weyssenhoff
- ↑ http://www.sejm-wielki.pl/b/sw.4363 Праверана 13 снежня 2018.
- ↑ а б в г д Вейссенгоф Генрих Владиславович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 108. — 737 с.
Літаратура
правіць- Aneta Pawłowska — Henryk Weyssenhoff (1859—1922). Zapomniany bard Białorusi, Wydawnictwo DiG, 2006
Спасылкі
правіцьГенрык Вейсенгоф на Вікісховішчы |