Русаковічы (Пухавіцкі раён)
Русако́вічы[1] (трансліт.: Rusakovičy, руск.: Русаковичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.
Вёска
Русаковічы
|
ГеаграфіяПравіць
Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, на дарозе Р69, Смалявічы — Шацк.
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
Першая пісьмовая згадка ў 1584 годзе ў складзе Менскага павета Вялікага княства Літоўскага.
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
У 19 — пачатку 20 стст. — вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі прыпісная царква і хлебазапасны магазін.
Найноўшы часПравіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені. У 1933 годзе створаны калгас «Сталінец», працавала кузня.
З канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У красавіку 1942 года вёска была спалена, забіта 11 жыхароў.
24 лістапада 1966 года да Русаковічаў была далучана в. Чырвоная Горка.
Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Цітвянскага сельсавета, пасля перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета[2].
У 2002—2013 гадах — у Рудзенскім пассавеце.
НасельніцтваПравіць

Вядомыя асобыПравіць
- Уладзімір Лупейка (1917—2000) — беларускі фотакарэспандэнт
- Жанна Пятроўна Гляцэвіч — беларускі эканаміст, педагог.
Турыстычная інфармацыяПравіць
Страчаная спадчынаПравіць
- Сядзіба Вейсенгофаў (XIX ст.).
МогілкіПравіць
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
- Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх