Шчасны Галоўчынскі

(пам. 1610) кашталян менскі

Шчасны Галоўчынскі (? — 1610) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Шчасны Галоўчынскі
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
9-ы кашталян менскі
25 сакавіка 1600 — 1610
Папярэднік Пётр Дарагастайскі
Пераемнік Пётр Тышкевіч
староста любашанскі[d]
28 лютага 1581 — 1610
Папярэднік Мікалай Ясенскі[d]
Пераемнік Ян Караль Хадкевіч
Смерць 1610[1][2]
Род Галоўчынскія[3]
Бацька Яраслаў Мацвеевіч Галоўчынскі[4]
Маці Дарота з Касцевічаў[d][4]
Жонка Гальшка з Хадкевічаў[d][5]
Дзеці Ян Галоўчынскі[2] і Рэгіна з Галоўчынскіх[d][2]

Біяграфія

правіць

З роду князёў Галоўчынскіх герба «Лебедзь», сын маршалка гаспадарскага і ляхавіцкага старосты Яраслава Мацвеевіча і Дароты Венцлаваўны Касцевіч.

Дзяржаўца любашанскі з 1581. 12 сакавіка 1600 названы кашталянам менскім. Валодаў маёнткамі Галоўчын, Езна, Цітва, Шацк і інш.

Сям’я

правіць

Быў жанаты з віленскай кашталянкай Гальшкай Хадкевіч. Меў сына Яна, чашніка літоўскага, які памёр бяздзетным, і дачку Рэгіну, якая ў першы раз пабралася шлюбам з менскім ваяводам Пятром Тышкевічам, а пасля яго смерці з віцебскім ваяводам Крыштафам Кішкам.

Зноскі

Літаратура

правіць