Езнас

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Езна)

Е́знас (літ.: Jieznas, традыцыйная беларуская назва — Е́зна) — горад у Прыенайскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на беразе аднайменнага возера. Адміністрацыйны цэнтр Езнаскай сянюніі. Насельніцтва 1300 чал. (2010).

Горад
Езнас
літ.: Jieznas
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1492
Ранейшыя назвы
Езна (да 1917 года)[1]
Горад з
Вышыня цэнтра
109 м
Насельніцтва
  • 1 024 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Езнас на карце Літвы
Езнас (Літва)
Езнас

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Прыеная, за 37 км на паўднёвы ўсход ад Каўнаса, за 38 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Кайшадорыс. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Гісторыя

правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Езну датуецца 1492 годам, уладанне вялікага князя (двор, цэнтр воласці Ковенскага павета). З 1507 года — ва ўладанні Галоўчынскіх, ад 1633 — Пацаў[3].

Пад 1581 годам упершыню згадваецца як мястэчка. У пачатку XVII стагоддзя тут існаваў кальвінскі збор, ператвораны пазней у касцёл. У 1645 годзе пры касцёле заснавалі шпіталь.

У 1710 годзе атрымала прывілей на штотыднёвыя таргі і мыта. Станам на 1776 год у Езне было 20 дымоў, 2 карчмы, 19 крамаў, вадзяны млын, тартак і шпіталь. З 1781 года дзейнічала школа.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

З 1918 года — у складзе Літвы. У 19521960 гадах — цэнтр Езнаскага раёна. У 1956 годзе атрымаў статус горада.

Насельніцтва

правіць
  • 1719 год — 50 чал.
  • 1795 год — 372 чал.
  • 1866 год — 553 чал., з іх 375 каталікоў, 170 юдаістаў, 5 магаметанаў, 3 праваслаўныя.[4]
  • 1897 год — 1255 чал.
  • 1923 год — 989 чал.
  • 1959 год — 797 чал.
  • 1979 год — 1854 чал.
  • 1989 год — 2,1 тыс. чал.[5]
  • 2001 год — 1476 чал.
  • 2010 год — 1300 чал.
  • 2023 год — 1024 чал.

Эканоміка

правіць

У горадзе знаходзіўся філіял Каўнаскага завода электрарухавікоў, дзейнічала швейная вытворчасць[6].

Славутасці

правіць
 
Касцёл Святых Міхаіла Арханёла і Яна Хрысціцеля

Зноскі

  1. паводле ВСЭ
  2. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  3. ЭнцВКЛ 2010.
  4. Jezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 581
  5. Езнас // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  6. «Современный толковый словарь»: изд. «Большая Советская Энциклопедия», 1997 г.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць