Ян Галоўчынскі
Ян Галоўчынскі (каля 1570—1630) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Ян Галоўчынскі | ||
![]() Герб «Лебедзь» | ||
| ||
---|---|---|
15 мая 1624 — канец 1630 | ||
Папярэднік | Пётр Валовіч | |
Пераемнік | Аляксандр Дажбог Сапега | |
Нараджэнне | каля 1570 | |
Смерць | 1630 | |
Дынастыя | Род Галоўчынскіх | |
Бацька | Шчасны Галоўчынскі | |
Маці | Гальшка з Хадкевічаў | |
Жонка | Алена з Валовічаў | |
Дзеці | няма |
БіяграфіяПравіць
Уладальнік Галоўчына і Езна. У 1621—1622 гадах вадзіў гусарскую харугву супраць шведаў, вялікі чашнік літоўскі (з 1624).
Сям’яПравіць
Сын менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага і яго жонкі Гальшкі з Хадкевічаў, дачкі віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Быў жанаты з Аленай з Валовічаў, дачкой вялікага літоўскага чашніка Пятра Валовіча, але дзяцей не меў. Пасля смерці Яна Галоўчынскага Алена выйшла паўторна замуж за Крыштафа Патоцкага, які такім чынам набыў Галоўчын і іншыя маёнткі Галоўчынскіх.
ЛітаратураПравіць
- Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.