Гусарыя
Гуса́рыя[1] альбо крыла́тыя гуса́ры (польск.: husaria) — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзейнічала на палях баёў з пачатку XVI да сярэдзіны XVIII стагоддзя[2], спецыялізавалася на «праломліванні» баявых парадкаў варожай конніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам[3][4]. Гусарыя была ўтворана на рубяжы XV-XVI стагоддзяў[5] і ўяўляла з сябе атрады цяжкай кавалерыі са спецыфічнай тактыкай, узбраеннем, камплектаваннем і мела лёгка пазнавальныя адметныя атрыбуты — крылы (мацаваліся рознымі спосабамі за спінай вершніка), вельмі доўгія пікі з прапарцамі і звярыныя шкуры. Крылатыя гусары на многія дзесяцігоддзі былі асноўнай ударнай сілай войска Рэчы Паспалітай, у адрозненне ад звычайных гусараў, якія былі лёгкай кавалерыяй і дапаможнымі падраздзяленнямі.
Гусарыя | |
---|---|
Гады існавання | XVI—XVIII стагоддзі |
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае, Польскае каралеўства, Рэч Паспалітая |
Тып | Цяжкая кавалерыя |
Функцыя | Асноўная частка войска Рэчы Паспалітай |
Частка | Гуфы (2—4 харугвы да 400 коней), харугвы (100—200 коней) |
Мянушка | Крылатая кавалерыя, крылатыя гусары |
Колеры | Чырвоныя кунтушы, белыя крылы |
Рыштунак | Доўгія пікі, канчары |
Удзел у | Бітва пад Оршай, пад Кокенгаўзенам, пад Белым Каменем, пад Кірхгольмам, пад Хацінам, пад Венай і інш. |
Гусарыя была падраздзяленнем народнага аўтарамента — наёмнага войска Рэчы Паспалітай. Найбольш шматлікаю і баяздольнаю часткай войска Рэчы Паспалітай была кавалерыя, у якой гусары складалі значную частку[6]. Астатнія роды войск адыгрывалі ў войску Рэчы Паспалітай дапаможную ролю: ўзаемадзеянне пяхоты і артылерыі з кавалерыяй было наладжана дрэнна, таму кавалерыя і самая яе баяздольная частка гусарыя з'яўляліся асноўнай ваеннай сілай тагачаснага войска. Доўгі час крылатыя гусары не мелі сабе роўных у Еўропе, іх атакі не раз здабывалі перамогу Каралеўству Польскаму і Вялікаму Княству Літоўскаму[7].
Гісторыя гусарыі
правіцьПаходжанне назвы
правіцьПаводле адной з версій у X стагоддзі ў візантыйскіх ваенных статутах упамінаецца лёгкая конніца, якая называлася chosariori ці chonsariori. У ёй служылі балканскія найміты, часцей за ўсё сербы, асноўнымі абавязкамі якіх былі разведка і дыверсійныя набегі. У сваю чаргу, візантыйскі тэрмін мог утварыцца ад лацінскага cursores — так называлася лёгкая конніца ў часы заняпаду Рымскай імперыі. У сербскай мове грэчаскае chosariori ператварылася ў гусар[8] і стала сінонімам слова бандыт. У XIV стагоддзі Сербскае царства са сталіцай у горадзе Рас пала, і многія сербскія гусары знайшлі прытулак у Венгрыі — дзе разам з венграмі змагаліся з асманскай экспансіяй. Так у венгерскай мове магло з'явіцца слова гусар[9][10].
Паводле іншай версіі ў 1458 годзе венгерскі кароль Мацьяш Корвін загадаў для мэтаў эфектыўнай абароны ад турак сабраць коннае апалчэнне. У яго набіралі па салдату з дваццаці двароў — па-венгерску husz азначае дваццаць[9], ar — заробак[11]. Адсюль пайшла назва коннікаў— «гусары».
Станаўленне
правіцьНайбольш верагодна, што на экіпіроўку і выгляд крылатых гусар аказалі ўплыў турэцкая кавалерыя і, асабліва, «дэлі» (літаральна — «вар'яты»). Так зваліся ваяры конных атрадаў, якія ішлі ў авангардзе турэцкай арміі. Яны звычайна набіраліся з балканскіх народаў (паўднёвых славян, албанцаў і г. д.), падуладных Асманскай імперыі. Дэлі адрозніваліся «вар'яцкай» адвагай, замест даспехаў яны насілі шкуры дзікіх звяроў і ўпрыгожвалі сябе крыламі драпежных птушак. Па прыкладу дэлі, крылы на шчытах і галаўных уборах сталі насіць венгерскія гусары.
Першапачаткова гусары былі лёгкай кавалерыяй і не насілі даспехаў. Адзенне складалася з венгерскага кафтана са шнурамі-пятліцамі на грудзях (пазнейшы даламан), на які накідваўся футравы плашч-мантыя. Часам гэты плашч замяняла ваўчыная, мядзведжая або леапардавыя шкура. На галаве гусары насілі своеасаблівыя лямцавыя ці футравыя шапкі, упрыгожаныя пёрамі, венгерскія шапкі-«магеркі» ці металічны шлем-шышак. Абуткам служылі нізкія жоўтыя боты. Гусары мелі шчыт складанай формы (тарча), да якога маглі прыбівацца, на ўзор турэцкіх дэлі, дэкаратыўныя крылы, вырабленыя з пер'яў дзікіх птушак. Гусары былі ўзброеныя доўгім кап'ём-пікай (звалася таксама «дрэвам»), шабляй, звычайна мелі лук[5].
Першымі польскімі гусарамі былі сербы[9]. У 1500 годзе некалькі шляхетных сербаў са сваімі невялікімі атрадамі паступілі на службу караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра. Неўзабаве ў гэтыя падраздзяленні пачалі набіраць венграў, палякаў і літвінаў. У снежні 1501 года былі сфарміраваны першыя рэгулярныя роты гусарыі (hussarorum alias raczev[9]).
Сербскія гусары былі лёгкай конніцай, не мелі даспехаў і ў якасці ахоўнага рыштунку выкарыстоўвалі толькі невялікі шчыт, часам кальчугу і шышакі[12], а ўзброеныя былі толькі лёгкай пікай[9]. Польскія ж гусары, ужо з сярэдзіны XVI стагоддзя імкнуліся да заходняй традыцыі, мелі розную зброю і ахвотна выкарыстоўвалі лёгкі ахоўны рыштунак — панцыр, кальчугу, нагруднік і іншыя разнавіднасці даспехаў. У 1577 годзе, абраны годам раней князем літоўскім і каралём польскім Стэфан Баторый зрабіў стандартызацыю ўзбраення і рыштунку гусара — нашэнне шчыта было скасавана, замест гэтага гусары сталі насіць металічны нагруднік. З другой паловы XVI стагоддзя гусары сталі цяжкай конніцай, якая мае абавязковы набор ўзбраення, рыштунку і атрыбутыкі.
Палякі часцей выкарыстоўвалі слова ussar, чым hussar'[13]. Цяжкія гусары пазначаліся абрэвіятурай PPTD — Pancerz, przylbica, tarcza, drzewo (кальчуга, шлем, тарча, дзіда)[9].
Росквіт
правіцьГусарыя адыграла вырашальную ролю ў шматлікіх бітвах, у якіх удзельнічала: бітва пад Оршай у 1514 годзе, бітва пры Абертыне ў 1531 годзе. Зыход бітвы пры Любешове (1577) прадвызначылі дзеянні гусарыі Стэфана Баторыя. Затым была серыя перамог над маскоўцамі ў Інфлянцкай вайне (1558—1582), перамогі над Габсбургамі пры Бычыне (1588) і над малдаванамі пры Букаве[9] ў 1600 годзе. Пасля іх былі трыумфальныя перамогі над шведскай арміяй пры Кокенгаўзене (1601), якая колькасна пераўзыходзіла, у Бітве пад Белым Каменем (1604) і ў бітве пры Кірхгольме ў 1605 годзе, а таксама над руска-шведскай арміяй пры Клушыне ў 1610 годзе[14][15]. На той час гусары складалі 75 %[6] ўсёй кавалерыі Рэчы Паспалітай і лічыліся непераможнымі.
Найбольшай колькасці ў сваёй гісторыі гусарыя Рэчы Паспалітай дасягнула ў 1621 годзе — у Хоцінскай бітве яе колькасць склала 8280 чалавек[16].
У бітве пры Клушыне войскі Рэчы Паспалітай ў складзе 6800 літвінаў, запарожскіх казакоў і палякаў, з якіх было каля 5500 гусар, разбіла 35-тысячную рускую армію, у складзе якой было каля 5-ці тысяч шведаў, нямецкіх, шатландскіх і французскіх наймітаў Якуба Дэлагардзі. Вось як гетман Станіслаў Жалкеўскі апісвае сваю перамогу:
… на тую іншаземную конніцу, злучыўшыся, напалі некалькі нашых рот, узброеных пікамі, шаблямі і канчарамі. Конніца, не падтрыманая рускай і нямецкай пяхотай, не магла выстаяць і пусцілася ў свой табар …
На іх плячах гусары ўварваліся ў рускі лагер.
Паспяхова дзейнічала гусарыя супраць рускіх і туркаў у 1610 годзе (т.зв. «шчаслівы год»)[17]. Гусары адыгралі вырашальную ролю ў бітве пры Тшцяне (1629), была здабытая перамога над татарамі ў бітве пад Львовам (1675).
Ян Сабескі перад пагрозай асманскага ўварвання фарміраваў усё новыя гусарскія роты, пры ім у гусар была перафарміравана лёгкая конніца. У звароце да сейма ён называў гусар «касцяком ваеннай салдацкай сілы … яе аздобай і абаронай … падобнай да якой не знайсці ні ў адной іншай краіне[18]». У 1683 годзе польскія гусары выступілі на дапамогу абложанай туркамі Вене і заслужылі рэпутацыю «адважнейшых з ваяроў, што калі-небудзь сустракаліся пад сонцам[19]».
Бітва пад Венай стала апошняй значнай перамогай гусарыі пад камандаваннем караля Яна III Сабескага. Пагроза заваявання Заходняй Еўропы мусульманскай Асманскай імперыяй была знята. Аднак эканоміка Рэчы Паспалітай была падарвана, салдаты не атрымлівалі жалавання больш за дзесяць год[9]. Саюзная дзяржава аслабла, што неўзабаве, па гістарычных мерках, прывяло да таго, што тэрыторыя Рэчы Паспалітай была падзелена паміж суседзямі.
Заняпад
правіцьЗ развіццём агнястрэльнай зброі і артылерыі, к пачатку XVII стагоддзя цяжкая конніца пачала знікаць са складу заходнееўрапейскіх войск. Рэфарміраваныя арміі заходнееўрапейскіх дзяржаў паспяхова супрацьстаялі гусарыі, пры сутыкненнях з імі гусары сталі малаэфектыўным анахранізмам[10]. У жніўні 1622 года пад Мітаў гусары нават не здолелі пачаць атаку, прыціснутыя агнём шведскай артылерыі і стрэльбаў:
Я скакаў ад роты да роты… абяцаючы весці салдат асабіста, пагражаючы ім шыбеніцай, прывабліваючы іх узнагародамі, але нічога не дапамагала! Гетман польны літоўскі Крыштаф Радзівіл |
Падобныя сцэны паўтараліся ў 1626 годзе пад Гневам[20][21], пры Дыршаў (1627), у гады «шведскага патопу» (1655—1658). Аднак самы адчувальны ўдар па гусарыі нанеслі ўкраінскія казакі[22]. Кавалерыя мала што магла проціпаставіць казацкай тактыцы гуляй-горада і шквальнаму стрэльбаваму агню. У 1652 годзе ў бітве пад Батогам цвет польска-літоўскага гусарства трапіў у палон і быў закатаваны.
У пачатку XVIII стагоддзя Рэч Паспалітая была ўцягнута ў Паўночную вайну. Армія канфедэрацыі сутыкнулася з пераўзыходнай шведскай арміяй. Першая ж генеральная бітва пры Клішаве ў 1702 годзе выявіла перавагу шведаў — конны польскі атрад, палову якога складалі крылатыя гусары, быў спынены штучнымі перашкодамі (гішпанскімі казламі). Камандуючы войскам польны гетман каронны Гіеранім Любамірскі загадаў сысці з поля бою[2].
Раўнінныя прасторы Рэчы Паспалітай і неабходнасць ваяваць са шматлікімі ворагамі на доўгі час падоўжылі выкарыстанне гусар. Але ўрэшце ў 1775 годзе сойм пастанавіў скасаваць гусарыю. Крылатых гусар замянілі больш эфектыўныя, мабільныя, узброеныя лёгкай пікай уланы.
Арганізацыя
правіцьФарміраванне і камплектаванне
правіцьГэты род войск патрабаваў асаблівай ваеннай падрыхтоўкі і баявога духу. У гусарыю падбіраліся вопытныя, дужыя, рослыя і смелыя шляхціцы. Служба ў гусарскіх харугвах была вельмі прэстыжнай — афіцэры іншых родаў войск лічылі за гонар перавесціся туды простымі таварышамі. У гусарыі служыла найбольш заможная шляхта, яны атрымлівалі найвышэйшы заробак — 51 злоты «на каня», гэта значыць 7 дукатаў (эквівалент 400 грам срэбра) на вершніка ў квартал[23].
Камплектаванне гусарыі ў XVII стагоддзі заставалася такім жа, як і ў эпоху Сярэднявечча. Гэта быў прынцып «таварыскага почату», паводле якога будучы камандзір гусарскай роты-харугвы — ротмістр, атрымаўшы ад караля адмысловую грамату, наймаў на службу таварышаў з ліку рыцараў-шляхціцаў, кожны з якіх абавязаны быў прывесці з сабой «світу» ў складзе аднаго-двух узброеных слуг з коньмі. Світа-ваяры, якія называліся таксама пачтовыя (почат, пахолікі, пахолкі, пахолікі, шэраговыя, шэранговыя)[5] ці «чаляднікамі», звычайна набіраліся з дваровых людзей шляхціца ці, калі таварыш быў дастаткова заможным, — з дробнай «убогай» шляхты. Набор у харугву адбываўся на добраахвотнай аснове, для чаго ротмістру даваўся пэўны тэрмін (з 1620 года — двухмесячны, лічачы з дня выдачы граматы)[5].
Фінансаванне
правіцьУзбраенне, рыштунак, адмысловым чынам выезджаныя коні таварыша гусарыі каштавалі вельмі дорага — толькі коні світы гусара абыходзіліся яму ў гадавое жалаванне[23]. Апроч таго, з кожным таварышам гусарыі было 3—12 пачтовых і чэлядзі да 10 чалавек ці больш. Нават з улікам казённага жолду, выдаткі можна было пакрыць толькі за кошт багатай ваеннай здабычы.
Даражэй за ўсё каштаваў адмыслова выезджаны гусарскі конь — яго кошт быў ад 200[24] да 1000—1500 дукатаў, гэта значыць ад 9 да 44-66 кілаграм срэбра ў эквіваленце. Рыштунак каштаваў каля 40 злотых.
Гусары экіпіраваліся за свой кошт. Таварыш разглядаў усе выдаткі як укладанні ў сваю кар'еру. Ротмістр павінен быў быць дастаткова багатым, каб пры неабходнасці сфарміраваць роту без фінансавай дапамогі сейма. Таксама ротмістр нёс дадатковыя расходы, бо набываў пікі, леапардавыя чапракі[заўв. 1][25] і крылы, пры гэтым часта пазычаючы грошы сваім падначаленым. Ён фарміраваў харугву на аснове «ліста аб прызыве» (польск.: list przypowiedni). Звычайна ліст падпісваўся каралём. Маючы такі ліст, ротмістр мог пачынаць фарміраваць роту. Займаючыся фарміраваннем, ён наймаў па кантракту некалькіх таварышаў.
Кожны таварыш прыводзіў з сабой уласнае падраздзяленне: «кап'ё» або «почат» (польск.: poczet). Таварыш быў, у прамым сэнсе, таварышам ротмістра, бо падзяляў яго фінансавыя і ваенныя рызыкі. Таварышы ўтваралі свайго роду ваеннае братэрства. Адзін да аднаго ротмістр і таварышы звярталіся «пан брат»[26].
Тактыка
правіцьПадрыхтоўка
правіцьАбавязак падрыхтоўкі байцоў роты асабіста ўскладаўся на ротмістра.
Найбольш важным навыкам гусара было дасканала валоданне пікай і ўпэўненае кіраванне канём, бо на практыцы вершніку часта прыходзілася на поўным скаку кіраваць аднымі нагамі. Гэтыя ўменні адточваліся адмысловымі практыкаваннямі, як: скок у сядло (не кранаючыся пры гэтым сядзельнай лукі); разварот пасля галопу ў акрэсленым крузе малога дыяметра; узняцце з зямлі пікай шапкі ці перахват пікай пярсцёнка, усталяванага на козлах або падвешанага на шнурку[заўв. 2]. Папулярнымі на пачатку XVII стагоддзя былі гусарскія турніры, падобныя да сярэднявечных рыцарскіх.
Вельмі эфектна і вельмі небяспечна гусары адпрацоўвалі імітацыю атакі — лоб у лоб трымаючы дзіды наперавес, дзве сценкі вершнікаў несліся насустрач: пры гэтым кожны гусар павінен быў трапіць у прамежак у процілеглым шыхце між суседнімі коннікамі, нікога пры гэтым не параніўшы выцягнутай пікай і пільнаваць, каб не параніцца самому[27].
Склад і шыхт харугвы
правіцьГусарыя была арганізавана ў харугвы (роты) па 100—200 коней, а на полі бою харугвы аб'ядноўваліся ў гуфы — атрады, блізкія па колькасць да палкоў (да 400 коней).
Харугва складалася з початаў — найменшай вайсковай адзінкі ў кавалерыі Рэчы Паспалітай. Почат складаўся з чаляднікаў і таварыша, уласна ўладальніка гэтага почату, які за ўласныя сродкі купляў коней, увесь рыштунак і зброю. Выключэннем была толькі вядомая гусарская піка, якую абавязаны быў купіць ротмістр. З-за дарагоўлі коней, зброі і рыштунку, ротмістр нярэдка купляў для таварышаў адсутныя элементы, так яму нярэдка прыходзілася браць на сабе набыццё дарагіх шкур.
Чэлядзь у сваю чаргу дзяліліся на чэлядзь почтавую і чэлядзь вольную (польск.: luźna czeladź). Почтавая чэлядзь разам з таварышамі прымала ўдзел у бітвах — таварышы займалі месцы ў першым шэрагу парадкаў атакі, а почтавая чэлядзь займала месца ззаду за сваім таварышам. Вольная чэлядзь займалася абозам і гаспадаркай, арганізоўвала побыт падчас пахода[28].
У рэгістры гусарскай роты кракаўскага ваяводы вялікага гетмана Стэфана Патоцкага на перыяд з 1 красавіка і да канца чэрвеня 1658 значацца[23]: Світа пана ротмістра — 24 кані, світа пана паручніка — 6 коней, світа пана харунжага — 4 кані, далей ідуць таварышы, пералічаныя пайменна, 48 з якіх са світай у 3 кані і 2 са світай у 2 кані.
У часы Яна Сабескага ў другой палове XVII стагоддзя гусарская харугва шыхтавалася наступным чынам: у тры шэрагі, у першым ставіліся найбольш загартаваныя гусары — таварышы. У астатніх шэрагах ставіўся пачтовыя[заўв. 3][5] (ці, іншыя назвы: пачот, світа, пахолкі, пахолікі, шэраговыя, шэранговыя) — звычайныя гусары. Асобна выдзяляліся:
- Флангавыя (польск.: skrzydłowi) — з правага і левага бакоў ставілася два таварышы якія падтрымлівалі парадак шыхту. Пры патрэбе, яны змяшчаліся ў сярэдзіну, наводзілі парадак у апошніх шэрагах, або раз'язджаліся, размыкаючы кавалерыйскую лінію, што павінна было забяспечыць меншыя страты падчас абстрэлу харугвы. Усе таварышы з першага шэрагу раўнялі па флангавых сваіх коней.
- Харунжы (польск.: chorąży) — сцяганосец, павінен быў трымаць і зберагаць штандар харугвы. У выпадку страты штандару ротмістр альбо гетман мелі права вынесці харунжаму смяротны вырак. Пад штандарам збіраліся таварышы і світа, калі шэрагі былі рассеяныя. Манеўры харунжага паўтаралі ўсе салдаты з харугвы.
- Ротмістр (польск.: rotmistrz) — звычайна размяшчаўся з боку ад харугвы, каб быць гатовым весці яе ў наступленне. З пачаткам атакі займаў месца ў тыле: не прымаў непасрэднага ўдзелу ў бітве, назіраючы за яе ходам зводдалі. Ротмістр меў уласную світу, таксама разам з ім былі трубачы.
- Паручнік (польск.: porucznik) — станавіўся з уласнай світай па іншы бок харугвы, каб сачыць за выкананнем загадаў ротмістра. Калі сам кіраваў харугвай, яго абавязкі выконваў намеснік.
- Заязджаючыя (польск.: zajeżdżający) — два таварышы, якія сачылі за парадкам з тылу харугвы. Калі хтосьці з шыхту зрабіў бы спробу ўцячы, мелі права ўжыць супраць яго зброю і, нават, забіць, каб пазбегчы панікі.
Акрамя вышэйпералічаных, на полі бою разам з харугваю абавязкова прысутнічалі ротныя музыкі — барабаншчыкі і некалькі трубачоў[29], і ўзброеныя слугі, якія падносілі гусарам новыя дзіды замест зламаных, а ў выпадку патрэбы самі маглі ўступіць у бой[30].
Каманды
правіцьПры атацы паводле гетманскага ўказа ад 1704 года ротмістр падаваў наступныя каманды[заўв. 4][31]:
- Замоўкнуць! (польск.: uciszcie się!);
- Насунуць шапкі! (польск.: naciśnijcie czapki!) — каманда падавалася салдатам без шлемаў. Лічылася ганьбай страціць шапку пад час бою;
- Сціснуць калена з каленам! (польск.: ściśnijcie kolano z kolanem!);
- Шаблі на цемлакі! (польск.: szable na temblaki!) — пры атацы дзідамі;
- Шаблі ў руку! (польск.: szable w ręku!) — пры атацы шаблямі;
- Далей! (польск.: dalej!) — харугва пераходзіла на лёгкі трушок, праходзячы палову адлегласці да саперніка;
- Злажыць пікі! (польск.: złóżcie kopie!) — пры атацы пікамі, непасрэдна перад ударам. Па гэтай камандзе пікі апускаліся гарызантальна на ўзровень конскай галавы, харугва пераходзіла ў поўны галоп.
Атака
правіцьДля атакі харугва гусар шыхтавалася ў тры і больш шэрагаў. Першыя шэрагі складалі самыя вопытныя і добра ўзброеныя таварышы, а заднія — іх пачтовыя, якія развівалі поспех у выпадку прарыву варожага шыхту.
Атака пачыналася з адлегласці прыблізна ў 100 крокаў ад непрыяцеля. Спачатку вершнікі ехалі крокам-алюрам, потым — трушком, затым — галопам, а на адлегласці некалькі крокаў ад ворага першы шэраг пераходзіў у кар'ер[заўв. 5][32].
Гэткі нарастаючы тэмп атакі дазваляў зберагчы сілы коней і знізіць страты ад агнястрэльнай зброі ворага, якая была эфектыўна толькі на блізкай адлегласці. Акрамя гэтага, існуе версія, што падчас атакі коннікі ад флангаў змяшчаліся да цэнтру харугвы (некаторыя летапісцы ўпамінаюць нават аб шыхце «калена ў калена»), тым самым, нібыта, павялічваючы шчыльнасць і сілу ўдару. Аднак пералік каманд, якія падаваліся пры атацы, абвяргае гэту гіпотэзу. Шэрагі змыкаліся яшчэ да атакі, а не падчас яе.
Войцех Ракаўскі ў сваім памфлеце «Пабудка годных сыноў Кароны Польскай да службы ваеннай, на паход супраць непрыяцеляў каронных году гасподняга 1620» (польск.: pobudka zacnym synom Korony Polskiey do służby woienney, na expedicyą przeciwko nieprzyjaciołom koronnym roku pańskiego 1620) дае такія інструкцыі датычна атакі гусар:
Пасля першага ўдару дзідамі, якія часта ламаліся або губляліся, гусары пераходзілі ў бліжні бой, пускаючы ў ход вісячыя на правай руцэ на цемляку[заўв. 7][34] палашы ці іншую зброю, якая адпавядала гушчыні схваткі, а таксама рыштунку і ўзбраенню праціўніка.
У бітве ў адкрытым полі часта ўсё вырашала адна атака гусарыі. Калі прарваць шыхт з першага разу не ўдавалася, то супраціўленне ворага ламалася паслядоўнымі хвалямі кавалерыі. Напрыклад, у бітве пры Клушыне гусары атакавалі 7 разоў. Каманды падаваліся пры дапамозе сігналаў трубы або праз конных ардынарцаў. Гетманы асабіста ўдзельнічалі ў бітвах, нярэдка ў першых шэрагах.
Пасля таго, як шыхт быў прарваны, гусары секлі і гналі ворага. Аднак у момант пералому бітвы статут патрабаваў асцярожнасці і абачлівасці, забараняючы самачынныя атакі. Асабліва гэта тычылася баёў з татарамі і казакамі, якія часта практыкавалі прытворнае адступленне. Таго, хто ў ходзе бою кідаўся на здабычу, статут прадпісваў забіваць на месцы[35].
Процідзеянне
правіцьУлічваючы шырокае распаўсюджванне кавалерыі ў цэлым, і гусарыі ў прыватнасці, на працягу некалькіх стагоддзяў праціўнікам Рэчы Паспалітай трэба было распрацоўваць розныя тактыкі процідзеяння нападам гусарскіх харугваў. У асноўным пры гэтым выкарыстоўваліся розныя інжынерныя збудаванні і канструкцыі:
- «Свіныя пёры» — кароткія рагаціны, убітыя ў зямлю пад нахілам за некалькі крокаў перад фронтам пяхоты і накіраваныя ў бок праціўніка.
- Расцягнутыя паміж каламі металічныя ланцугі[36].
- «Гішпанскія казлы» (гішпанскі вершнік, спансрэйтэр, рагатка, вострастаў, вострая застава[37][38][39]) — усталяваныя непасрэдна перад і паралельна фронту пяхоты гарызантальныя бэлькі, у якія (утвараючы казлы) былі ўстаўлены завостраныя аднолькавай даўжыні калы пад нахілам 90 градусаў між сабой. Канструкцыі мала важылі і лёгка пераносіліся пяхотай з месца на месца.
- «Кабыліца» — канструкцыя, якая выраблялася з дрэва накшталт «гішпанскіх казлоў», аднак выкарыстоўвалася цэлае дрэва, галіны якога ўкарочваліся да роўнай даўжыні і завастраліся[39].
- «Гуляй-горад» (град-абоз) — рухомае палявое ўмацаванне, якое ўяўляла сабой комплекс трывалых вазоў-калёсаў да якіх былі прымацаваны вялікія шчыты. Пры неабходнасці з вазоў можна было змайстраваць імправізаваную крэпасць, заняўшы кругавую абарону.
- Злучаныя між сабой ланцугамі вазы — выкарыстоўваліся запароскімі і рэестравымі казакамі.
- Шанцы, рэдуты, равы і воўчыя ямы[40] — земляныя фартыфікацыйныя ўмацаванні і пасткі, якія звычайна выкопваліся ўпотай.
- «Кальчатка» (часнок, рагулькі жалезныя, па(д)мётныя каракулі, чычак, трыбулы, трывулы) — каваныя металічныя «вожыкі», якія трыма шыпамі ўпіраліся ў зямлю, а чацвёрты шып тырчэў вертыкальна. Гэтая канструкцыя была не бачна вершнікам[заўв. 8]. Кожны пехацінец мог мець некалькі кальчатак і ўпотай раскідаць іх наперадзе шыхта[39].
Некаторыя ваенныя трактаты XVII стагоддзя раілі перад атакай гусарыі расступацца, каб атакаваць гусараў у фланг, калі смяротныя пікі пранесліся міма[41].
Узбраенне
правіцьКомплекс узбраення і рыштунку гусара фарміраваўся пад моцнымі венгерскім і турэцкім уплывамі[9].
Піка
правіцьГалоўнай зброяй гусарыі была адмыслова вырабленая рыцарская дзіда — піка даўжынёй ад 3,6 да 6,2 м[42]), полая ад сярэдзіны да наканечніка, з аздобленай меддзю шарападобнай гардай[заўв. 9] і рознакаляровым «прапарцом», аднолькавым для кожнай харугвы[43]. Дзіда гусарыі была значна даўжэйшаю за сваіх папярэднікаў, але пры гэтым лягчэйшаю (каля 2,5 кг). Немалаважна, што піка была даўжэйшая за пікі непрыяцеля і гусар меў магчымасць паваліць пікінёра, перш чым той пратне пікай гусара.
Забеспячэнне гусарыі пікамі заўсёды было праблемай, бо пасля першай жа атакі большасць з іх ламалася ці заставалася на полі бою.
Нам вельмі патрэбны гусарскія пікі, якіх ні ў каго не засталося, а тут здабыць іх вельмі цяжка... Ліст гетмана Яна Збароўскага каралю праз 3 тыдні пасля бітвы пад Любешовам, 1577 год. |
Мы паламалі ўсе нашы дзіды, я сумняваюся ці ўдасца Вашай Вялікасці хутка пераўзброіць войска. Ліст гетмана Станіслава Канецпольскага каралю пасля бітвы пры Тшычане-Хонігфельдзе, 1629 год. |
Іншая зброя
правіцьАкрамя пікі, да ўзбраення таварыша гусарыі ўваходзілі[43][43][44]:
- Канчар (польск.: koncerz) — від мяча, характарызуецца вельмі доўгім (да 1,5 м[45]), выключна колючым клінком, трох- ці чатырохграннага сячэння. Мог выкарыстоўвацца замест пікі, калі гусар губляў ці ламаў сваю асноўную зброю[46]. Канчар падвешваўся на сядле пад правым ці левым каленам.
- Палаш — (турэцк.: pala — меч) — рубяча-колючая лязовая халодная зброя з шырокім да канца, прамым ці злёгку загнутым і даўгім — да 100 см — клінком, які можа мець двухбаковае (раннія ўзоры), часцей за ўсё — аднабаковае або паўтарачнае завострыванне. Па статуту гусары былі абавязаны пасля першай атакі (што звычайна аўтаматычна азначала страту асноўнай зброі — пікі) дастаць палаш і працягваць бой з дапамогай яго[47][48].
- Шабля-карабела — больш тонкая і лёгкая шабля, звычайна з багата аздобленай срэбрам і смарагдамі рукаяццю. Была дэкаратыўным элементам і выкарыстоўвалася шляхтай у большай ступені дзеля ўпрыгожання[49].
- Кінжал (араб. خنجر, Ханджар), ці, на землях ВКЛ, Пуйнал (італ.: pugnale) — кароткая клінковая зброя, прызначаная для колючага ўдару[50]. Мацаваўся на баку — яго можна было выкарыстоўваць пасля прарыву варожага шыхту, калі трэба было секчыся з ворагам у цеснай схватцы.
- Булава — зброя блізкага бою, з металічным акруглым ці шматгранным навершам і драўлянай (радзей металічнай) рукаяццю. Для баявых патрэб на навершы маглі быць шыпы, у ВКЛ часта выкарыстоўваліся булавы з навершам у выглядзе куба[51].
- Надзяк (польск.: nadziak), Наджак, Клавец, Чакан — ручная халодная зброя, з сякерападобнай баявой часткай у выглядзе дзюбы з аднаго боку, байка з іншага. Разлічаны на прабіццё даспехаў вострым канцом ці на раздрабляльны ўдар абухом. Часцяком выкарыстоўваўся шляхтай у паўсядзённым жыцці ў якасці посаху, які мог вокамгненна ператварацца ў эфектыўную зброю[52][53][54].
- Адназарадныя пісталеты ў ольстрах у сядзельнай лукі́ або — укарочаны мушкет, нярэдка лук з калчанам[заўв. 10][55].
Засцерагальны рыштунак
правіцьЗасцерагальны рыштунак крылатага гусара складалі, галоўным чынам, элементы[43]:
- Шчыт — вялікі асіметрычны «балканскі» шчыт быў звычайнай рэччу гусарскай экіпіроўкі XVI стагоддзя. Такі шчыт пры добрым аглядзе бараніў шыю вершніка ад шабельнага ўдару. Іменна на шчыце спачатку маляваліся птушыныя крылы і мацаваліся страусіныя пёры. Пазней, пры Баторыі, ад шчыта адмовіліся на карысць металічных нагруднікаў[56].
- Кальчуга з зярцалам[заўв. 11] ці без яго. Кальчуга, ці яе разнавіднасць бехцярэц (замест колцаў выкарыстоўваліся дробныя пласцінкі[57]) выкарыстоўвалася гусарыяй да канца XVI стагоддзя.
- Кіраса (фр.: cuirie — скураны нагруднік), ці толькі яе пярэдняя частка нагруднік — галоўны элемент пласціннага даспеху, з таўшчынёй брані 2—3,5 міліметры, які прыкрывае торс ваяра. Прыйшла на змену кальчугам пасля рэфармавання войска Стэфанам Баторыем[56] і стала абавязковаю часткай ў экіпіроўцы гусара.
- Капалін (польск.: kapalin) ці ерыхонка — напаўсферычны шлем з брылём, прылбіцай, навушамі і павялічаным наноснікам (у некаторых варыянтах выкананых у выглядзе звярынай маскі). Гэты тып шлема прыйшоў на землі Рэчы Паспалітай з Венгрыі, дзе ў сваю чаргу ўзнік на аснове ўсходніх шлемаў-шышакоў.
- Акрамя вышэйпералічанага даспех гусара складалі: наручы, стальныя нагавіцы на сцёгны, накаленнікі, кальчужныя або абробленыя жалезам скураныя пальчаткі.
-
Кальчужны даспех быў звычайным рыштункам беднай гусарыі да рэформы Баторыя, пазней насіўся ў асноўным панцырнымі казакамі.
-
Бехцярэц — даспех, які быў ва ўжытку сярод гусар, пасля рэформы Стэфана Баторыя быў заменены на латную кірасу.
-
Латны гусарскі даспех, асабліва папулярны ў Літве і ў Польшчы, часта аздабляўся крыламі за спінай. Музей Войска Польскага, Варшава.
-
Даспех таварыша, пакрыты шкурай леапарда, пахолікі насілі таннейшыя ваўчыныя ці рысіныя шкуры.
-
Кіраса заможнага гусарскага таварыша ў стылі «Аніма» (старажытнарымскі стыль).
-
Карацэна (скураны панцыр з металічнымі пласцінкамі) Яна Сабескага, стылізаваная пад даспех сармацкага цяжкага вершніка.
Вопратка і вупраж
правіцьТаварыш быў апрануты звычайна ў сіняе ці, даражэйшае, чырвонае адзенне, на ногі абуваў высокія скураныя жоўтыя, часам барвовыя ці чорныя, боты са шпорамі. Боты польскага тыпу мелі прыбітыя шпоры, нямецкага — здымныя. Сядло ўжывалася ўсходняга тыпу, ў багатых шляхціцаў было аздоблена аксамітам, з падхвоснымі рамянямі для паляпшэння апоры вершніка пры дзідавым удары.
Багатыя гусарскія афіцэры і таварышы ўражвалі іншаземцаў усходняй пышнасцю свайго ўбрання і строю, сабалінымі, куніцавымі і бабровымі шапкамі, бліскучымі шлемамі з раскошнымі плюмажамі, аздобленымі золатам, серабром і каштоўнымі камянямі, дарагой зброяй.
Экзатычнай дэталлю экіпіроўкі гусарыі была абавязковая леапардавыя шкура. З-за дарагоўлі і рэдкасці, шкуры таварышам купляў ротмістр. Часам бралі шкуру іншай жывёлы і малявалі на ёй плямы. Пахолікі замест леапардавых насілі ваўчыныя ці мядзведжыя шкуры або каляровыя накідкі — кілімы[5].
Коні
правіцьУ гусарыі выкарыстоўваліся коні, выведзеныя з мясцовых парод з прымешкам усходніх: турэцкай, туркменскай, персідскай і г.д. Гэта былі трывалыя і хуткія коні, здольныя працяглы час несці на сабе вагу да 100 кілаграм (сярэдняя маса вершніка разам з рыштункам) і, у выпадку патрэбы, адразу пасля маршу ўступіць у бой. У 1568 годзе Папскі нунцый Рудж'еры адзначаў, што «польскія коні даволі рослыя, больш марудныя за турэцкіх, хоць дужэйшыя і прыгажэйшыя за іх». Тут жа ён дадаваў, што літоўскія рысакі «нашмат меншыя і слабейшыя за польскіх»[58].
Конь быў асноўным выдаткам на экіпіроўку гусара і каштаваў сама менш 200 талераў. Звычайна таварыш меў па некалькі коней: два-тры, сустракаліся нават чатырохконныя таварышы. Коні мяняліся ў залежнасці ад умоў і патрэбы ў тых ці іншых дзеяннях. Выдача ці продаж гусарскага каня за мяжу не дазваляліся пад пагрозай смяротнага пакарання[59][60].
Крылы
правіцьДзеля ўпрыгожвання, а таксама для застрашэння ворага гусары ў чыне таварыша насілі за плячыма «крылы» з арліных пёраў на лёгкай драўлянай раме. Адно альбо два «крылы» мацаваліся да сядла ці да даспеху гусара.
Першае сведчанне аб з'яўленні крылаў у гусар адносіцца да 1533 года, калі тры вершнікі з'явіліся з крыламі за спінай на вяселлі караля Жыгімонта II у Кракаве. У 1574 годзе пры каранацыі Генрыха Валуа засталося такое апісанне, пакінутае замежным госцем:
…[Гусары] маюць звычай упрыгожваць сябе і сваіх коней вялікімі плюмажамі, але не са страўсавых пёраў, як гэта прынята ў нас, а ў форме крылаў арла, пазалочаных і настолькі шчыльных, што падышлі б і для маскараду. шэвалье Гуры дэ Вільмонтэ |
У іншым апісанні згадваюцца крылы, прымацаваныя да шчытоў і конскіх грыў. У 1576 годзе Стэфан Баторы правёў ваенную рэформу[56] і скасаваў нашэнне шчытоў, куды часта мацаваліся крылы. Крылы сталі абавязковым атрыбутам гусар — патрабаванні мець крылы змяшчалася ў рэкруцкіх лістах. Да канца XVI стагоддзя крылы перанеслі на заднюю луку сядла, спачатку мацавалася толькі адно крыло, левае, каб не перашкаджаць працы пікай. Да сярэдзіны XVII стагоддзя ў каронным войску сталі пераважаць парныя крылы, прымацаваныя прама да спіны гусара. Кансерватыўныя літвіны, аднак, па-ранейшаму звычайна выкарыстоўвалі «стары» тып крыла. Тагачасны гісторык і сведка Енджэй Кітовіч[заўв. 12] адзначае:
Літоўскія гусары,.. сеўшы на каня, злева мацуюць вялізнае крыло, вырабленае са страўсавага пер'я. Крыло закрывае ўвесь левы бок каня і вершніка да лыткі[61].
Існуюць таксама меркаванні, у тым ліку і сучаснікаў, што крылы падчас нападу стваралі шум і палохалі коней саперніка, нібыта абаранялі ад шабельных удараў ззаду, а таксама перашкаджалі накідванню аркана.
Падчас свайго візіту ў Рэч Паспалітую ў 1588 годзе папскі легат Іпаліто Альдобрандзіні сцвярджаў, што крылы палохаюць коней праціўніка і абараняюць вершніка ад шабельных удараў. Версія пра перашкоду ад накідвання аркана ўзнікла ў 1949 годзе і была прапанавана Т. Тылінгерам[61].
Некаторыя заходнееўрапейскія аўтары XVII стагоддзя прыпісвалі крылам нейкі «шумавы» эфект, які ўздзейнічаў на ворага падчас атакі.
Сцвярджаюць, што шум тых крылаў палохае коняў непрыяцеля і дапамагае разбіць яго шэрагі[62]. Франсуа д'Алерак, які наведаў Рэч Паспалітую ў 1689 годзе. |
У гэтым сцвярджэнні, відаць, ёсць сэнс, хоць страх на коней саперніка відавочна наводзілі не толькі шапаценне пёраў, але і звярыныя шкуры, накінутыя на спіны вершнікаў, якія атакавалі, і прапарцы на дзідах, якія з асаблівым шумам калыхаліся на ветры. Акрамя такіх функцый «застрашэння», гусарскія крылы, відавочна, не мелі ніякага баявога прызначэння. Генрых Вольф з Цюрыха, які быў сведкам каранацыі Стэфана Баторыя ў 1576 годзе, адзначаў:
Польскае гусарства было настолькі шчыльна пакрытае скуранымі рамянямі, рысінымі і мядзведжымі шкурамі, што здавалася, гэта не людзі, а дзікія звяры скачуць на крылатых конях[63].
Ці яшчэ:
Цяжка не ўсміхнуцца, гледзячы на доўгія крылы, прымацаваныя да спіны [у гусар], ад якіх, аднак, як яны лічаць, спалоханыя коні непрыяцеля кідаюцца на ўцёкі[64]… Караль Огэр, наведваў Рэч Паспалітую ў 1635—1636 гадах. |
Усе крыніцы сучаснікаў гусарыі адзінадушныя ў тым, што наяўнасць крылаў мела мэтай запалохаць праціўніка. Прычым страх наводзіў не столькі свіст, а хутчэй, незвычайны выгляд. Потым крылы ўвогуле страцілі сваю пужаючую ролю і ператварыліся ў нешта на ўзор эмблемы роду войск. Да канца XVII стагоддзя пёры сталі маляваць нават на дрэўках гусарскіх дзід. У апісанні цырымоніі 1646 года словазлучэнне «апераныя часткі» выкарыстоўвалася як сінонім да «гусарскіх рот»[63].
Сярод даследчыкаў працягваюцца спрэчкі пра мэту нашэння крылаў, аднак большасць лічыць, што крылы былі хутчэй парадным, чым карысным баявым атрыбутам[61].
Пры здымках Ежы Гофманам фільма «Агнём і мячом» пад Познанню ў маі 1998 года рабілася некалькі дубляў атакі 50 гусар. Пры гэтым крылы не выдавалі ніякіх прыкметных гукаў. Быў чутны толькі тупат капытоў і бразганне даспехаў і зброі[61].
Сведчанні сучаснікаў
правіцьАдно з найбольш цікавых апісанняў гусарыі пакінуў французскі інжынер і картограф Гіём дэ Баплан. Вось як апісвае ён гусарыю[43]:
Гусары на службе ў якасці ўланаў — гэта шляхціцы з вялікай маёмасцю, якія маюць да 50 тысяч ліўраў [прыбытку]. У іх вельмі добрыя коні, самая танныя з якіх каштуюць не менш за 200 дукатаў; гэта турэцкія коні, паходжаннем з Анатоліі, з правінцыі, што называецца Карманья (Carmenie). Кожны ўлан служыць на пяці конях; такім чынам, у харугвы з сотні ўланаў ёсць толькі 20 таварышаў, якія едуць у адзін рад, так што кожны ўзначальвае [свой] шэраг; наступныя чатыры рады — гэта іх служкі, кожны ў сваім шэрагу. Даўжыня іх дзіды 19 футаў, яна полая, пачынаючы ад лаза да яблыка, астатняе зроблена з трывалага дрэва; на лязо свае пікі яны прымацоўваюць значкі, заўсёды двухколерныя: бела-чырвоныя, сіня-зялёныя або чорна-белыя, даўжынёй у 4—5 локцяў. Гэта робіцца, мабыць, для таго, каб палохаць варожых коняў, бо калі яны [гусары], апусціўшы дзіды, нясуцца ва ўвесь кар'ер [у атаку], сцяжкі раздзімаюцца, апісваючы кругі, і наводзяць жах на непрыяцельскіх коней, шыхт якіх яны хочуць прадзерці. Убраныя яны ў панцыры, наручы, накаленнікі, шлемы і г. д. Узбоч у іх толькі шабля, пад левым сцягном палаш, прывязаны да сядла, да правай лукі якога прымацаваны доўгі меч, шырокі ў рукаяці і вузейшы да лаза, у форме чатырохгранніка, для таго, каб можна было калоць таго, хто зваліўся на зямлю, але яшчэ жывога чалавека. Меч мае 5 футаў у даўжыню і круглую галаўню, каб зручней было прыціснуць да зямлі [саперніка] і пракалоць кальчугу; прызначэнне палаша — секчы целы, а шаблі — біцца з яе дапамогай і секчы кальчугу. Яны носяць таксама баявыя сякеры вагой да шасці фунтаў, якія падобныя выглядам да нашай чатырохграннай пікі, вельмі вострыя з доўгай дзяржальняй-рукаяццю, для таго каб можна было наносіць удары па варожых панцырах і шлемах, якія разбіваюцца ад такой зброі.
Больш патэтычнае сведчанне, да якіх звычайна залішне сур'ёзна ставяцца польскія гісторыкі, пакінуў Веспасіян Кахоўскі ў сваёй «Песні вызваленай Вене» (1684), апісваючы гусарскую атаку, сведкам якой ён быў:
Гусары апусцілі дзіды, Арыгінальны тэкст (польск.)
Husarz kopije jeno co swe złoży |
Пахавальны рытуал
правіцьКрылатыя гусары практыкавалі незвычайны пахавальны рытуал. Падчас адпявання ў царкву на кані заязджаў гусар, які сімвалізаваў нябожчыка, і разбіваў гусарскую піку перад алтаром. У паходзе такі рытуал праводзіць было нязручна, але ў мірны час цырымонія часта праводзілася і была апісана Енджэем Кітовічам[66][67][68].
У кінематографе
правіцьКрылатая кавалерыя знайшла кінаўвасабленне[69][70] ў такіх стужках, як:
- «Богдан Хмельницкий» (Багдан Хмяльніцкі), СССР (1941);
- «Pan Wołodyjowski» (Пан Валадыёўскі), Польшча (1968);
- «Potop» (Патоп), Польшча-СССР (1974);
- «Kanclerz», serial telewizyjny (Канцлер, тэлевізійны серыял), Польшча (1989);
- «Ogniem i mieczem» (Агнём і мячом), Польшча (1999);
- «1612», Расія (2008);
- «Тарас Бульба», Расія (2009);
- «11 Settembre 1683» (11 верасня 1683), Італія-Польшча (2012).
Ушанаванне
правіць- Гусарская тэматыка з'яўляецца папулярным матывам творчасці шэрагу польскіх жывапісцаў, сярод якіх: Юзаф Брант, Вацлаў Паўлішак, Аляксандр Арлоўскі і інш[71][72].
- Да гусарскай сімволікі звярталася некаторыя падраздзяленні Войска Польскага, часцей за ўсё ў авіяцыі і бранятанкавых частках. Між іншых тэматычныя ўвасабленні гусарскага рыштунку з'яўляюцца элементамі:
- — Эмблема 1-ай бранятанкавай дывізіі Войска Польскага ўтрымлівае гусарскі капалін і крылы.
- — Значок 4-ага Брэсцкага бранятанкавага батальёна Войска Польскага ўтрымлівае гусарскі капалін.
- Гусарскія крылы з'яўляюцца адным з элементаў помніка Валынскай кавалерыйскай брыгадзе, прысвечанага Бітве пад Мокрай, якая адбылася падчас вераснёўскай кампаніі 1939 года.
- У 2004 годзе гусарыя была ўшанавана помнікам на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі (праект Эдмунда Майкоўскага).
- Гусар стаў тэматычным сімвалам праектаў Анджэя Пітыньскага, прысвечаных ахвярам Катыні:
- — Помніка мсціўцы на польскім цвінтары ў Нацыянальным санктуарыі Божай Маці Чанстахоўскай у мястэчку Дойлстаўн, штат Пенсільванія, 1988 год.
- — Нацыянальнага Катынскага манумента ў Балтыморы, 2002 год.
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Чапрак — упрыгожаная падсцілка пад конскае сядло.
- ↑ Практыкаваньне вядомае пад назвай «верхагоны да абруча»
- ↑ Пачтовыя — (польск.: pochtowi)) ад польскага pochet — у літаральным сэнсе спіс, іншае значэнне пачот, світа.
- ↑ Спіс каманд утрымліваецца ў «гетманскім дэкрэце» ад 1704 года, выдадзеным, відаць, гетманам Іеранімам Любамірскім.
- ↑ Кар'ер - самы хуткі алюр. Круп каня рытмічна згінаецца ў паясніцы, а заднія ногі выкідваюцца перад пярэднімі. Паслядоўнасць рухаў амаль як пры галопе.
- ↑ Ток — рукаў або сапажок, прымацаваны да сядла вершніка-кавалерыста, у які ён прыстаўляе піку, каб не трымаць яе на вісу адной рукой.
- ↑ Цямляк — пятля ці шнур на рукаяці клінковай зброі, адзяваўся на руку дзеля прадухілення страты зброі.
- ↑ Кальчатка эфектыўна ўжывалася супраць літоўскай крылатай конніцы ў 1609 годзе пры абароне маскоўцамі Троіца-Сергіевага манастыра.
- ↑ Такую гарду замежныя сучаснікі называлі яблыкам (фр.: pomme), а палякі galka — «шарык». Піка была аднаразовай зброяй. Яе дрэўка рабілася з таннай і лёгкай драўніны — хвоі ці елкі. Французскі інжынер і картограф дэ Боплан згадваў, што піка мела поласць толькі да «яблыка», а ніжняя частка дрэўка была суцэльнай. Рэканструктары прыйшлі да высновы, што канец пікі вырабляўся з дзвюх паловак, у якіх выдзёўбвалася пустата, а потым палоўкі злучаліся сухажыллямі, шаўковымі ніткамі і моцным клеем.
- ↑ Падкаморы Сандамірскі і сведка падзей, Станіслаў Дунін-Карвіцкі (1640—1728) адзначае, што многія гусарскія таварышы насілі лук нават у XVIII стагоддзі падчас Паўночнай вайны, выклікаючы тым самым здзіўленне ў еўрапейцаў.
- ↑ Зярцала — круглая дэталь засцерагальнага рыштунку, прызначаная для прыкрыцця грудзей і жывата ваяра. Звычайна зярцала было дадатковым (не самастойным) элементам рыштунку, мацуючыся да панцыра.
- ↑ Енджэй Кітовіч (польск.: Jędrzej Kitowicz) (1727 [1728] — 1804) — польскі гісторык і мемуарыст. Правёў частку жыцця ў лагерах барскіх канфедэратаў. У 1771 паступіў у духоўную семінарыю ў Варшаве. каля 1777 стаў ксяндзом. Рэшту жыцця правёў пробашчам прыходу ў Жэчыцы (польск.: Rzeczyca).
- ↑ Нелітаратурны пераклад.
Зноскі
правіць- ↑ Сороколетов Ф. П. История военной лексики в русском языке: XI—XVII вв. — Наука, Ленингр. отд-ние, — 1970. C. 383. (руск.)
- ↑ а б Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 8. (укр.)
- ↑ Академия наук СССР Памятники культуры: Новые открытия, Научный совет по истории мировой культуры. — М.: Наука, — 1985. (руск.)
- ↑ Бегунова А. Повседневная жизнь русского гусара в царствование Александра I, Молодая гвардия, — 2000. C. 383. (руск.)
- ↑ а б в г д е Васильев А. Польско-литовская гусария XVII века, М.: Цейхгауз, № 7. — 1998. С. 2—6. (руск.)
- ↑ а б в Марков М., «История конницы: От вооружения конницы огнестриельным оружием до Фридриха Великаго». ч. 3. вып. 4. От Густава Адольфа до Фридриха Великаго, — 1887. (руск.)
- ↑ Морихин В. Е. Традиции офицерского корпуса России, Гала Пресс: Кучково поле, — 2003. С. 431. (руск.)
- ↑ Online Etymology Dictionary (англ.)
- ↑ а б в г д е ё ж з ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 3-6 (руск.)
- ↑ а б Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 17—24. (руск.)
- ↑ Brzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775 Архівавана 11 Сакавік 2016.. — Oxford: Osprey, 2006. P. 5. (англ.)
- ↑ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 9. (укр.)
- ↑ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 86. (укр.)
- ↑ Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. / Лучшая пора польского гусарства — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 3. (руск.)
- ↑ Podhorodecki L. Kluszyn 4 July 1610 Архівавана 15 мая 2013. based on «Sławne bitwy Polaków» (Famous Battles of Poles). (англ.)
- ↑ Podhorodecki L. Chocim 1621, seria: Historyczne bitwy, MON — 1988. S. 16. (польск.)
- ↑ Cefalli S. Relacja о stanie politycznym i wojskowym Polski przez Sebastiana Cefali sekretarca Jerzego Lubomirskiego: Relacje nuncjuszow apostoskich i innych osob о Polsce. В.: Poznari — 1864. T. II. (польск.)
- ↑ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 5. (укр.)
- ↑ Scanderbeg redivivus, London, Printed by H.C. for Wil Bateman — 1684. P. 141. (англ.)
- ↑ Jerzy Teodorczyk. Bitwa pod Gniewem 1626. Pierwsza porazka husarii. — Studia i Materiały do Historii Wojskowości, 1966. — P. 70-172. (польск.)
- ↑ Cichowski J., Szulczyński A., Bitwa pod Gniewem (22.IX-29.IX-1.X 1626) Husaria — wyd. II. — Warszawa, 2004. (польск.)
- ↑ ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 32 (руск.)
- ↑ а б в ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 10 (руск.)
- ↑ Осипов К., Богдан Хмельницкий, Молодая гвардия. — 1948. C. 479. (руск.)
- ↑ Чепрак // Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 5. (руск.)
- ↑ ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 22 (руск.)
- ↑ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 10. (укр.)
- ↑ ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 7 (руск.)
- ↑ ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 26 (руск.)
- ↑ ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 27 (руск.)
- ↑ Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 27. (руск.)
- ↑ Rakowski W., Pobudka zacnym synom Korony Polskiey do służby woienney, Polska Biblioteka Internetowa. (польск.)
- ↑ Темляк // Большая советская энциклопедия(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 29. (руск.)
- ↑ Kunowski Jan. Ekspedycyja inflantska 1621 roku. / Opr. Wojciech Walczak, Karol Łopatecki. Białystok — 2007, S. 118. (польск.)
- ↑ Łoś Jakub. Pamiętnik towarzysza chorągwi pancernej. / Opr. Romuald Śreniawa-Szypiowski. Warszawa 2000. — S. 70. (польск.)
- ↑ Dyakowski Mikołaj. Dyaryusz wiedeńskiej okazyji. / Opr. Józef A. Kosiński, Józef Długosz. Warszawa 1983. — S. 89. (польск.)
- ↑ а б в Naronowicz-Naroński Józef. Budownictwo wojenne. / Opr. Tadeusz Nowak. Warszawa 1957. — S. 226—227. (польск.)
- ↑ Сікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 40-42. (укр.)
- ↑ Sikora Radosław. Taktyka walki, uzbrojenie i wyposażenie husarii w latach 1576—1710. Maszynopis pracy doktorskiej. — S. 171, 190—198. (польск.)
- ↑ Sikora R. Z dziejów husarii,ERICA Instytut Wydawniczy —2010 s. 28. (польск.)
- ↑ а б в г д Гийом Левассер де Боплан, Описание Украины (1660) (руск.).
- ↑ Квитковский Ю. В. , Польское оборонительное вооружение, М.: Наука, 1994. (руск.)
- ↑ Военно-исторический альманах «Новый Солдат» № 192 «Венгерские Гусары 1756—1815» Архівавана 20 Кастрычнік 2013., Артёмовск, 2002, С. 7 (руск.)
- ↑ Бохан Ю. Канчар // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 39.
- ↑ Палаш // Военно-энциклопедический словарь. Москва, 1984 г. (руск.)
- ↑ ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 29 (руск.)
- ↑ Бажэнаў Ю., Басын Я. Карабела // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадецкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 47.
- ↑ Бохан Ю. Кінжал // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадецкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 95.
- ↑ Бохан Ю. Булава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 355.
- ↑ Клевец // Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Чекан // Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Польское наступательное вооружение (руск.)
- ↑ ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 15 (руск.)
- ↑ а б в Беларуская думка(недаступная спасылка), ліпень 2009 — С.65
- ↑ Кирпичников А. Н. Военное дело на Руси в XIII—XV вв. — Л.: Наука, 1976. (руск.)
- ↑ ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 21 (руск.)
- ↑ Sawicka Z. Koń w życiu szlachty. S. 46-50. (польск.)
- ↑ Cichowsky J., Szulczynski A. Husaria. Warszawa — 1977. S. 97. (польск.)
- ↑ а б в г ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 17-19 (руск.)
- ↑ Cichowsky J., Szulczynski A. Husaria. Warszawa — 1977. S. 105. (польск.)
- ↑ а б Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 19.
- ↑ Ogier К. Dziennik podróży do Polski 1635-1636, cz. 1, s. 170. (польск.)
- ↑ Kochowski W. H., Dzieło Boskie albo Pieśni Wiednia wybawionego i inszych transakcyjej wojny tureckiej w roku 1683 szczęśliwie rozpoczętej. — 1683. C. 30. (польск.)
- ↑ Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 31.
- ↑ Китович // Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона (руск.).
- ↑ Kitowicz J., Opis obyczajów i zwyczajów za panowania Augusta III, — 1855. (польск.)
- ↑ filmweb.pl
- ↑ kinopoisk.ru
- ↑ «Гусар», Юзаф Брант
- ↑ «Гусар», Алаксандар Арлоўскі
- ↑ Chorągiew husarska przy zamku w Gniewie na stronach zamku.
- ↑ Suligowski's Regiment of the Polish Commonwealth Архівавана 4 чэрвеня 2013., Polish Nobility Association Foundation, [dostęp 12 czerwca 2008].
- ↑ Паштовая марка Zbroja husarska—XVIIw.(недаступная спасылка) (польск.)
- ↑ Двухсотзлотая калекцыйная залатая манета з серыі «Historia jazdy polskiej» (польск.)
- ↑ Дзесяцізлотая калекцыйная срэбная манета з серыі «Historia jazdy polskiej» (польск.)
- ↑ Каталог з аўкцыёну польскіх калекцыйных манет (польск.)
Літаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Васильев А. Польско-литовская гусария XVII века, М.: Цейхгауз, № 7. — 1998. (руск.)
- Польские крылатые гусары 1576—1775(недаступная спасылка) // Новый солдат: военное-исторический альманах / под ред. В. И. Киселова. — 2002. — № 142. (руск.)
- Brzezinski R. Polish Armies 1569—1696. — Oxford: Osprey, 1987. — Vol. 1. — 48 p. — ISBN 0-85045-736-X (англ.)
- Brzezinski R. Polish Armies 1569—1696. — Oxford: Osprey, 1988. — Vol. 2. — 48 p. — ISBN 0-85045-744-0 (англ.)
- Brzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775. — Oxford: Osprey, 2006. — 64 p. — ISBN 9781841766508 (англ.)
- Cichowski J., Szulczyński A. Husaria. — Warszawa: Dom Wydawniczy «Bellona», 2004. — 149 p. — ISBN 831109954-5 (польск.)
- Jerzy Cichowski, Andrzej Szulczyński: Husaria. Warszawa: Wyd. Ministerstwa Obrony Narodowej, 1981. ISBN 83-11-06568-3. (польск.)
- Gembarzewski B. Husarze. Ubiór, oporządzenie i uzbrojenie 1500—1775. — Warszawa: Arcadia, 1999. — 72 p. — ISBN 83-88055-01-1 (польск.)
- Kobielski S. Chorągiew husarska pułku Hetmańskiego Rzewuskich i jej zbroje // Studia do dziejów dawnego uzbrojenia i ubioru wojskowego. — Cz. I. — Kraków, 1963. — S. 32-49. (польск.)
- Podhorodecki L. — Chocim 1621, seria: «Historyczne bitwy», MON, 1988. (польск.)
- Sikora R. Fenomen husarii. — Warszawa: Dom Wydawniczy Duet, 2004. — 270 p. — ISBN 83-7322-907-8 (польск.)
- Sawicka Z. Koń w życiu szlachty w XVI—XVIII w. Toruń: Wyd. A. Marszałek, 2002. ISBN 83-7174-839-6. (польск.)
- Sikora R. «Z dziejów husarii», Instytut Wydawniczy Erica, Warszawa 2010. (польск.)
- Wasilkowska A. Husaria. The Winged Horsemen. — Warszawa: Interpress, 1998. — 158 p. — ISBN 8322326823 (англ.)
- Wimmer J. Historia piechoty polskiej do roku 1864. — Warszawa: Wydaw. Min. Obrony Narodowej, 1978. — 615 p. (польск.)
- Żygulski Z. Husaria polska. — Warszawa: Pagina, 2000. — 177 p. — ISBN 83-86951-31-4 (польск.)
Спасылкі
правіцьВонкавыя выявы | |
---|---|
Галерэя гусарыі |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гусарыя
- Відэа — Gniew Husarii
- Відэа — Husaria, Duma Rzeczpospolitej
- Відэа — Husaria «First Amongst Equals»
- Husaria Polska Zobacz Forum Regulamin Picture (польск.)
- Chorągiew husarska, zamek Gniew (польск.)
- StudioA, Gniew (польск.)
- Распространение огнестрельного оружия и войско Польского королевства и Великого княжества Литовского в XV—XVI вв. Архівавана 12 красавіка 2012. (руск.)
Гэты артыкул уваходзіць у лік выдатных артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |