Юзаф Брант
Ю́заф Брант (польск.: Józef Brandt; 11 лютага 1841, Шчабрэшын — 12 чэрвеня 1915, Радам) — польскі жывапісец, баталіст.
Юзаф Брант | |
---|---|
польск.: Józef Stanisław Adam Brandt | |
![]() Баляслаў Шанкоўскі. Партрэт Юзафа Бранта | |
Дата нараджэння | 11 лютага 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1915[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Паходжанне | паляк |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | баталіст |
Вучоба | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Навучаўся ў Парыжы (1858—1860) і Мюнхене. У 1875 заснаваў уласную школу жывапісу.
У 1877 ажаніўся з Аленай з Вайцехоўскіх, уладальніцай вёскі Аронска каля Радаму, дзе правёў большую частку жыцця. Цяпер там размяшчаецца знакаміты Цэнтр польскай скульптуры.
ТворчасцьПравіць
Пісаў пераважна на баталістычныя і гістарычныя тэмы, звязаныя з казацкімі, татарскімі бітвамі і шведскімі войнамі XVII стагоддзя.
Творчасць Бранта аказала моцны ўплыў на польскае выяўленчае мастацтва і літаратуру (натхніў Генрыка Сянкевіча на стварэнне трылогіі «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыеўскі»). Да пераемнікаў творчасці Юзафа Бранта належаў між іншых Уладзіслаў Шэрнер.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 https://rkd.nl/explore/artists/12087 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Josef von Brandt
- ↑ Josef von Brandt — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Josef Brandt // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119550180 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
Юзаф Брант на Вікісховішчы |
- Славутыя мяшканцы Аронска — Юзаф Брант (польск.)