«Тры колеры: Чырвоны» (фр.: Trois Couleurs: Rouge) — мастацкі фільм 1994 года, апошняя карціна польскага кінарэжысёра і сцэнарыста Кшыштафа Кеслёўскага. Суаўтарам сцэнарыя выступіў Кшыштаф Пясевіч, галоўныя ролі выканалі Ірэн Жакоб і Жан-Луі Трэнціньян. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі, Польшчы і Швейцарыі. Гэта завяршальная частка трылогіі «Тры колеры», дзе кожны фільм меў акцэнтаваць увагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Тэма фільма «Тры колеры: Чырвоны» — братэрства[en].
Прэм’ера адбылася 16 мая 1994 года ў межах конкурснай праграмы 47-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна лічылася фаварытам, аднак у выніку не атрымала ўзнагарод. Фільм у той жа час меў прызнанне англамоўных крытыкаў. Прэміяльны сезон прынёс карціне 19 кінаўзнагарод, сярод якіх прэміі «Сезар» і «Незалежны дух[en]», а таксама 3 намінацыі на «Оскар», 4 — на прэмію «BAFTA», намінацыі на «Залаты глобус» і «Еўрапейскую кінапрэмію» (далей…).
|
«Людзі на балоце» (руск.: Люди на болоте) — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа. Асноўная сюжэтная лінія — прыход савецкай улады ў глухую вёску, згубленую сярод палескіх балот. Прэм’ера фільма адбылася ў СССР 29 лістапада 1982 года. У тым жа годзе Віктарам Туравым зняты працяг карціны — «Подых навальніцы».
Фільм быў адзначаны шматлікімі прэміямі і стаў унікальнай з’явай у нацыянальным экранным мастацтве. У творчасці кінарэжысёра фільмы паводле Івана Мележа былі вяршыннымі, з’яўляліся найбольш поўнай рэалізацыяй яго творчага патэнцыялу. У іх Віктар Тураў перадаў не экзотыку Палесся, а паказаў жыццё людзей, вартых павагі, працавітых, сумленных; жыццё ва ўсёй яго паўнаце — з жарсцямі, бедамі, нягодамі, каханнем і пакутамі (далей…).
|
«Прывід пяра» (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер 2010 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Прывід[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал і Алівія Уільямс.
«Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць літаратурных наймітаў, творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы якіх робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць замову — мемуары былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Ланга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае новага «прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнай, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы (далей…).
|
«Hair Peace Salon» (бел.: Салон міра і валасоў) — брыт-поп і паўэр-поп(англ.) бел. гурт з Мінска, адзін з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-рока. Яго музыка вылучаецца ў большасці англамоўнай лірыкай з эмацыйнай падачай і рэзкімі перападамі настрою ў спевах. Гурт быў заснаваны ў 1998 годзе і выдаў поўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сінглаў і EP(руск.) бел.. У сярэдзіне 2013 года музыкі прыпынілі супрацоўніцтва і некаторыя людзі з апошняга складу гурту, уключаючы франтмена і сузаснавальніка Алега Вяля, сфармавалі беларускамоўны рок-гурт «Bristeil», за якім у 2017 годзе з’явілася нараджэнне сольнага электроннага праекта музыкі «Helaiv» (далей…).
|