Андрэй Рублёў
Андрэй Рублёў (каля 1375/80 — 17 кастрычніка 1428, Масква; пахаваны ў Спаса-Андронікавым манастыры) — найбольш вядомы і паважаны майстар маскоўскай школы іканапісу, кніжнай і манументальнага жывапісу XV стагоддзя. Памесным саборам Рускай праваслаўнай царквы ў 1988 годзе кананізаваны як прападобны.
Андрэй Рублёў | |
---|---|
руск.: Андрей Рублёв | |
Дата нараджэння | 1360-я[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1430[2][3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, іканапісец, ілюмінатар рукапісаў |
Жанр | іканапіс і мініяцюра |
Уплыў | Феафан Грэк |
Сайт | andrey-rublev.ru (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьБіяграфічныя звесткі пра Рублёва вельмі бедныя: хутчэй за ўсё, нарадзіўся ён у Маскоўскім княстве (па іншых звестках — у Ноўгарадзе) верагодна ў канцы 1370-х гг., з-за мянушкі «Рублёў» (ад слова «Рубель» — інструмент для накаткі скураў) мяркуюць, што ён мог паходзіць з рамеснай сям'і. Прыняў манаскі пострыг у Троіца-Сергіевым манастыры пры Нікане Раданежскім з імем Андрэй; мірское імя невядома (хутчэй за ўсё, па тагачаснай традыцыі, яно таксама пачыналася на «А»). Захаваўся абраз, падпісаны «Андрэй Іваноў сын Рублёў»; абраз позні і подпіс відавочна падроблены, але, магчыма, з'яўляецца ўскосным сведчаннем таго, што бацьку мастака сапраўды звалі Іванам.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118603620 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Andrej Rublev // The Fine Art Archive — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Schäfer J. Andrei Rubljow // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ↑ http://satucket.com/lectionary/andrey_rublev.htm
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэй Рублёў