Канскі кінафестываль 1994
47-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 12 па 23 мая 1994 года ў французскім горадзе Каны. Старшынёй журы быў прызначаны амерыканскі акцёр і кінарэжысёр Клінт Іствуд, пасаду віцэ-прэзідэнта журы заняла французская актрыса Катрын Дэнёў. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стала камедыйная драма братоў Коэн «Падручны Хадсакера ».
47-ы Канскі кінафестываль | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | 12—23.05.1994 | ||
Месца | Каны, Францыя | ||
Журы фестывалю | |||
Старшыня журы | Клінт Іствуд | ||
Іншыя члены журы |
Катрын Дэнёў Пупі Аваці Гільерма Кабрэра Інфантэ Кадзуа Ісігура Аляксандр Кайданоўскі Мары-Франсуа Леклер Сін Сан Ок Лала Шыфрын Ален Тэрзян |
||
|
Фаварытам асноўнай конкурснай праграмы лічыўся фільм Кшыштафа Кеслёўскага «Тры колеры: Чырвоны», аднак у выніку ён не атрымаў ніводнай узнагароды[1][2]. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна[3]. Гран-пры журы падзялілі паміж сабой фільмы «Жыць » (рэж. Чжан Імоў ) і «Стомленыя сонцам » (рэж. Мікіта Міхалкоў), Прыз журы дастаўся фільму «Каралева Марго » (рэж. Патрыс Шэро).
ЖурыПравіць
- Клінт Іствуд, акцёр, рэжысёр, прадзюсар
- Катрын Дэнёў, актрыса
- Пупі Аваці , рэжысёр
- Гільерма Кабрэра Інфантэ , сцэнарыст
- Кадзуа Ісігура, сцэнарыст
- Аляксандр Кайданоўскі, рэжысёр, сцэнарыст, акцёр
- Мары-Франсуа Леклер , журналіст, сцэнарыст
- Сін Сан Ок , рэжысёр, сцэнарыст
- Лала Шыфрын , кампазітар, акцёр
- Ален Тэрзян , прадзюсар
Афіцыйны адборПравіць
Асноўны конкурс мастацкага кіноПравіць
Для ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме былі абраны 23 фільмы[4][5]. Фільмы-лаўрэаты трох галоўных прызоў фестывалю абазначаны наступным чынам: Залатая пальмавая галіна , Гран-пры журы , Прыз журы .
Асаблівы поглядПравіць
Для ўдзелу ў праграме «Асаблівы погляд» быў абраны 21 фільм[29].
Пазаконкурсная праграмаПравіць
Для ўдзелу ў пазаконкурснай праграме было абрана 11 фільмаў[51].
Фільм | Арыгінальная назва | Рэжысёр | Краіны-вытворцы | Сп. |
---|---|---|---|---|
«Вада жыцця» | фр.: Eau de la vie | Ніл Пардынгтан | ||
«Выпарэнне » | кар.: 증발, трансліт. Jeungbal | Сін Сан Ок | ||
«Галандскі майстар » | англ.: The Dutch Master | Сьюзэн Сейдэльман | ||
«Гульня без правіл» | англ.: A Game with No Rules | Скот Рэйнальдс | ||
«Мокрае » | англ.: Wet | Боб Рэйфелсан | ||
«Мантан » | фр.: Montand | Жан Лабіб | ||
«Натуршчыца» | англ.: The Model | Джонатан Бру | ||
«Раскопкі» | англ.: The Dig | Ніл Пардынгтан | ||
«Серыйная мамаша » | англ.: Serial Mom | Джон Уотэрс | [52] | |
«Стыль плавання» | англ.: Stroke | Крысцін Джэфс | ||
«Я настолькі самотны, што магу плакаць» | англ.: I’m So Lonesome I Could Cry | Майкл Хёрст |
Цырымонія ўзнагароджання і пераможцыПравіць
Цырымонія ўзнагароджання праходзіла 23 мая 1994 года ў Палацы фестываляў і кангрэсаў у Канах[53].
У фінале цырымоніі старшыня журы Клінт Іствуд аб’явіў, што «Залатая пальмавая галіна» прысуджаецца фільму «Крымінальнае чытво». Публіка сустрэла такое рашэнне журы неадназначна, разам з апладысментамі гучалі і пратэстныя выкрыкі[54]. Так, калі Квенцін Таранціна падняўся на сцэну, адна жанчына з балкона пачала голасна лаяцца, рэжысёр, у сваю чаргу, адказаў на вокрыкі непрыстойным жэстам, паказаўшы сярэдні палец[55].
Ніжэй прыведзены спіс пераможцаў у асноўным конкурсе:
Узнагарода | Пераможца |
---|---|
Залатая пальмавая галіна | «Крымінальнае чытво» (рэж. Квенцін Таранціна) |
Гран-пры журы | «Жыць » (рэж. Чжан Імоў ) |
«Стомленыя сонцам » (рэж. Мікіта Міхалкоў) | |
Прыз за найлепшую рэжысуру | Нані Марэці — «Дарагі дзённік » |
Прыз за найлепшы сцэнарый | Мішэль Блан — «Смяротная стома » |
Прыз за найлепшую жаночую ролю | Вірна Лізі — «Каралева Марго » |
Прыз за найлепшую мужчынскую ролю | Гэ Ю — «Жыць » |
Прыз журы | «Каралева Марго » (рэж. Патрыс Шэро) |
ГалерэяПравіць
Рэакцыя і ацэнкіПравіць
Шэраг рашэнняў міжнароднага журы на Канскім кінафестывалі 1994 года выклікаў абурэнне сярод крытыкаў.
Англійскі кінакрытык Дэрэк Малкальм прысвяціў асобны артыкул у газеце «The Guardian» аналізу прычын, чаму фаварыт кінафестывалю — фільм «Тры колеры: Чырвоны» — застаўся без узнагарод. Адной з прычын такога рашэння Малкальм назваў невуцтва і недасведчанасць у сусветным кінематографе канскага журы таго года. Ён выказаў меркаванне, што сябры журы ўвогуле былі незнаёмы з творчасцю Кеслёўскага, у тым ліку і з першымі дзвюма часткамі трылогіі. Іншай праблемай Малкальм назваў неадназначнасць фігуры прадзюсара трылогіі Марына Карміца, чалавека, схільнага адкрыта выказваць свае меркаванні. Такім чынам, ігнараванне кінастужкі сябрамі журы магло быць выклікана асабістымі крыўдамі кагосьці з іх. Малкальм таксама выказаў сваё шкадаванне, што прэмію не прысудзіла і Міжнародная федэрацыя кінапрэсы, арганізацыя, якую ён сам ачольваў. Такое рашэнне было прынята адзінае таму, што больш высокія прэміі лічыліся непазбежнымі. У падсумаванне кінакрытык заявіў: «Гледзячы на фільмы, якія атрымалі прызы, адмова журы прысудзіць „Чырвонаму“ хоць што-небудзь выглядае абсурдам: аплявухай найлепшаму ў еўрапейскім кінематографе»[1].
Рашэнне прысудзіць галоўны прыз фільму «Крымінальнае чытво» было поўнай нечаканасцю і для саміх аўтараў. Так, адзін з выканаўчых прадзюсараў кінастужкі Харві Вайнштэйн пазней узгадваў:
Упершыню я пабачыў «Чырвоны» на Канскім кінафестывалі. Я быў з Квенцінам, і пасля фільма ён павярнуўся да мяне і сказаў: «Гэта найлепшы фільм года і ён выйграе Залатую пальмавую галіну». Мы ўсе меркавалі, што Кшыштаф замацаваў Пальму за сабой. Так што мы былі не толькі ашаломленыя перамогай «Крымінальнага чытва», але яшчэ больш нас ашаламіла тое, што «Чырвоны» не атрымаў нічога[56]. |
Іншым нечаканым рашэннем было прысуджэнне адразу дзвюх узнагарод фільму «Каралева Марго », які не быў у фаворы нават сярод французскіх крытыкаў. Кінастужка была ўдастоена Прыза журы з фармуліроўкай «за арыгінальнасць», а актрысе Вірна Лізі быў уручаны Прыз за найлепшую жаночую ролю[2].
ЗноскіПравіць
- ↑ а б Derek Malcolm. Why was Three Colours Red denied Cannes glory? (англ.). Сайт газеты «The Guardian» (9 лістапада 2011). Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ а б Kenneth Turan. Surprise Pick: ‘Pulp Fiction’ : Cannes report: Quentin Tarantino’s film is the third movie about the underbelly of American life to win the Palme d’Or in the last six years. (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (24 мая 1994). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Diane Del Ghingaro. Palme d'or: the 1990s (англ.). Сайт Канскага кінафестывалю (1 мая 2020). Праверана 14 красавіка 2021.
- ↑ Official Selection 1994: All the Selection . Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013.
- ↑ Euro pix man Cannes (англ.). Сайт часопіса «Variety» (21 красавіка 1994). Праверана 7 ліпеня 2020.
- ↑ BARNABO DELLE MONTAGNE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ THE BROWNING VERSION (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ CARO DIARIO (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ HUOZHE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ DULI SHIDAI (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ LA REINE MARGOT (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ LA REINA DE LA NOCHE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ PULP FICTION (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ KOUROTCHKA RIABA (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ MRS PARKER AND THE VICIOUS CIRCLE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ UN ETE INOUBLIABLE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ ZIRE DARAKHTAN ZEYTON (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ THE HUDSUCKER PROXY (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ LES PATRIOTES (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ LE BUTTANE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ NEAK SRE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ SWAHAM (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ LE JOUEUR DE VIOLON (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ GROSSE FATIGUE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ OUTOMLIONNYE SOLNTSEM (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ TROIS COULEURS ROUGE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ UNA PURA FORMALITA (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ EXOTICA (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
- ↑ 47e édition: Un Certain Regard (фр.)(недаступная спасылка). Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ I LIKE IT LIKE THAT (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ BAB EL-OUED CITY (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ SIN COMPASION (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ BOSNA ! (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ XINGHUA SAN YUE TIAN (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ DROMSPEL (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 лістапада 2020.
- ↑ LES ROSEAUX SAUVAGES (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ CASA DE LAVA (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 лістапада 2020.
- ↑ J'AI PAS SOMMEIL (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ PICTURE BRIDE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ LOS NAUFRAGOS (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ UTTORAN (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ THE ADVENTURES OF PRISCILLA, QUEEN OF THE DESERT (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 14 жніўня 2020.
- ↑ IL SOGNO DELLA FARFALLA (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ SLEEP WITH ME (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ FAUST (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 лістапада 2020.
- ↑ L'EAU FROIDE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ CLEAN, SHAVEN (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ SUTURE (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ XIME (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ JANCIO WODNIK (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ Official Selection 1994 : Out of Competition . Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013.
- ↑ SERIAL MOM (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 25 лістапада 2021.
- ↑ Dave Kehr. Cannes' conclusion gives Eastwood a break, American filmmakers accolades (англ.). Сайт газеты «The Baltimore Sun » (25 мая 1994). Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Glorioso adiós de Marie. El norteamericano Quentin Tarantino gana con 'Pulp fiction' la Palma de Oro, entre protestas (ісп.). Сайт газеты «El País » (24 мая 1994). Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Bill Higgins. Cannes Flashback: ‘Pulp Fiction’ Shocked by Taking the Palme d’Or in 1994 (англ.). Сайт часопіса «The Hollywood Reporter» (20 мая 2019). Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Harvey Weinstein. In Memoriam - Krzysztof Kieslowski / To Smoke and Drink in L.A. (англ.) (1 чэрвеня 1996). Праверана 7 ліпеня 2021.