Сіцылійская мова
Сіцылійская мова — мова сіцылійцаў, адносіцца да раманскай групы моў. На сіцылійскай і яе дыялектах размаўляюць на востраве Сіцылія, у паўднёвай Калабрыі, паўднёвых частках Апуліі, а таксама ў Кампаніі. У сувязі з больш чым стагадовым кіраваннем мусульман (965—1072) маецца некаторы ўплыў арабскай мовы. Акрамя поўдня Італіі, на сіцылійскай мове размаўляюць у краінах, куды сіцылійцы эмігравалі ў вялікай колькасці. Гэта ЗША, Канада, Аўстралія, Бразілія і Аргенціна. У апошні час значная колькасць сіцылійцаў перасялілася таксама ў прамысловыя раёны поўначы Італіі і ў іншыя краіны Еўрасаюза, асабліва ў Германію.
Сіцылійская мова | |
---|---|
Саманазва | Sicilianu |
Краіны | Італія |
Рэгіёны | Сіцылія |
Агульная колькасць носьбітаў | 10 млн. |
Статус | уразлівая[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | scn |
ISO 639-3 | scn |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 1023 |
Ethnologue | scn |
IETF | scn |
Glottolog | sici1248 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Сіцылійская мова не з'яўляецца афіцыйным нідзе, у тым ліку і на самой Сіцыліі. Таксама не існуе ніякай цэнтралізаванай арганізацыі, якая займаецца рэгуляваннем мовы. Тым не менш Цэнтр даследаванняў сіцылійскай філалогіі і мовазнаўства ў Палерма займаецца даследаваннямі сіцылійскай мовы і публікуе інфармацыю пра яе стан з моманту свайго стварэння ў 1951 годзе.[2].
Сіцылійская мова афіцыйна прызнаны ў муніцыпальных статутах шэрагу італьянскіх камун, напрыклад Кальтаджыронэ і Грамікеле,[3] дзе абвяшчаецца «неад'емная гістарычная і культурная каштоўнасць сіцылійскай мовы». Акрамя таго, паводле Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, сіцылійская мова падлягае абароне і дапамозе ў развіцці. Зрэшты, па стане на студзень 2010 года парламент Італіі ўсё яшчэ не ратыфікаваў хартыю.[4]
Зноскі
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
- ↑ Centro di studi filologici e linguistici siciliani (CSFLS) (італьянскі)
- ↑ Gazzetta Ufficiale della Regione Siciliana: Statuto del Comune di Grammichele Артыкул 3. (італ.)
- ↑ Спіс краін якія ратыфікавалі хартыю на яе афіцыйным сайце. (англ.)