Парламент Італіі
Парламент Італіі (італ. Parlamento Italiano) — нацыянальны парламент Італіі, двухпалатны заканадаўчы орган, у які ўваходзяць 945 абраныя парламентарыі (parlamentari).

Будынак ніжняй палаты — палацца Монтэчыторыё.
СкладПравіць
- Палата Дэпутатаў Італіі — уключае 630 дэпутатаў (deputati).
- Сенат Італіі — уключае 315 сенатараў (senatori). Фармальна палаты роўныя па свайму статуту.
ВыбарыПравіць
З 2005 года для абедзвюх палат выкарыстоўваецца прапарцыйная сістэма галасавання. Большасць атрымлівае кааліцыя, якая дамаглася перамогі на нацыянальным (у Палаце дэпутатаў) і рэгіянальным (у Сенаце) узроўнях. Парламент выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў.