Бернар-Анры Леві (фр.: Bernard-Henri Lévy, шырока вядомы як BHL; 5 лістапада 1948) — французскі палітычны журналіст, філосаф, пісьменнік.

Бернар-Анры Леві
фр.: Bernard-Henri Lévy
Род дзейнасці філосаф, кінарэжысёр, сцэнарыст, журналіст, раманіст, бізнесмен, акцёр, кінапрадзюсар, выдавец
Дата нараджэння 5 лістапада 1948(1948-11-05)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне атэізм
Жонка Арыэль Дамбаль
Дзеці Justine Lévy[d] і Antonin Lévy[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт bernard-henri-levy.com (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бернар-Анры Леві

Падтрымліваў вайну з тэрарызмам у Афганістане.

Леві — змагар з мусульманскім фундаменталізмам. У 2005 ён разам з Салманам Рушдзі выступіў з маніфестам «Разам супраць новага таталітарызму» у якім раскрытыкаваў карыкатурны скандал 2005—2006 гадоў і спробы распаўсюджвання мусульманскага ладу жыцця на Еўропу.

Падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе вёў рэпартажы з Грузіі, браў інтэрв'ю ў прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі.

У 2008 годзе выйшла кніга «Ворагі грамадства» — перапіска Леві са знакамітым французскім пісьменнікам Мішэлем Уэльбекам.

18 лютага 2014 года заклікаў еўрапейскіх спартсменаў спыніць удзел у зімовых алімпійскіх гульнях у Сочы ў знак пратэсту супраць гвалту ў Кіеве.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Bernard-Henri Levy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.