Салман Рушдзі
Ахмед Салман Рушдзі (анг. Ahmed Salman Rushdie, урду أحمد سلمان رشدی, хіндзі अहमद सलमान रश्दी; 19 чэрвеня 1947, Мумбаі, Індыя) — брытанскі пісьменнік індыйскага паходжання, лаўрэат Букераўскай прэміі (1981). Крытыка адносіць пісьменніка да магічнага рэалізму.
Біяграфічныя звесткі
правіцьЕарадзіўся ў 1947 годзе ў Бамбеі. Лаўрэат Букераўскай прэміі 1981 году за раман «Дзеці поўначы». Раман «Сатанінскія вершы» пра эмігрантаў і эміграцыю, немагчымасць асіміляцыі ў новай культуры, напісаны ў 1989 годзе, выклікаў крытыку і пратэсты мусульманаў — яны палічылі кнігу блюзнерскай.
У 1989 годзе выйшла фатўа (пастанова) вярхоўнага лідара Ірана аяталы Хамэйні з заклікам забіць Рушдзі, а таксама ўсіх датычных публікацыі раману. Брытанскі ўрад узяў пісьменніка пад абарону. 12 жніўня 2022 года на Салмана Рушдзі перад ягонай лекцыяй у адукацыйным цэнтры Інстытут Шатокуа ў горадзе Шатокуа (штат Нью-Ёрк, ЗША) здзейснены напад. Пісьменнік атрымаў нажавыя раненні ў шыю, нападніка затрымалі і ўзялі пад варту[5].
Ацэнкі
правіцьУ 2008 годзе «The Times» паставіў Салмана Рушдзі на 13-е месца ў спісе 50 найвялікшых брытанскіх пісьменнікаў з 1945 года.
Зноскі
- ↑ Sir Salman Rushdie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Salman Rushdie // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118873520 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ apnews.com
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салман Рушдзі
- Афіцыйны вэб-сайт Салмана Рушдзі (англ.)
- New York Times special feature on Rushdie, 1999
- The Rushdie death threat affair Архівавана 13 ліпеня 2009.
- Rushdie timeline Архівавана 8 чэрвеня 2005.
- Summaries of all his novels and links to interviews with Rushdie
- The Irshad Manji interview with Salman Rushdie Архівавана 6 жніўня 2006.
- Творчасць Салмана Рушдзі на сайце The Electronic Literary Database Архівавана 18 чэрвеня 2007.