Магічны рэалізм — гэта мастацкі метад, у якім магічныя элементы уключаны ў рэалістычную карціну свету. У сучасным значэнні гэты тэрмін мае не дакладны, а апісальны характар. Першапачаткова тэрмін «магічны рэалізм» выкарыстоўваўся нямецкім крытыкам Францам Рохам для апісання карціны, якая выяўляла змененую рэальнасць.

Вытокі магічнага рэалізму правіць

Магічны рэалізм заснаваны на вераваннях, фальклоры, мысленні старажытных індзейскіх цывілізацый: ацтэкаў, мая, чыбча, інкаў. У творах, якія маюць індзейскія карані, сустракаюцца ўсе складнікі цудоўнай рэальнасці. Найбольш значныя аўтары такіх твораў: Франсіска дэ Авіла — перуанскі святар, пісаў на мове кечуа і сабраў багаты этнаграфічны матэрыял народаў кечуа. Педра Сімон — распрацаваў міф пра Эльдарада.

Магічны рэалізм у літаратуры правіць

У 60-ыя гады ХХ стагоддзя адбыўся еўрапейскі бум магічнага рэалізму. У літаратуры найбольшы ўклад у гэты жанр зрабілі Карпенцьер, Хорхэ Луіс Борхес, Габрыэль Гарсія Маркес, Хуліа Картасар. У сучаснай еўрапейскай літаратуры прадстаўнікамі магічнага рэалізму з’яўляюцца Джонатан Кэрал, Одры Німфенбург.

Прыкметы магічнага рэалізму правіць

  • Фантастычныя элементы могуць быць несупярэчлівымі, яны ніколі не тлумачацца.
  • Дзеючыя асобы прымаюць і не аспрэчваюць логіку магічных элементаў.
  • Часта выкарыстоўваюцца сімвалы і вобразы.
  • Эмоцыі і сексуальнасць чалавека як сацыяльнай істоты часта апісаны вельмі падрабязна.
  • Скажаецца плынь часу, таму час або цыклічны, або здаецца адсутным. Ёсць прыём, які заключаецца ў калапсе часу, калі цяперашняе паўтараецца ці нагадвае мінулае.
  • Мяняюцца месцамі прычына і наступствы.
  • Прысутнічаюць элементы фальклору або легенд.
  • Падзеі прадстаўляюцца з альтэрнатыўных пунктаў гледжання.
  • Мінулае кантрастуе з цяперашнім, астральнае — з фізічным.
  • Адкрыты фінал твора, які дазваляе чытачу вызначыць самому, што было найбольш праўдзівым — фантастычнае ці штодзённае.

Магічны рэалізм у выяўленчым мастацтве правіць

Магічны рэалізм — гэта стыль выяўленчага мастацтва, які выкарыстоўвае рэалізм у спалучэнні з няпэўным адхіленнем ад нормы пры выяўленні паўсядзённых сюжэтаў. У жывапісе гэты тэрмін зрэдку ўзаемазамяняюць з постэкспрэсіянізмам. У 1925 годзе крытык Франц Рох выкарыстаў гэты тэрмін для апісання карціны, якая паклала пачатак вяртання да рэалізму пасля экстравагантнасці экспрэсіянізму, для якога было характэрна мяняць знешні выгляд аб’ектаў для праяўлення іх сутнасці. Згодна вызначэнню Франца Роха, іншымі важнымі аспектамі магічнага рэалізму ў жывапісе з’яўляюцца:

  • Вяртанне да паўсядзённых аб’ектаў у супрацьпастаўленне фантастычным.
  • Накладанне рухаў наперад з адчуваннем адлегласці, у супрацьпастаўленне тэндэнцыі экспрэсіянізму скарачэння аб’екта.
  • Выкарыстанне дробных дэталяў нават у вельмі вялікіх карцінах, напрыклад, вялікіх ландшафтах.

Мастакі — прадстаўнікі магічнага рэалізму: правіць

  • Мікалоюс Чурлёніс
  • Марк Шагал
  • Джонатан Кэрал
  • Рэнэ Магрыт

Магічны рэалізм у кінематаграфіі правіць

Тэрмін рэдка ўжываецца ў тэорыі кінематаграфіі, хоць і тэндэнцыі магічнага рэалізму часта сустракаецца ў кіно. Да магічнага рэалізму, напрыклад, можна аднесці фільм Дэвіда Фінчэра Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана. У кіно, як і ў астатніх відах мастацтва, можна адсачыць сувязь рэалізму з экспрэсіянізмам.

Магічны рэалізм у беларускай літаратуры правіць

  • Яніна Пінчук [1][2]

Зноскі

  1. Пінчук Я. Горад мрой: магічна-рэалістычныя апавяданні пра Мінск і не толькі. — Мн.: Галіяфы, 2016. — 268с.
  2. Яніна Пінчук прэзентавала сваю кнігу ў Оршы

Літаратура правіць

  • Zamora, Lois Parkinson; & Wendy B. Faris (Eds.) (2003). Magical Realism: Theory, History, Community (4th ed.) Durham & London: Duke University Press. ISBN 0-8223-1640-4.