Міхаіл Саакашвілі
Міхаі́л Саакашві́лі (груз. მიხეილ სააკაშვილი [mɪχɛɪl sɑɑkʼɑʃvɪlɪ]; нар. 21 снежня 1967, Тбілісі, ГССР, СССР) — грузінскі і ўкраінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Грузіі з 25 студзеня 2004 па 25 лістапада 2007 і з 20 студзеня 2008 па 17 лістапада 2013.
БіяграфіяПравіць
Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У пачатку 1990-х г. вывучаў права і стажыраваўся ў Францыі, Нарвегіі, ЗША, працаваў у адвакацкай канторы ў Нью-Ёрку. Доктар філасофіі Вашынгтонскага ўніверсітэта імя Дж. Вашынгтона.
У 1995—2000 і 2001-03 дэпутат парламента Грузіі. У кастрычніку 2000 — верасні 2001 міністр юстыцыі. 3 2001 арганізатар і ліцар апазіцыйнай партыі «Аб’яднаны нацыянальны рух». 3 2002 старшыня асамблеі (гарадскога ўрада) Тбілісі. Адзін з лідараў «Рэвалюцыі ружаў». У лістападзе 2003 узначаліў шырокі рух апазіцыі, які шляхам масавых вулічных акцый дамогся адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ. 4.1.2004 абраны прэзідэнтам Рэспублікі Грузія. На фоне пратэстаў у лістападзе 2007 года падаў у адстаўку і ў студзені 2008 года паўторна выйграў выбары. У кастрычніку 2013 года выбары выйграў Георгій Маргвелашвілі; паводле Канстытуцыі, Міхаіл Саакашвілі не меў права балатавацца на трэці тэрмін, не чакаючы заканчэння прэзідэнцкага тэрміну, ён пакінуў Грузію і выляцеў у Брусэль[3]. 4 снежня 2015 прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі падпісаў распараджэнне аб пазбаўленні грамадзянства краіны Міхаіла Саакашвілі[4].
З 13 лютага 2015 па 9 лістапада 2016 — дарадца Прэзідэнта Украіны[5] і старшыня дарадчага міжнароднага савета рэформаў[6]. З 30 мая 2015 да лістапада 2016 старшыня Адэскай абласной адміністрацыі[7].
Міхаіл Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ў ліпені 2017 года. Палітык быў дэпартаваны з Украіны ў лютым 2018 года. Міхаіл Саакашвілі транзітам праз Польшчу адправіўся ў Нідэрланды. 28 мая 2019 года новаабраны Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс змены ва ўказ свайго папярэдніка Пятра Парашэнкі і вярнуў грамадзянства Міхаілу Саакашвілі[8].
7 мая 2020 Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Міхаіла Саакашвілі кіраўніком Выканаўчага камітэта рэформ.
Крымінальны пераследПравіць
23 сакавіка 2014 г. быў выкліканы для дачы паказанняў у галоўную пракуратуру Грузіі, дзе яго планавалі дапытаць наконт памілавання ім у 2008 г. чатырох высокапастаўленых супрацоўнікаў дэпартамента канстытуцыйнай бяспекі МУС Грузіі, асуджаных у якасці фігурантаў справы аб забойстве 28 студзеня 2006 г. банкаўскага служачага С. Гіргвліяні, а таксама за супрацьпраўныя дзеянні ў адрас яго знаёмага Левана Бухаідзэ. Як сведка, М. Саакашвілі, павінен быў прысутнічаць яшчэ па дзевяці крымінальных справах, у т. л. аб гібелі ў 2005 г. прэм’ер-міністра Грузіі Зураба Жваніі[9].
28 ліпеня 2014 г. Саакашвілі быў абвінавачаны ў перавышэнні паўнамоцтваў пры разгоне апазіцыйнай акцыі ў лістападзе 2007 г., разгроме тэлекампаніі «Імедзі» і канфіскацыі ўласнасці ў заснавальніка гэтай тэлекампаніі Бадры Патаркацышвілі. Знаходзячыся у Нью-Ёрку Саакашвілі заявіў аб тым, што «не будзе прыходзіць на допыт у галоўную пракуратуру Грузіі і не мае намеру супрацоўнічаць са следчымі органамі» краіны.
1 жніўня 2014 г. Тбіліскі гарадскі суд задаволіў патрабаванне галоўнай пракуратуры Грузіі і завочна выбраў папярэдняе заключэнне ў якасці меры стрымання[10]. Саакашвілі назваў свой завочны арышт неабгрунтаваным, а абвінавачванні — надуманымі і беспадстаўнымі[11].
5 студзеня 2018 г. Тбіліскі гарадскі суд завочна прысудзіў Саакашвілі 3 гады турмы.
Зноскі
- ↑ Micheil Saakaschwili // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Micheil (Michail) Saakaschwili // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ [1]
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=161190
- ↑ Указ Президента України № 77/2015 «Про призначення Міхеіла Саакашвілі Радником Президента України» (укр.)
- ↑ Указ Президента України № 78/2015 «Про Дорадчу міжнародну раду реформ» (укр.)
- ↑ h[ttp://www.pravda.com.ua/news/2015/05/30/7069634/]
- ↑ president.gov.ua
- ↑ Саакашвили допросят как свидетеля по десяти уголовным делам // Forbes
- ↑ СМИ: суд Тбилиси заочно арестовал экс-президента Грузии Саакашвили // РИА Новости
- ↑ Саакашвили назвал безосновательными обвинения грузинской прокуратуры // РБК
СпасылкіПравіць
- Тэкст прамовы прэзідэнта Саакашвілі ў ААН — nashaniva.by