Прэзідэнт Грузіі

Прэзідэнт Грузіі — у адпаведнасці з Канстытуцыяй Грузіі[1] глава дзяржавы і глава выканаўчай ўлады, Вярхоўны Галоўнакамандуючы Ўзброенымі Сіламі Грузіі, вышэйшы прадстаўнік Грузіі ў знешніх адносінах; накіроўвае яе ўнутранюю і знешнюю палітыку, забяспечвае адзінства і цэласнасць краіны і працу дзяржаўных і ўсіх іншых устаноў.

Прэзідэнт Грузіі
Flag of the President of Georgia.svg
Штандарт прэзідэнта Грузіі
Salome Zurabishvili in 2018.jpg
Пасаду займае
Саламэ Зурабішвілі
Узначальвае
Форма звароту Гаспадзін прэзідэнт, Ваша правасхадзіцельства
Афіцыйная рэзідэнцыя «Прэзідэнтскі Палац» у Аўлабары
Прызначаецца абіраецца
Пасада з’явілася 14 красавіка 1991
Першы на пасадзе Звіяд Гамсахурдзія
Сайт Афіцыйны сайт «Прэзідэнтскага Палаца»

Абіраецца праз ўсенароднае галасаванне срокам на пяць гадоў. Адна і тая ж асоба не можа абірацца прэзідэнтам больш чым на два срока запар.

9 красавіка 1991 года Грузія абвясціла незалежнасць ад СССР. 6 мая 1991 адбыліся выбары, на якіх прэзідэнтам Грузіі юыў абраны Звіяд Гамсахурдзія. У снежні 1991 — студзені 1992 гадоў у краіне адбыўся ваенны пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пасаду главы Грузіі Эдуард Шэварднадзэ заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага Савета рэспублікі, пасада прэзідэнта заставалася вакантнай. Толькі 5 лістапада 1995 года адбыліся выбары, на якіх Шэварднадзэ быў абраны прэзідэнтам. Потым 9 красавіка 2000 ён быў пераабраны. У выніку так званай «рэвалюцыі руж» Эдуард Шэварнадзэ быў вымушаны сысці ў адстаўку.

4 студзеня 2004 прэзідэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасля разгону масавых акцый пратэсту апазіцыі ў лістападзе 2007 года ён быў вымушаны злажыць з сабе паўнамоцтвы, абвясціўшы датэрміновыя выбары. яны адбыліся 5 студзеня 2008 года, іх таксама выйграў Саакашвілі. Яго інаўгурацыя адбылася 20 студзеня 2008 года.

Чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі адбыліся 27 кастрычніка 2013 года.

ПрысягаПравіць

Інаўгурацыя прэзідэнта адбываецца ў трэцюю нядзелю пасля выбараў. У ходзе цырымоніі прэзідэнт прыносіць прысягу перад богам і нацыяй:

Я, прэзідэнт Грузіі, ўрачыста прысягаю перад богам і саёй нацыяй абараняць Канстытуцыю Грузіі і яе незалежнасць, адзінства і непадзельнасць маёй краіны. Я буду чэсна выконваць абавязкі прэзідэнта. я стану абараняць дабрабыт і бяспеку свайго народа і клапаціцца аб адраджэнні і магутнасці сваёй нацыі і айчыны!

Спіс прэзідэнтаў ГрузііПравіць

! Прэзідэнт Фотаздымак Пачатак пашнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Заўвагі
1 Звіяд Гамсахурдзія 14 красавіка 1991 6 студзеня 1992
2 Эдуард Шэварднадзэ 25 лістапада 1995 23 лістапада 2003 Фактычна кіраваў краінай з 10 сакавіка 1992
Ніно Бурджанадзэ 23 лістапада 2003 25 студзеня 2004 Часова выконвала абавязкі прэзідэнта
3 Міхаіл Саакашвілі 25 студзеня 2004 25 лістапада 2007
Ніно Бурджанадзэ 25 лістапада 2007 20 студзеня 2008 Часова выконвала абавязкі прэзідэнта
Міхаіл Саакашвілі 20 студзеня 2008 17 лістапада 2013
4 Георгій Маргвелашвілі 17 лістапада 2013 16 снежня 2018
5 Саламэ Зурабішвілі 16 снежня 2018

Цікавыя фактыПравіць

Ніводны з прэзідэнтаў Грузіі не пакінуў сваю пасаду пасля заканчэння тэрміна паўнамоцтваў ці дабраахвотна да заканчэння тэрміна. Гэтая чарада перарвалася 27 кастрычніка 2013 года, калі адбыліся чарговыя ўсеагульныя выбары 4-га прэзідэнта Грузіі.

Зноскі

СпасылкіПравіць