Адкрыць галоўнае меню

Жанна Маро (фр.: Jeanne Moreau [ʒan mɔˈʁo]; 23 студзеня 1928, Парыж, Францыя31 ліпеня 2017, Парыж, Францыя) — французская актрыса, спявачка і рэжысёр, якая атрымала найбольшае прызнанне ў фільмах рэжысёраў «новай хвалі». Па словах аўтарытэтнага кінакрытыка Жынеты Венсандо, «у той час як Брыжыт Бардо сімвалізавала пачуццёвасць, а Катрын Дэнёў — элегантнасць, Жанна Маро ўвасобіла ў кіно ідэал інтэлектуальнай жаноцкасці».

Жанна Маро
Jeanne Moreau
San Sebastian Film Festival Jeanne Moureau crop 2.jpg
Дата нараджэння: 23 студзеня 1928(1928-01-23)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 31 ліпеня 2017(2017-07-31)[7][1][…] (89 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Муж: Jean-Louis Richard[d] і William Friedkin[d]
Адукацыя:
Прафесія: кінаактрыса, кінарэжысёр, спявачка, сцэнарыст, музыкант, кінапрадзюсар, тэатральны акцёр
Кар'ера: з 1947
Узнагароды:
IMDb: nm0603402
jeannemoreau.com
Commons-logo.svg Жанна Маро на ВікіСховішчы

Сярод узнагарод Жанны Маро — прыз Канскага кінафестывалю (1960, за фільм Пітэра Брука «Сем дзён, сем начэй»), «Залаты леў» Венецыянскага кінафестывалю за ўнёсак у развіццё кіно (1991) і Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні (1997), ганаровая «Залатая пальмавая галіна» ў Канах (2003), «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю (2005) і прыз Станіслаўскага на XXVII ММКФ (2005). Двойчы, у 1975 і 1995 гг., яна ўзначальвала журы Канскага фестывалю.

Зноскі

СпасылкіПравіць