Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва
Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва (фр.: Conservatoire national supérieur d'art dramatique) скарочана (CNSAD) — нацыянальная школа, субсідаваная французскім міністэрствам культуры. Размешчана ў Парыжы, у наш час ёй кіруе Даніэль Месгіш (фр.: Daniel Mesguich) — акцёр і прафесар франка-алжырскага тэатра. Тэрмін заняткаў — тры гады. Кожны курс налічвае прыблізна 30 вучняў (звычайна 15 хлопчыкаў і 15 дзяўчын) і некалькі замежных стажораў, запрашаных кожны год.
Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва ((CNSAD)) | |
---|---|
Conservatoire national supérieur d'art dramatique | |
Арыгінальная назва | Conservatoire national supérieur d'art dramatique |
Заснаваны | 1795 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж , Францыя |
Юрыдычны адрас |
2 bis rue du Conservatoire 75009 Парыж, Францыя |
Сайт | cnsad.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКансерваторыя была заснавана як частка «Парыжскай Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца» у 1795 годзе. Структура кансерваторыі не змянялася аж да 1946 года, калі яе тэатральная частка вылучылася ў самастойную «Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва». Менавіта пастановай ад 3 сакавіка 1806 года пачынаецца станаўленне сапраўднай адукацыі драматычнага мастацтва.
У 1946 годзе кансерваторыя падзелена на дзве часткі, музыку з аднаго боку і драматычнае мастацтва з іншага боку. Кансерваторыя «Драматычнае мастацтва» застаецца на ранейшым месцы а кансерваторыя «музыкі» пераязджае на вуліцу Мадрыда (фр.: Rue de Madrid). Кансерваторыя насіла назву Нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва, а з 1968 года ёй была прысвоена цяперашняя назва — Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва. Выпускнікамі ВНКДМ каля пяцідзесяці гадоў з'яўляюцца многія знакамітыя акцёры, якія зрабілі рэпутацыю тэатру і французскаму кіно.
Яе добрая рэпутацыя тлумачыцца менавіта строгім адборам пры паступленні; сапраўды, статыстыка ўступнага конкурса паказвае ў сярэднім поспех толькі 2 ці 3 % дапушчаных кожны год у адносінах да колькасці паступаючых. Прыблізна 1000 кандыдатаў кожны год прэтэндуюць на 30 месцаў, што робіць з гэту ўстанову адну з найбольш выбарчых школ для выхавання акцёраў.
Тэатр Кансерваторыі
правіцьТэатр Кансерваторыі быў пабудаваны ў 1811 годзе архітэктарам Делануа (фр.: Delannoy). Гэта былая «зала канцэртаў Кансерваторыі», датуецца 1752 годам і пасля выкарыстоўваецца вучнямі каралеўскай Школы спеву і дэкламацыі (фр.: l’École royale de chant et de déclamation)
Навучальная структура кансерваторыі
правіць- інтэрпрэтацыя / l’interprétation
- маска / masque
- імправізацыя / l’improvisation
- танец / la danse
- taï chile / taï chi
- спеў / le chant
- фехтаванне / l’escrime
- дыкцыя / la diction
- драматургія / la dramaturgie
- гісторыя тэатра / l’histoire du théâtre
- агульная мастацкая адукацыя / la culture générale artistique
- сцэнічны рух / le mouvement scénique
Месца размяшчэння
правіцьВНКДМ размешчана на вуліцы Кансерваторыі (фр.: Rue du Conservatoire) у 9-ай акрузе, у Парыжы побач са станцыямі метро: (фр.: Grands Boulevards) і (фр.: Bonne Nouvelle).