Аляксандр Леанідавіч Кайданоўскі

Аляксандр Леанідавіч Кайданаўскі (руск.: Алекса́ндр Леони́дович Кайдано́вский; 23 ліпеня 1946, Растоў-на-Доне, СССР — 3 снежня 1995, Масква, Расія) — савецкі і расійскі кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (1992).

Аляксандр Леанідавіч Кайданоўскі
Імя пры нараджэнні руск.: Александр Леонидович Кайдановский
венг.: Alekszandr Leonyidovics Kajdanovszkij
Род дзейнасці акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр дубляжа
Дата нараджэння 23 ліпеня 1946(1946-07-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1995(1995-12-03) (49 гадоў) ці 2 снежня 1995(1995-12-02)[1][2] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Яўгенія Паўлаўна Сіманава і Inna Janovna Pivars[d]
Дзеці Zoya Kaydanovskaya[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Аляксандр Кайданоўскі нарадзіўся 23 ліпеня 1946 года ў Растове-на-Доне. У 1960—1961 гадах вучыўся ў Днепрапятроўскім зварачным тэхнікуме імя Я. А. Патона. У 1965 годзе скончыў Растоўскае тэатральнае вучылішча (курс М. І. Бушнова). Паступіў у Школу-студыю МХАТ, але, правучыўшыся некалькі месяцаў, пайшоў адтуль.

У 1969 годзе скончыў Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна. У 1969—1971 гадах працаваў у тэатры імя Я. Б. Вахтангава. Сам акцёр успамінаў: «Вахтангаўская „карпарацыя“ атруціла ўва мне любоў да тэатральнага жыцця: унутраныя ўзаемаадносіны ў тэатры заўсёды будуюцца на нейкіх агідных прынцыпах, на тым, што адным даводзіцца зневажаць іншых. Я чалавек, па сутнасці, вольны, мне не хацелася б ні кагосьці прыніжаць, ні аказацца прыніжаным. Таму з тэатра я сышоў. Якім чынам? Што робіць акцёр, калі яму не даюць іграць? Ён выпівае. І пару разоў я выпіў так грунтоўна, што ад мяне паспяшаліся пазбавіцца».

Потым працаваў у МХАТ і Тэатры на Малой Броннай. З 1973 года — служба ў войску (кавалерыйскі полк пры «Масфільме»). У 1982 годзе Кайданоўскі паступіў на Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у майстэрню Андрэя Таркоўскага, якую рэжысёр адкрыў ледзь не спецыяльна для яго. Аднак Таркоўскі неўзабаве эміграваў у Італію, таму давучваўся Кайданоўскі ў Сяргея Салаўёва. Скончыў курсы ў 1984 годзе.

Ужо знаходзячыся ў Італіі, Таркоўскі хацеў бачыць Кайданоўскага ў галоўнай ролі ў «Настальгіі», якая здымалася ў Італіі, але таго не выпусцілі з СССР.

У 1989 годзе Кайданоўскі выкладаў рэжысуру ў Тэатральным вучылішчы імя Б. В. Шчукіна. У 1992 годзе Аляксандру Кайданоўскаму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ». У 1994 годзе — член журы кінафестывалю ў Канах. У 1995 годзе вёў сцэнарную майстэрню на ВКСР.

Аляксандр Кайданоўскі памёр раніцай 3 снежня 1995 года ад трэцяга інфаркту ў пакоі сваёй маскоўскай камунальнай кватэры. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках Масквы, участак 10.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #124428835 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #124428835 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #124428835 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.