Цёмнае фэнтэзі
Цёмнае фэнтэзі (ад па-англійску: Dark Fantasy — «цёмнае», «змрочнае фэнтэзі») — паджанр літаратуры і камп’ютарных гульняў, які ўключае ў сябе элементы жахаў і готыкі, дзеянне якога адбываецца ў антуражы традыцыйнага фэнтэзі.
Цёмнае фэнтэзі знаходзіцца на стыку готыкі і фэнтэзі. Галоўныя адрозненні яго ад готыкі заключаюцца ў тым, што дзеянне адбываецца ў фантастычным свеце, які нагадвае Сярэднявечча, радзей — гарадское фэнтэзі.
Цёмным фэнтэзі нярэдка называюць літаратуру пра звышнатуральнае, якая адносіцца да жанру жахаў. Грань паміж цёмным фэнтэзі і гатычнымі жахамі надзвычай мала. Каб вызначыць, крытыкі адзначаюць, што містычнае цёмнае фэнтэзі не пужае чытача, а стварае ўражанне страху, які ўжо прайшоў. То бок, гэтыя кнігі перш за ўсё фэнтэзі (фантазія), а не аповед пра звышнатуральны жах.
Да цёмнага фэнтэзі таксама адносяць 3 групы фантастычнай літаратуры: традыцыйнае фэнтэзі з «цёмным» адценнем, адменнік містыкі, жахаў і фэнтэзі, напісаны ў асабліва гнятлівы стылі.
Цёмнае фэнтэзі ў папулярнай культурыПравіць
Камп'ютарныя гульніПравіць
- Серыя Diablo
- Серыя Disciples
- Серыя Legacy of Kain
- Серыя Вядзьмак: Вядзьмак і Вядзьмак 2: Забойцы каралёў
У кінематографеПравіць
- «Інтэрв'ю з вампірам» і «Каралева праклятых»
- «Ван Хелсінг»
- «Канстанцін: Уладар цемры»
- Фільм «Іншы свет» і яго працягі.
- Фільмы, серыялы і анімацыя па сусвету «Mortal Kombat».
Анімэ, манга, ранабэПравіць
- «Berserk» (манга і анімэ).
- «Claymore» (манга і анімэ).
- «Мяжа пустаты. Сад грэшнікаў» (ранабэ, анімэ)