Тры колеры
«Тры ко́леры» (фр.: Trois Couleurs, польск.: Trzy kolory) — кінатрылогія, знятая ў 1993—1994 гадах польскім рэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім: «Тры колеры: Сіні» (1993), «Тры колеры: Белы» (1994), «Тры колеры: Чырвоны» (1994). Сцэнарыі ўсіх трох фільмаў былі напісаны Кеслёўскім у суаўтарстве з Кшыштафам Пясевічам (пры ўдзеле Агнешкі Холанд і Славоміра Ідзяка), музыку да трылогіі стварыў кампазітар Збігнеў Прайснер.
Тры колеры | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Canal+ |
Краіна | |
Мова | французская і польская |
Год | 1993 і 1994 |
Уся трылогія была высока ацэнена гледачамі і крытыкамі. На партале «Internet Movie Database» «Сіні» мае рэйтынг 8.0, «Белы» — 7,7, а «Чырвоны» — 8.1. Вядомы амерыканскі крытык Роджэр Эберт уключыў трылогію ў свой спіс выдатных фільмаў. Часопіс «Empire» у 2010 годзе аддаў «Тром колерам» 11 месца ў спісе 33 найлепшых трылогій у гісторыі кіно[4].
«Тры колеры: Чырвоны» стаў апошнім фільмам у жыцці Кеслёўскага, які памёр у сакавіку 1996 года ва ўзросце 54 гадоў.
Сюжэт
правіцьТры колеры: Сіні
правіцьЖулі губляе мужа, кампазітара, і маленькую дачку ў аўтакатастрофе. Спустошаная, яна спярша думае пра самагубства, але па нейкай прычыне не можа гэтага зрабіць і таму спрабуе пачаць новае жыццё ўдалечыні ад свайго шыкоўнага загараднага дома і закаханага ў яе сябра нябожчыка мужа. Пераехаўшы ў сціплую кватэру ў Парыжы, Жулі вырашае, што адзіны спосаб вызваліцца ад болю і жалобы — гэта парваць усе сувязі з ранейшым жыццём, унікаць любых прывязаннасцяў да людзей і рэчаў і жыць у ціхай адзіноце. Тым не менш, яе пераследуе музыка з незавершанага яе мужам канцэрту, а мінулае насцігае яе зноў і зноў. Паступова Жулі вяртаецца да неабходнасці жыць, бо музыка і дар яе стварэння валодаюць надзвычайнай гаючай сілай.
Тры колеры: Белы
правіцьПасля разводу са сваёй жонкай-францужанкай Дамінік (Жулі Дэльпі) польскі цырульнік Караль (Збігнеў Замахоўскі) аказваецца адзін на парыжскіх вуліцах — без грошай і пашпарта. Дзякуючы выпадковай сустрэчы з суайчыннікам яму ўдаецца вярнуцца ў Польшчу. Там Караль разумее, што не можа забыцца на жонку, і ў яго нараджаецца ідэя. Ён праварачвае некалькі паспяховых аперацый на чорным рынку , і атрымлівае дастаткова грошай для таго, каб прыступіць да ажыццяўлення свайго плана. Паставіўшы на кон усё, што ў яго ёсць, Караль яшчэ не ведае, чым усё гэта скончыцца…
Тры колеры: Чырвоны
правіцьСтудэнтка Жэнеўскага ўніверсітэта Валянціна, якая падпрацоўвае мадэллю, выпадкова збівае аўчарку. Жадаючы дапамагчы няшчаснай жывёліне, жанчына трапляе ў дом пажылога суддзі, гаспадара сабакі. Цынічны мізантроп, які бавіць час праслухоўваннем суседскіх тэлефонаў, выклікае ў Валянціны толькі агіду. Аднак знаёмячыся з ім бліжэй, жанчына прыходзіць да ўсведамлення, што зламыснасць, абыякавасць і нелюдзімасць былога суддзі — вынік яго расчаравання ў людзях. Яна пачынае бачыць у ім глыбока няшчаснага самотнага чалавека, якому патрэбны любоў і падтрымка. Сама Валянціна таксама жыве досыць самотна: яе каханы трымаецца з ёй холадна, а іх адносіны ўяўляюць сабой рэдкія тэлефонныя размовы. Таму неўзабаве, нягледзячы на вялікую розніцу ва ўзросце, паміж Валянцінай і суддзёй узнікае ўзаемная сімпатыя. Паралельна з гэтым разгортваецца гісторыя маладога чалавека па імені Агюст. Ён жыве па суседстве з Валянцінай і вучыцца на юрыдычным факультэце. Звычайная гісторыя кахання, рэўнасці і здрады неўзабаве пачынае моцна нагадваць мінулае пажылога суддзі…
Акцёрскі склад
правіць
Тры колеры: Сіні
|
Тры колеры: Белы
|
Тры колеры: Чырвоны
|
Вытворчасць
правіцьЗадума і праца над сцэнарыем
правіцьЯк і ў выпадку з тэлецыклам «Дэкалог», на стварэнне трылогіі «Тры колеры» Кеслёўскага натхніў Кшыштаф Пясевіч[5][6]. Кожны фільм трылогіі павінен быў тым ці іншым чынам акцэнтаваць увагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». У сваёй аўтабіяграфіі Кеслёўскі адзначае:
Гэта была ідэя Пясевіча: калі мы знялі «Дэкалог», то чаму не заняцца свабодай, роўнасцю, братэрствам? Зрабіць фільмы і разглядзець дзесяць біблейскіх запаведзей у самым шырокім кантэксце. Убачыць, што яны значаць у сённяшнім свеце, як мы ўспрымаем іх і які сэнс маюць у нашыя дні гэтыя тры словы — свабода, роўнасць, братэрства — у чалавечым, асабістым, інтымным плане, а не ў філасофскім і тым больш не ў палітычным ці грамадскім. У палітычным і грамадскім плане Захад гэтыя тры лозунгі рэалізаваў. Але на ўзроўні асобнага чалавека справы ідуць іначай. Таму мы і ўзяліся за гэтыя фільмы[5]. |
Усе фільмы трылогіі мелі па чатыры варыянты сцэнарыя і яшчэ адзін, так званы «выпраўлены» чацвёрты варыянт. Выпраўленні ў апошняй версіі сцэнарыя тычыліся перакладу дыялогаў на французскую мову. Кеслёўскі запрасіў у якасці перакладчыка Марціна Лятала , які шукаў максімальна дакладныя пераклады усіх рэплік і дбайна падбіраў адпаведныя французскія ідыёмы[7].
Здымкі
правіцьТрылогія была знята ў надзвычай сціслы тэрмін: з верасня 1992 года па красавік 1993 года. У адрозненні ад «Дэкалога», дзе рэжысёр перамяжаў здымачныя графікі розных частак, здымкі трылогіі адбываліся паслядоўна.
Гэтым разам мы здымаем тры фільмы ў трох розных краінах, з трыма рознымі здымачнымі групамі і трыма абсалютна рознымі акцёрскімі ансамблямі, таму ніякія перамяжоўкі не магчымыя. <…> У першую чаргу мы знялі ўсё, што тычылася «Сіняга». Адразу затым, практычна на наступны дзень, мы пачалі здымаць французскія эпізоды «Белага». У нас было дзесяць-дванаццаць здымачных дзён у Парыжы, а затым мы паехалі ў Польшчу, дзе працавалі ўжо з новай групай[8]. |
Здымачны графік меў наступны выгляд:
- «Тры колеры: Сіні»: верасень—лістапад 1992 года[6]
- «Тры колеры: Белы»: 9 лістапада 1992 — 1 лютага 1993[9]
- «Тры колеры: Чырвоны»: 1 сакавіка — 29 красавіка 1993 года[10]
Музычнае суправаджэнне
правіцьМузычнае суправаджэнне да ўсіх фільмаў трылогіі стварыў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер.
Музыка ў «Трох колерах» выконвае, у пэўным сэнсе, апавядальную, а не дэкаратыўную функцыю[6]. Гэта знайшло сваё выражэнне, у тым ліку, у выбары музычных жанраў, якія б найлепшым чынам адпавядалі сутнасці кожнага фільма. Так, у выпадку «Сіняга» — гэта сімфонія, у выпадку «Белага» — танга, а ў выпадку «Чырвонага» — балеро[6].
Ацэнкі
правіцьУся трылогія была высока ацэнена гледачамі і крытыкамі. На партале «Internet Movie Database» «Сіні» мае рэйтынг 8.0, «Белы» — 7.7, а «Чырвоны» — 8.1. Вядомы амерыканскі крытык Роджэр Эберт уключыў трылогію ў свой спіс выдатных фільмаў. Часопіс «Empire» у 2010 годзе аддаў «Тром колерам» 11 месца ў спісе 33 найлепшых трылогій у гісторыі кіно[4].
Крытыкі высока ацанілі рэжысуру, сцэнарый і акцёрскую ігру, а таксама аператарскую працу, працу мастакоў-пастаноўшчыкаў, мантаж і музыку. Спецыяліст па музыцы для кіно Цім Грэйвінг адзначыў, што «Прайснер заслугоўвае пахвалы за тое, што стварыў у трылогіі настрой экзістэнцыяльнага адчаю»[11].
Узнагароды
правіцьАналіз
правіцьТэмы
правіцьСіні, белы і чырвоны з’яўляюцца колерамі сцяга Францыі (злева направа), і сюжэт кожнага фільма тым ці іншым чынам заснаваны на адным з дэвізаў Французскай рэспублікі: «Свабода, роўнасць, братэрства».
Стылістычнае адзінства трылогіі
правіцьТрылогію яднае шэраг візуальных паралеляў. Так, кожны фільм пачынаецца з кадра, які адсочвае аб’ект у руху — кола машыны на аўтастрадзе, чамадан на канвеернай стужцы аэрапорта, электронны імпульс, які ляціць па тэлефонным дроце. Канцоўкі фільмаў таксама зарыфмаваны — буйным планам твару, які, здаецца, і плача, і ўсміхаецца[12].
У кожным фільме трылогіі сваю сэнсавую нагрузку нясе гук, які нярэдка апярэджвае выяву. Так, у кожным з трох фільмаў, у адкрываючай сцэне спярша з’яўляецца гук: у «Сінім» — гэта шум машын, які апярэджвае выяву руху па аўтастрадзе, у «Белым» — гэта гук канвеернай стужкі ў аэрапорце, у «Чырвоным» — гукі набіраемага нумара тэлефона[6].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е https://web.archive.org/web/20180318054347/https://www.europeanfilmacademy.org/1994.110.0.html Праверана 22 сакавіка 2020.
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20200329091422/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/three-colours-blue.5386 Праверана 29 сакавіка 2020.
- ↑ https://web.archive.org/web/20200329091434/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/three-colours-white.5389 Праверана 29 сакавіка 2020.
- ↑ а б Willow Green. The 33 Greatest Movie Trilogies (англ.). Сайт часопіса «Empire» (7 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2022. Праверана 9 мая 2023.
- ↑ а б Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. «Kieślowski on Kieślowski» 1993, p. 212.
- ↑ а б в г д Annette Insdorf. «Double Lives, Second Chances» 1999.
- ↑ Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. «Kieślowski on Kieślowski» 1993, p. 225.
- ↑ Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. «Kieślowski on Kieślowski» 1993, p. 220.
- ↑ Trois couleurs: Blanc — Filming & Production (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 3 лістапада 2021.
- ↑ Trois couleurs: Rouge — Filming & Production (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 3 лістапада 2021.
- ↑ Tim Greiving. Under the Sign of Sadness: Zbigniew Preisner’s Three Colors Scores (англ.). Сайт «The Criterion Collection» (7 лютага 2023). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Adam Kirsch. Intolerable Freedoms (англ.). Сайт «The New York Review of Books» (19 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2023. Праверана 10 лістапада 2023.
Літаратура
правіцьКнігі
правіць- Geoff Andrew . The ʻThree Coloursʼ Trilogy. — BFI Pub., 1998. — 96 p. — (BFI modern classics). — ISBN 0-85170-569-3.
- Annette Insdorf. Double Lives, Second Chances: The Cinema of Krzysztof Kieslowski. — Miamax, 1999. — 240 p.
- Marek Haltof . The Cinema of Krzysztof Kieślowski: Variations on Destiny and Chance. — Wallflower Press, 2004. — xiv, 191 p. — (Directors' Cuts). — ISBN 1-903364-91-4.
- Joseph Kickasola. The Films of Krzysztof Kieslowski: The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-82641-559-2.
- Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.
- Stanisław Zawiśliński. Kieślowski: ważne, żeby iść. — Skorpion, 2011.
- Slavoj Žižek. The Fright of Real Tears: Krzysztof Kieślowski Between Theory and Post-theory. — BFI Publishing, 2001. — 213 p.
- After Kieślowski: The Legacy of Krzysztof Kieślowski / Edited by Steven Woodward. — Wayne State University Press, 2009. — 247 p. — (Contemporary Film and Television Series). — ISBN 978-0-8143-3326-6.
- Krzysztof Kieslowski: Textes réunis et présentés par Vincent Amiel / Edited by Vincent Amiel. — 1997.
Артыкулы
правіць- Paul Coates. Kieślowski and the Antipolitics of Color: A Reading of the "Three Colors" Trilogy(англ.) // Cinema Journal. — 2002. — Т. 41. — № 2. — С. 41—66. — ISSN 0009-7101.
- Dave Kehr . To Save the World: Kieślowski's THREE COLORS Trilogy(англ.) // Film Comment . — November-December 1994. — Т. 30. — № 6. — С. 10—13, 15—18, 20.
- Sara Revell. An Analysis of how the metaphysical is created through the cinematography in Krzysztof Kieslowski’s “Three Colours” Trilogy(англ.) // Cine Kieslowski. — University of Lincolnshire and Humberside, Department of Media, 1998.
Спасылкі
правіць- Тры колеры: Сіні на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 25.03.2019)
- Тры колеры: Белы на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 25.03.2019)
- Тры колеры: Чырвоны на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 25.03.2019)
- Артыкул «Тры колеры: Гімн еўрапейскаму кіно» на сайце «Criterion Collection»