Ірэн Жакоб
Ірэ́н Мары́ Жако́б (фр.: Irène Marie Jacob; нар. 15 ліпеня 1966, Парыж) — французска-швейцарская актрыса.
Ірэн Жакоб | |
---|---|
фр.: Irène Jacob | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1966[1][2][…] (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Maurice Jacob[d] |
Муж | Jérôme Kircher[d] |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | nm0001393 |
irenejacob.net | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Ірэн Мары Жакоб нарадзілася ў Парыжы і была чацвёртым дзіцём у сям’і. Яе бацька — фізік, маці — псіхолаг. Калі Ірэн было тры гады, сям’я пераехала ў Жэневу, Швейцарыя. Ірэн вучылася іграць на фартэпіяна і скрыпцы, наведвала школу пры Жэнеўскай кансерваторыі[en]. У 1984 годзе вярнулася ў Парыж і паступіла ў Вышэйшую нацыянальную школу тэатральнага мастацтва[fr].
Актрыса дэбютавала ў кіно ў 1987 годзе з эпізадычнай роляй у фільме Луі Маля «Бывайце, дзеці». Гэтае першае з’яўленне Жакоб на экране прыцягнула ўвагу польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, які запрасіў яе на галоўную ролю ў карціне «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991). Карціна была адзначана трыма ўзнагародамі Канскага кінафестывалю, сярод якіх Прыз за найлепшую жаночую ролю[en]. Трыма гадамі пазней Ірэн Жакоб зноў зыграла галоўную ролю ў карціне Кеслёўскага — трэцяй частцы трылогіі «Тры колеры» карціне «Тры колеры: Чырвоны» (1994).
У сярэдзіне 1990-х гадоў Ірэн Жакоб здымалася ў розных еўрапейскіх рэжысёраў — Олівера Паркера[en] («Атэла[en]»), Надзін Трэнціньян[en] (Уцякачкі[fr]), Мікеланджэла Антаніоні («За аблокамі[en]»). На працягу наступных гадоў Жакоб зыграла ў некалькіх амерыканскіх фільмах, у тым ліку з Томі Лі Джонсам у стужцы «Служыцелі закону[en]».
З 2000 года паралельна з працай у кіно актрыса аднавіла сваю тэатральную кар’еру. Ірэн Жакоб вярнулася на сцэну з галоўнай роляй у спектаклі «Мадам Мельвіль» (Лондан, 2000—2001), дзе яе партнёрам быў Макалей Калкін. Сярод яе яркіх роляў у тэатры — Ніна Зарэчная ў чэхаўскай «Чайцы» (2002) і Жанна д’Арк у драматычнай араторыі «Жанна д’Арк на вогнішчы» (2003).
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124112625 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Irène Jacob // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Irene Jacob // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124112625 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
- IreneJacob.net (фр.) — афіцыйны сайт Ірэн Жакоб