Бывайце, дзеці
«Быва́йце, дзе́ці» (фр.: Au revoir les enfants) — аўтабіяграфічная драма Луі Маля, пастаўленая ў 1987 годзе[7].
Бывайце, дзеці | |
---|---|
фр.: Au revoir les enfants | |
Жанр | драматычны фільм[2], гісторыя сталення[d] і ваенны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 105 хв. |
Краіна | |
Мова | французская і нямецкая |
Год | ліпень 1987[1] |
IMDb | ID 0092593 |
Прэм’ера карціны адбылася 31 жніўня 1987 года[8] ў межах конкурснай праграмы 44-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе фільм быў удастоены галоўнай узнагароды — Залатога венецыянскага льва[9].
Сюжэт
правіцьДругая сусветная вайна, Францыя акупавана нацыстамі. Напярэдадні Божага нараджэння 1943 года падлетак Жульен Кантэн накіроўваецца з Парыжа ў каталіцкі каледж. Неўзабаве ў гэты каледж прыбываюць яшчэ тры хлопчыкі, адзін з якіх, Жан Банэ, становіцца сябрам Жульена. Аднаго разу Жульен даведваецца сакрэт Жана: той з’яўляецца габрэем і хаваецца ў каледжы пад чужым імем. Паступова Жульен пачынае разумець, што такое антысемітызм, і тое, што святары хаваюць дзяцей, якія знаходзяцца ў небяспецы. Калі гестапа па чыёйсьці наводцы выяўляе ўчынак настаяцеля і яго разам з габрэйскімі дзецьмі вязуць на смерць, гэта становіцца для Жульена страшным ударам на ўсё жыццё.
Акцёрскі склад
правіцьГаспар Манес | – Жульен |
Рафаэль Фейто | – Жан Банэ |
Франсін Расэт | – маці Жульена |
Станіслас Карэ дэ Мальбер | – Франсуа |
Філіп Мар’е-Жэну | – айцец Жан |
Франсуа Берлеан | – айцец Мішэль |
Франсуа Негрэ | – Жазэф |
Петэр Фіц | – Мюлер |
Ірэн Жакоб (кінадэбют) | – мадэмуазэль Давенье |
Крытыка
правіцьВядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[10]. Карціна ўвайшла ў Ватыканскі спіс фільмаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0092593/ Праверана 21 мая 2016.
- ↑ а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=2725.html Праверана 21 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж https://web.archive.org/web/20200322194650/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/goodbye-children.4983 Праверана 22 сакавіка 2020.
- ↑ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0092593/fullcredits Праверана 21 мая 2016.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Au revoir les enfants — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 кастрычніка 2019.
- ↑ Au revoir les enfants — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 кастрычніка 2019.
- ↑ Au revoir les enfants — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 16 кастрычніка 2019.
- ↑ Роджэр Эберт. Au revoir les enfants movie review (1987) (англ.). Сайт Роджэра Эберта (7 мая 2006). Праверана 11 лістапада 2019.