Жулі Дэльпі (фр.: Julie Delpy; нар. 21 снежня 1969, Парыж) — франка-амерыканская актрыса і кінарэжысёр.

Жулі Дэльпі
Julie Delpy
Дата нараджэння 21 снежня 1969(1969-12-21)[1][2] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Бацька Альберт Дэльпі[d]
Маці Мары Піе[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, сцэнарыст, аўтар-выканаўца, кампазітарка, кінарэжысёр, спявачка, мантажор, кінапрадзюсар, тэлеактрыса
Кар’ера з 1985 г.
Узнагароды Оскар за лепшы адаптаваны сцэнарый 2005 г.
IMDb 0000365
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жулі Дэльпі нарадзілася ў Парыжы ў сям’і акцёраў Мары Піле і Альбера Дэльпі. Вучылася рэжысуры ў Нью-Ёрку. Дэбютавала на сцэне ва ўзросце пяці гадоў. Першую невялікую кінаролю Дэльпі сыграла ў фільме Жан-Люк Гадара 1985 года «Дэтэктыў». Першую галоўную ролю атрымала ў фільме Бертрана Тавернье «Запал Беатрыс». Міжнароднага прызнання Дэльпі дамаглася ў 1990 годзе дзякуючы галоўнай ролі ў нашумелым фільме Агнешкі Холанд «Еўропа Еўропа» (1990). На хвалі гэтага поспеху пачаўся ўзлёт акцёрскай кар’еры Дэльпі, і ў наступныя гады яна знялася ў фільмах такіх вядомых рэжысёраў, як Фолькер Шлёндарф («Падарожнік», 1991) і Кшыштаф Кеслёўскі («Тры колеры: Белы», 1994).

Падвойны поспех на Берлінале Жулі Дэльпі і яе партнёру па фільме «Перад світанкам» (1995) і яго працягу «Перад заходам» (2004) амерыканскаму акцёру Ітану Хоўку забяспечыў рэжысёр Рычард Лінклейтэр. Дэльпі сама дэбютавала ў якасці рэжысёра ў фільме 2007 года «2 дні ў Парыжы».

У 2003 годзе выйшаў дыск Жулі Дэльпі з песнямі яе ўласнага сачынення на французскай мове, дзе яна сама акампануе сабе на гітары.

У наш час пражывае ў Лос-Анджэлесе. Зняла па ўласным сцэнарыі фільм пра крывавую графіню Эржэбет Батары «Графіня». У 2011 годзе выйшаў фільм «Канікулы на моры», зняты Дэльпі.

Абраная фільмаграфія

правіць

Зноскі

  1. Julie Delpy // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julie Delpy // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Les gens du cinéma Праверана 2 лютага 2022.

Спасылкі

правіць