Жан-Люк Гадар

Жан-Люк Гадар (фр.: Jean-Luc Godard, 3 снежня 1930, Парыж — 13 верасня 2022) — франка-швейцарскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і кінапрадзюсар марксісцкіх перакананняў, які стаяў ля вытокаў французскай новай хвалі. Яго фільмы 1960-х аказалі рэвалюцыйнае ўплыў на сусветнае кінамастацтва.

Жан-Люк Гадар
Jean-Luc Godard
Jean-Luc Godard at Berkeley, 1968 (1).jpg
Імя пры нараджэнні Jean-Luc Godard
Дата нараджэння 3 снежня 1930(1930-12-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 2022(2022-09-13)[5][6][…] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Paul Godard[d][13]
Маці Odile Monod[d][13]
Жонка Anne Wiazemsky[d], Anne-Marie Miéville[d] і Anna Karina[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар
Кар’ера 1954 — дагэтуль
Кірунак Французская новая хваля
Узнагароды «Залаты мядзведзь» (1965),
«Залаты леў» (1983)
IMDb ID 0000419
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Дзяцінства і юнацтваПравіць

Нарадзіўся 3 снежня 1930 года ў Парыжы. Як і большасць рэвалюцыянераў-сацыялістаў, паходзіў з забяспечанай сям’і. Бацька быў урачом і трымаў прыватную клініку, а маці паходзіла з заможнага роду швейцарскіх банкіраў. Пачатковую адукацыю атрымаў ў Ньёне (Швейцарыя) і ў парыжскім ліцэі «Рамер».

У 1949 годзе паступіў у Сарбону, на філасофскі факультэт. Атрымаў дыплом этнографа. Захапленне кінематографам і знаёмства з вядомым крытыкам А. Базенам дазволіла яму ўладкавацца ў 1959 годзе ў «Газет дзю сінема», а праз год Гадар ужо актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Кае дзю сінема.»

Пачатак кінакар’ерыПравіць

Першы фільм «Аперацыя бетон» зняў у 1954 годзе, а ў 1959 годзе — першы поўнаметражны фільм «На апошнім подыху» — адну з першых з’яваў французскага кінематографа новага пакалення, якое пазней назвала сябе «новай хваляй». Галоўнымі тэмамі новай плыні зрабіліся свабода, перамены ў грамадстве, бунт моладзі супраць старога ладу.

Перыяд «новай хвалі» ў творчасці ГадараПравіць

Наступны фільм «Маленькі салдат» (1960) быў забаронены цэнзурай і з’явіўся на экранах толькі ў 1963 г.

Фільм «Жыць сваім жыццём» (1962) зрабіў «зоркай» артыстку Анну Карыну. Ён апавядае гісторыю маладой жанчыны, якая хацела быць свабоднай, але пад ціскам матэрыяльных праблем стала прастытуткай. «Пагарда» (1963) і «Карабінеры» прысвечаны праблемам процістаяння чалавека і грамадства, уласнай годнасці і матэрыяльных абставін.

«Альфавіль» (1965) — тэхнакратычная антыўтопія пра таталітарнае грамадства, у якім душацца чалавечыя пачуцці. Далей выходзяць «Неразважлівы П’еро» (1965) і «Мужчынскае-жаночае» (1966).

«Мааісцкі перыяд»Правіць

«Кітаянка» (1967) — аналітычны, месцамі крытычны погляд на рэвалюцыйную моладзь. Падчас працы над фільмам Гадар ажаніўся з Эн Вяземскі. Іншым фільмам на рэвалюцыйную тэматыку быў «Уік-энд» (1967). Выкарыстоўвае эксперыментальныя, авангардныя метады будовы фільма.

Перыяд групы «Дзіга Вертаў»Правіць

Актыўна ўдзельнічае ў падзеях «Чырвонага мая» ў 1968 годзе, знімае шэраг прапагандысцкіх фільмаў. Да гэтага перыяду адносяцца «Вецер з усходу» (1970), «Праўда» (1970). Спрабуе ўжываць ідэі сацыялізму ў працэсе стварэння кіно.

Перыяд студыі «Sonimage» і позні этап.Правіць

Пазней вяртаецца да «вялікага кіно»: «Ратуй, хто можа (свае жыццё)», «Палкасць» (1982), «Імя: Кармэн» (1983). У 1990-х гадах стварае буйную кінаанталогію «Гісторыя кіно», а ў 1995 годзе — фільм «Моцарт назаўсёды», прысвечаны праблемам мастацтва і мастака.

У 2002 годзе сумесна з шэрагам рэжысёраў (Віктор Эрысэ, Чэнь Кайгэ, Спайк Лі, Вім Вендэрс і іншыя) здымае дылогію «На дзесяць хвілін старэйшы», з двух фільмаў — «Труба» і «Віяланчэль». Кожны складаецца са шматлікіх кароценькіх навел, і кожная з іх створана асобным рэжысёрам. Канкрэтна Гадар зняў навелу «У цемры часу».

У 2010 годзе выходзіць фільм «Сацыялізм».

Творчасць Ж.-Л. Гадара значна ўплывала на развіццё сучаснага кінематографа, асабліва кірункаў арт-хаус. Некаторыя фільмы зрабіліся культавымі.

Памёр 13 верасня 2022 года, здзейсніўшы асіставанае самагубства[14].

БібліяграфіяПравіць

  • Collet J., Jean-Luc Godard, [P., 1968];
  • Eberhardt К., Jan-Luc Godard. — Warszawa, 1970.

Зноскі

  1. Jean-Luc Godard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jean-Luc Godard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jean-Luc Godard // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.sudoc.fr/251127591
  5. https://www.liberation.fr/culture/cinema/mort-de-jean-luc-godard-histoire-du-cinema-20220913_4CZHL3TCIZELDKSELOABOVFREM/
  6. Pulver A. Jean-Luc Godard, giant of the French new wave, dies at 91Britain: (untranslated), 2022. — 161152 экз. — ISSN 0261-3077 Праверана 13 верасня 2022.
  7. а б https://www.swissinfo.ch/fre/le-cinéaste-jean-luc-godard-est-décédé-à-l-âge-de-91-ans/47896180
  8. https://www.rts.ch/info/culture/13380583-le-cineaste-francosuisse-jeanluc-godard-est-decede-a-lage-de-91-ans.html
  9. Luc Godard a eu recours au suicide assisté: «Il n’était pas malade, il était simplement épuisé» Праверана 13 верасня 2022.
  10. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  11. https://rkd.nl/nl/explore/artists/283427 Праверана 9 верасня 2021.
  12. http://www.telegraph.co.uk/culture/film/cannes-film-festival/7736026/Cannes-Film-Festival-2010-as-it-happened-day-six.html
  13. а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  14. Liberation: Жан-Люк Годар совершил ассистированное самоубийство

СпасылкіПравіць