Графіня (фільм, 2009)
Графіня (англ.: The Countess) — біяграфічная драма 2009 года рэжысёра Жулі Дэльпі.
Графіня | |
---|---|
The Countess | |
Жанр | біяграфічны фільм, драматычны фільм[1] і фільм жахаў |
Рэжысёр | |
Прадзюсар |
Андра Стэйнбарн Крыстафер Тафін Жулі Дэльпі Мэцью Е. Чосэ |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія |
EMC Filmproduktion Fanes Film Mirabelle Pictures |
Працягласць | 01:35:03 |
Краіна | Францыя, Германія |
Мова | англійская |
Год | 2009 |
IMDb | ID 0496634 |
Сюжэт
правіцьДзеянне адбываецца ў XVII стагоддзі, калі пасля смерці мужа графіня Елізавета Батары становіцца ўладальніцай радавога маёнтка і вялікага стану. Быўшы адной з самых уплывовых і магутных жанчын у Венгрыі, яна адначасова выклікае ва ўсіх, хто акружае яе, захапленне, страх і нянавісць. Аднойчы яна ўлюбляецца ў прывабнага маладога чалавека, які значна маладзей за яе. Аднак, пасля недоўгачасовай інтрыжкі, той пакідае яе. Упэўненая ў тым, што ўсяму віной маладзейшая і прыгожая суперніца, Елізавета ўпадае ў вар'яцтва і лічыць, што кроў маладых нявінніц здольна вярнуць ёй маладосць і прыгажосць.
У ролях
правіць- Жулі Дэльпі — графіня Елізавета Батары
- Даніэль Бруль — Іштван Турзо
- Уільям Хёрт — Дзьёрдзь Турзо
- Анамарыя Марынка — Ганна Дарвулія
- Себасцьян Бломберг
- Адрыяна Альтарас
- Чарлі Хюбнер
- Эндзі Гацьен
- Марыя Зімон
- Фрэдэрык Лау
Гл. таксама
правіць- «Батары» (Bathory, Славакія/Чэхія/Вялікабрытанія/Венгрыя, 2008).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Графіня на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Графіня на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)