Кола кінакрытыкаў Нью-Ёрка

Кола кінакрытыкаў Нью-Ёрка (англ.: New York Film Critics Circle, NYFCC) — прафесійнае аб’яднанне журналістаў з перыядычных выданняў Нью-Ёрка, якія пішуць пра кінематограф. Утворана ў 1935 годзе. Колькасць сяброў арганізацыі ў розныя гады вагалася ад 11 да 31 чалавека. Усяго за час існавання ў яе працы ўдзельнічалі 130 кінааглядальнікаў (на канец 2014 года), сярод якіх Палін Кейл, Бослі Краўзер, Эндру Сарыс, Джэй Кокс, Майкл Аткінсан, Рычард Корліс, Джудзіт Крыст, Рэната Адлер, Фрэнк Рыч і іншыя. У 1966 годзе паміж сябрамі супольнасці адбыўся раскол, і з яго вылучылася яшчэ адно незалежнае прафесійнае аб’яднанне — Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША.

Кола кінакрытыкаў Нью-Ёрка
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі асацыяцыя кінакрытыкаў[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1935
nyfcc.com (англ.)

Зноскі

Спасылкі правіць