Camerimage
Міжнародны фестываль кінааператарскага мастацтва «Camerimage» (польск.: Międzynarodowy Festiwal Sztuki Autorów Zdjęć Filmowych Camerimage) — польскі кінафестываль, прысвечаны ўшанаванню працы кінааператараў. Праводзіцца штогадова, пачынаючы з 1993 года. Галоўны прыз фестывалю — «Залатая жаба».
Міжнародны фестываль кінааператарскага мастацтва «Camerimage» | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 1993 — наш час |
Месца | Польшча, Торунь, Лодзь, Быдгашч |
camerimage.pl/en/ |
З 1993 па 1999 год «Camerimage» праходзіў у горадзе Торунь, з 2000 па 2009 год — у Лодзі, а з 2010 года праводзіцца ў горадзе Быдгашч (Куяўска-Паморскае ваяводства).