Паўль Клее[8] (18 снежня 1879, Мюнхенбухзее, пад Бернам — 29 чэрвеня 1940, Лакарна) — нямецкі і швейцарскі мастак, графік, тэарэтык мастацтва, адна з найбуйнейшых фігур еўрапейскага авангарда. Пражыў больш за палову жыцця ў Швейцарыі.

Паўль Клее
Paul Klee
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 снежня 1879(1879-12-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1940(1940-06-29)[4][1][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Lily Klee[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, літограф, дызайнер, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, рысавальнік
Месца працы
Жанр абстракцыянізм[6] і geometric abstraction[d][6]
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм[7], сюррэалізм, Пуантылізм, Баўгауз[7] і Color Field[d][7]
Уплыў на Harald W. Lauesen[d]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сваім раннім перыядзе творчасці — экспрэсіяніст, выпрабаваў значны ўплыў канструктывізму, кубізму, прымітывізму і сюррэалізму.

Клее працаваў у цесным кантакце з «Сінім вершнікам», яго графічныя работы экспанаваліся на другой выстаўцы «Чорнае-белае» (па-нямецку: «Die zweite Ausstellung der Redaktion Der Blaue Reiter Schwarz-Weiß»), арганізаванай аб’яднаннем у 1912 годзе. Да 1914 года Клее працаваў у асноўным у галіне графікі.

Пасля падарожжа па Тунісе, якое мастак здзейсніў разам з Аўгустам Маке і Луі Муалье, у яго творчасці адбыўся паварот да жывапісу.

Як і яго сябар, Васіль Кандзінскі, Клее з 1921 года выкладаў у Веймары, а затым, пасля пераезду школы, і ў Дэсау. З 1931 года ён быў прафесарам Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыянал-сацыялістаў ён быў вызвалены ад займанай пасады і вярнуўся ў Берн, дзе правёў апошнія гады. Нягледзячы на цяжкую прагрэсавальную хваробу (склерадэрмія), у гэты перыяд Клее шмат і плённа працаваў. Аўтар тэарэтычных твораў «Schöpferische Konfession» (1920) і «Педагагічныя эскізы» (па-нямецку: Pädagogisches Skizzenbuch, 1925).

Грамадзянін Германіі, Клее нарадзіўся, правёў значную частку жыцця і памёр у Швейцарыі.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. а б Paul Klee
  2. Paul KleeOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Клее Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Клее Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б в RKDartists
  7. а б в Artfacts — 2001.
  8. Напісанне імя і прозвішча Паўль Клее у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.328.

Літаратура

правіць
  • Wilhelm Hausenstein. Kairuan oder eine Geschichte vom Maler Klee und von der Kunst dieses Zeitalters. München, 1921
  • Klee F. Paul Klee, his life and work in documents. New York: G. Braziller, 1962
  • Kagan A. Paul Klee/art & music. Ithaca: Cornell UP, 1983
  • Franciscono M. Paul Klee: his work and thought. Chicago: University of Chicago Press, 1991
  • Ferrier J.L. Paul Klee. Paris: Terrail,1999
  • Paul Klee: Leben und Werk/ Jürgen Glaesemer (Hrsg.). Stuttgart: Hatje Cantz, 2001.
  • Anger J. Paul Klee and the decorative in modern art. Cambridge; New York: Cambridge UP, 2004
  • Porter Aichele K. Paul Klee, poet/painter. Rochester: Camden House, 2006

Спасылкі

правіць