Дэсау
Дэ́сау (ням.: Dessau) — горад у Германіі, горад зямельнага падпарадкавання, размешчаны ў зямлі Саксонія-Ангальт. Размешчаны прыкладна за 112 км да паўднёвы захад ад Берліна, пры зліцці рэк Эльба і Мульдэ.
Горад
Дэсау
Dessau
| ||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва складае 90 507 чалавек (на 30 чэрвеня 2007 года). Займае плошчу 182,81 км². Афіцыйны код — 15 1 01 000.
Гісторыя
правіцьУпершыню згаданы ў 1213 годзе. Узнік на месцы паселішча лужычан 7 ст. У 1298 атрымаў гарадское права. З 1471 пастаянная рэзідэнцыя князёў Ангальта, сталіца княства (пасля герцагства) Ангальт-Дэсау[1].
У 1534 праведзена Рэфармацыя. 25 красавіка 1626 на мосце цераз р. Эльба ў Дэсау адбылася адна з найбуйнейшых бітваў Трыццацігадовай вайны 1618—1648[1].
У 1863, пасля аб’яднання герцагстваў Ангальт-Дэсау, Ангальт-Бернбург і Ангальт-Кётэн у герцагства Ангальт, Дэсау стаў яго сталіцай. У другой палове 19 ст. развіваўся як прамысловы цэнтр. У 1895 у Дэсау заснаваны канцэрн «Junkers & Co». Да пачатку 20 ст. Д. стаў вядучым у Германіі цэнтрам вытворчасці газавага абсталявання; з 1915 завод «Junkers & Co» пачаў выпуск самалётаў. З 1918 Дэсау — сталіца Свабоднай дзяржавы Ангальт[1].
Дэсау вядомы сваім каледжам архітэктуры Баўхаус, які пераехаў сюды ў 1925 годзе пасля таго, як быў вымушаны закрыцца ў Веймары. У 1931 нацысты закрылі Баўхаус, сваю дзейнасць ён аднавіў толькі ў 1986.
У гады Другой сусветнай вайны — буйны цэнтр вытворчасці самалётаў і авіяцыйных газатурбінных рухавікоў (заводы фірмы «Junkers Flugzeug- und Motorenwerke AG»; пасля вайны былі дэмантаваны). 7 сакавіка 1945 быў амаль цалкам разбураны брытанскай авіяцыяй (88 % будынкаў)[1].
Адукацыя
правіцьУ горадзе дзейнічае Ангальцкая вышэйшая прафесійна-технічная школа — адна з вядучых у краіне ВНУ ў вобласці будаўнічай інжынерыі і дызайну[1].
Эканоміка
правіцьДа пачатку 1990-х гадоў Дэсау быў цэнтрам транспартнага і агульнага машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці. У пачатку XXI стагоддзя ў эканоміцы горада пераважае сфера паслуг; хутка расце значэнне Дэсау як турыстычнага цэнтра. Вядучая галіна прамысловасці — машынабудаванне (радыёэлектроннае, вагона- і станкабудаванне, вытворчасць абсталявання для цэментных заводаў). У Дэсау размешчаны радыёэлектронныя заводы кампаніі «Scott Display GmbH» (у т.л. адно з найбуйнейшых у краіне прадпрыемстваў па вытворчасці вадкакрысталічных манітораў) і галоўны сэрвіс-цэнтр. Вядучае прадпрыемства транспартнага машынабудавання — завод фірмы «Fahrzeugtechnik Dessau AG» (з 2006 кантрольны пакет акцый належыць расійскай кампаніі «Трансмашхолдынг»; вытворчасці пасажырскіх вагонаў і вагонаў-рэфрыжэратараў, камплектуючыя чыгуначнага і гарадскога рэйкавага транспарту). Фотахімічная вытворчасць (у Дэсау ў 1936 годзе кампаніяй AGFA прадстаўлена першая ў свеце каляровая фотастужка), выпуск фармацеўтычнай прадукцыі. Прадпрыемствы харчовай (піва, вэнджаніна, выпечка — кампанія «Pauly Biscuit» і інш.) прамысловасці; традыцыйная вытворчасць драўляных цацак[1].
Славутасці
правіцьЦэнтральная частка горада распланавана і забудавана ў асноўным у сярэдзіне 18 — пачатку 19 стст. Да гэтага часу адносіцца перабудова замка герцагаў (захаваліся паўднёвае і ўсходняе крылы 16 ст.) архітэктарамі Г. В. фон Кнобельсдорфам і Ф. В. Эрдмансдорфам. Сярод іншых пабудоў Эрдмансдорфа ў стылі класіцызму: ансамблі палацаў Луізіум (1774-78; кітайскі масток, аранжарэя, 1793-94; цяпер музей), Георгіум (1780—1781; цяпер Дзяржаўная карцінная галерэя з калекцыяй нямецкага, фламандскага і галандскага жывапісу 15-20 стст.), тэатры і жылыя дамы[1].
Сярод пабудоў у неагатычным і неараманскім стылях: цэрквы Святых Пятра і Паўла (1854—1857), Св. Паўла (1889—1892), Св. Пятра (1901-03), воданапорная вежа Лютэрплац (1895-97), будынкі Ратушы і пошты (абодва 1899—1901). У спіс Сусветнай спадчыны ўключаны помнікі архітэктурнай школы Баўхаўс: комплекс вучылішча Баўхаўс, жылы раён Цёртэн (усё 1926-28, арх. В. Гропіус) і інш[1].
Каля Дэсау — палацава-паркавыя ансамблі, уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны:
- Араніенбаўм (заснаваны ў 1683, арх. К. Рыкверт; англа-кітайская частка парку з пагадай, 1793—1797),
- Мозігкау (палац у стылі ракако, 1752—1757, арх. Г. В. фон Кнобельсдорф; цяпер музей),
- Вёрліц (парк разбіты ў 1764 — пачатку 19 ст. у англійскім стылі па праекце арх. Ёгана Фрыдрыха Айзербека ; палац у стылі класіцызму, 1769-73, арх. Фрыдрых Вільгельм фон Эрдмансдорф ; т.зв. Гатычны дом, 1773—1813, архітэктары Ф. В. Эрдмансдорф, Г. К. Гезекіль, збор карцін Л. Кранаха Старэйшага і яго школы)[1].
Галерэя
правіць-
-
-
-
Замак
-
-
Вядомыя асобы
правіць- Курт Вайль — нямецкі кампазітар.
- Вільгельм Мюлер — нямецкі паэт
- Майсей Мендэльсон (1729—1786) — яўрэйска-нямецкі філосаф.
- Леапольд I — князь Ангальт-Дэсау, прускі фельдмаршал.
- Вілі Майнк — пісьменнік.
- Томас Крэчман — амерыканскі акцёр нямецкага паходжання.
- Людміла Арцем’ева — расійская актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Расіі (1997)
- Ёган Рыгоравіч Красны-Адмані (псеўданім: Адмані) 17 ліпеня 1906 — савецкі кампазітар, арганізатар і нязменны кіраўнік бясплатнага (народнага) Семінара самадзейных кампазітараў у Ленінградзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Дессау, город в Германии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэсау
- Афіцыйны сайт